Установа адукацыі “Віцебскі дзяржаўны універсітэт
імя П. М. Машэрава”
Рэферат на тэму:
“Міфалогія кельтаў”
Падрыхтавала Паўлоўская Н.,
студэнтка 12 групы ФБФіК.
Выкладчык Таранеўскі В. У.
2007 год
Блізкія па мове і культуры плямёны, вядомыя ў гісторыі пад імем кельтаў (гэта назва паходзіць ад старажытных грэкаў, рымляне іх называлі галамі), прыблізна тры тысячы гадоў назад рассяліліся амаль па ўсёй Еўропе. Іх знаходжанне на кантыненце адзначана многімі поспехамі ў галіне матэрыяльнай культуры, якімі карысталіся і іх суседзі.
Ранняя еўрапейская літаратура, а дакладней фальклор, шмат узяла з помнікаў творчасці гэтага старажытнага народу. Героі многіх сярэдневяковых паданняў – Трыстан і Ізольда, прынц Айзенхерц (Жалезнае сэрца) і чараўнік Мэрлін – усе яны былі народжаны фантазіяй кельтаў. У іх гераічных сагах, якія былі запісаны ў VIII ст. ірландскімі манахамі, ёсць казачныя рыцары Грааля, такія, як Персіфаль і Ланселот.
Сёння няшмат пішацца пра жыццё кельтаў і ролю, якую яны адыгралі ў гісторыі Еўропы. Сучаснік кельтаў Арыстоцель называў іх “мудрымі і майстровымі”.
Кельцкая міфалогія – міфалагічныя ўяўленні кельтаў (групы індаеўрапейскіх народаў), кантынентальных і астраўных. Зыходны момант яе фарміравання адносіцца да жыцця кельтаў у першапачатковай вобласці іх рассялення ў Цэнтральнай Еўропе (на поўнач ад Альп), далейшае яе развіццё адбывалася ва ўмовах рассялення кельцкіх плямёнаў у другой палове I тыс. да н.э. на Еўрапейскім кантыненце і Брытанскіх астравах і ўзаемадзеяння з аўтахтонным насельніцтвам. Адноснай устойлівасці і аднароднасці кельцкая міфалогія дасягнула на кантыненце ў апошнія два стагоддзі да н.э., на Брытанскіх астравах, магчыма, некалькі пазней. Звесткі аб міфалогіі кантынентальных кельтаў (а таксама кельтаў дарымскай Брытаніі) дастаткова фрагментарныя – пачэрпваюцца ў асноўным з археалагічных крыніц (статуі, рэльефы з выявамі багоў, рэшткі культавых пабудоў, надпісы з пасвячэннямі, надмагільнымі эпітафіямі, манеты); сведчанні антычных аўтараў практычна абмяжоўваюцца паведамленнямі аб веры кельтаў у перасяленне душы і жыцці пасля смерці; літаратурныя помнікі мясцовай традыцыі для Галіі (сучаснай Францыі) і іншых раёнаў, якія былі захоплены рымлянамі і падвергліся моцнай раманізацыі, адсутнічаюць. Адзіныя міфалагічныя сістэмы кельцкай міфалогіі, атрымаўшыя звязнае асвятленне ў апавядальных помніках мясцовых традыцый, — ірландская і валійская (кельтаў паўвострава Уэльс, Вялікабрытанія); галоўнымі з гэтых помнікаў з’яўляюцца ірландскія сагі, першыя запісы якіх адносяцца да VIII-IX ст.ст., а пачатак сістэматычнага збірання – да XII ст. Гэтыя крыніцы, якія былі складзены пасля ўсталявання хрысціянства і адчулі яго моцнае ўздзеянне, у большасці сваёй “другарадныя”: яны адносяцца да больш ранніх страчаных помнікаў, але толькі ўскосна адлюстроўваюць міфалагічныя ўяўленні старажытных кельтаў. Зусім адсутнічаюць звесткі аб касмаганічных і эсхаталагічных міфах (у тым ліку і кельтаў Ірландыі).
Спроба рэканструяваць пантэон багоў для ўсяго кельцкага міру з’яўляецца спрэчнай. Звесткі аб кельцкіх боствах рэдка супастаўлены храналагічна і геаграфічна. Дадзеныя аб пантэоне кантынентальных кельтаў (як і кельтаў дарымскай Брытаніі) настолькі адрывачныя, што не даюць магчымасці вызначыць яго структуру. З тэкста рымскага паэта І ст. Лукана і сярэдневяковых схолій (тлумачэнняў) на яго сачыненні вядома аб Езусе (спосаб прынашэння ахвяр гэтаму богу – павешанне на дрэве), аб Таранісе – богу грому (ахвяры, якія прыносілі яму, спальвалі) і Тэўтаце (ахвяры яму тапілі ў вадзе). Усе гэтыя боствы прысутнічаюць сярод гала-рымскіх выяў і пасвячэнняў, а характар ахвяр, якіх ім прыносілі, дапускае супастаўленне з матывам тройчай смерці, агульным для міфалогіі індаеўрапейскіх народаў. Вядомы многія этнанімічныя імёны кельцкіх багоў: Алаброкс – бог племені алаброгаў, Арама – арамікаў, багіня Ваконція – ваконціеў і інш. У працэсе раманізацыі многія рымскія багі атрымалі мясцовыя эпітэты, але аб якім-небудзь параўнанні мясцовых і рымскіх багоў гаварыць нельга: існавала толькі суаднесенасць (не заўсёды ўстойлівая – мясцовыя імёны нярэдка звязваліся з некалькімі рымскімі боствамі) пэўных знешніх аспектаў кельцкіх і рымскіх багоў. Мноства імёнаў кантынентальных бостваў вядома з унікальных і не замацаваных іканаграфіяй помнікаў; выключэнне складаюць гальскія Эпона, Цэрнун, Суцэл, Нантасвельта, Размерта і некаторыя іншыя. У Брытаніі засведчана каля 40 імёнаў мясцовых бостваў, але аб палове з іх нічога невядома, акрамя імя. Рад бостваў кельтаў Брытаніі мае блізкія адпаведнасці ў ірландскай і валійскай міфалогіі: Нодэнс – ірл. Нуаду, Брыгантыя – Брыгіта; боства Мапонус (“юны”) падобна з ірландскім персанажам Мак Ок, сынам Дагда. Гэты бог параўноўваўся з Апалонам, таксама як і гальскі Белянос. Месца, падобнае з Беляносам, займаў, відавочна, гальскі Гранас, якога супастаўляюць з ірландскім жаночым боствам Грэіне (от grian – “сонца”). Частка бостваў прадстаўлена толькі іканаграфічным матэрыялам (напрыклад, выявы трохлікага або трохгаловага боства, боствы са змяёй, групы з трох багінь), імёны багоў застаюцца невядомымі. Больш вядома аб пантэоне кельтаў Ірландыі, звесткі аб якім захаваліся ў помніках літаратурнай традыцыі (у прыватнасці, у “Другой бітве пры Мойтуры” – аб Плямёнах багіні Дану і піры Гоібніў, цэнтральным эпізодам якога з’яўляецца прыгатаванне гэтым богам магічнага напою для падмацавання б
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.