BigEdu.ru

Іудаізм

Іудаізм


ЗМЕСТ

1. Этапы гісторыі іудаізму

2. Веравучэнне і культ іудаізму

3. Іудаізм на Беларусі

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. Этапыгісторыііудаізму

Іудаізм – нацыянальнаярэлігіяяўрэяў. Колькасцьягопрыхільнікаўскладаезараз 14 мільёнаўчалавек. БольшасцьіхжывеўІзраілеіЗША.

Іудаізмз'яўляеццасамайстаражытнаймонатэістычнайрэлігіяй. Ягофарміраваннепачынаеццаз XIIIст. дан.э., калікачавыяяўрэйскіяплямёнызаваёўваюцьтэрыторыюПалесціны (Ханаан). Дагэтагаяўрэібыліполітэістамі,іхвераваннііабрадыпрынцыпованеадрознівалісяадтых, якіхпрытрымлівалісяіншыянародыгэтагарэгіёну. Сяродяўрэяўбылішырокараспаўсюджаныфетышызм, анімізмімагія. Аднакіпасля XIIIст. дан.э. яўрэінеадразуробяццапаслядоўнымімонатэістамі,існуюцьшматлікіявыпадкіадступленняадкультуадзінагаБогаішанаваннебагоўтыхнародаў, сяродякіхяўрэіжылі. Канчаткова монатэізм усталёўваецца сярод яўрэяў у VІ ст. да н.э.

Тэрмін "іудаізм'' паходзіць ад назвы самага шматколькаснага з дванаццаці яўрэйскіх плямён – племені Іуды, якое ў XI ст. да н.э. зрабілася пануючым.

Даследчыкі вылучаюць у гісторыі іудаізму тры асноўныя этапы: біблейскі, талмудычны рабіністычны і рэфармісцкі.

Біблейскі этап ахоплівае час з XIII ст. да н.э. па 70 г. н.э. У гэты перыяд яўрэі мелі сваю дзяржаву на тэрыторыі Палесціны. Асноўную ролю ў іх рэлігійным і палітычным жыцці адыгрывае першая частка Бібліі, якую іудзеі называюць Танах (Запавет). Ён складаецца з 39 кніг і трох частак: "Закон'' (Тора), "Прарокі" (Набіім) і "Пісанні" (Кетубім). Напісаны Танах быў у ХІІІ-ІІ стст. да н.э. на тэрыторыі Палестыны і Вавілона на старажытнаяўрэйскай мове.

Анову Танаха складае палажэнне аб тым, што ёсць адзіны Бог Яхвэ, які ўсё стварыў, абраў яўрэяў і заключыў з імі запавет, згодна з якім, яўрэі абавязаны шанаваць Яхвэ як адзінага Бога і выконконваць Ягоныя запаведзі, а Яхвэ будзе падтрымліваць яўрэяў.

Трэба адрозніваць запавет, як ён разумеецца ў іудаізме, ад блізкіх яму паняццяў "завяшчанне" і "дагавор". У адрозненне ад завяшчання, запавет патрабуе і ад іншага боку (яўрэяў) актыўных дзеянняў, інакш ён скасоўваецца. У адрозненне ад дагавору, запавет з'яўляецца аднабаковым – ініцыятыва яго заключэння цалкам сыходзіць ад Яхвэ.

Першым чалавекам, з якім у яўным выглядзе быў заключаны запавет, і, адпаведна, першым яўрэем, лічыцца Аўраам. Згодна з Бібліяй, ён жыў у ХVІІІ ст. да н.э. у Уры Халдзейскім (Вавілоне), быў качэўнікам, чалавекам даволі багатым, але не меў дзяцей, ад чаго вельмі пакутваў. І аднойчы Аўрааму з'явіўся Бог і даў яму два абяцанні. Па-першае, Ён паабяцаў аддаць яму і ягоным нашчадкам Зямлю Ханаанскую (Палесціну), куды загадаў перасяліцца. Па-другое, Бог паабяцаў Аўрааму, што ад яго пойдзе шматлікі народ, які будзе дабраславёны: "І сказаў Гасподзь Аўрааму: пайдзі з зямлі тваёй... у зямлю, якую Я ўкажу табе. І Я ствару ад цябе вялікі народ, і дабраслаўлю цябе... І дабраславяцца ў табе ўсе плямёны зямныя" (Быц.,12, 1-3) Згодна з Бібліяй, калі Аўрааму было сто гадоў, а ягонай жонцы Сары -дзевяноста , у іх нарадзіўся сын Ісак. Як знак гэтага запавету з Богам, Аўраам зрабіў сабе абразанне. І зараз кожнаму іудзейскаму хлопчыку на восьмы дзень жыцця робяць абразанне, каб указаць на ягоную прыналежнасць да богаабранага народа.

У далейшым, згодна з Бібліяй, у больш пашыраным і дэталёвым выглядзе запавет быў заключаны з Маісеем, які вывеў яўрэяў з егіпецкага палону, правёў праз Чырвонае мора і сорак гадоў вадзіў па пустыні, каб змянілася пакаленне і ў Зямлю Абяцаную не ўвайшлі тыя, хто нарадзіўся ў рабстве.

Матывы богаабранасці адыгралі вельмі значную ролю ў гісторыі яўрэйскага народа. Упэўненасць у сваей выключнасці і нязменнай падтрымцы Бога дазволіла яўрэям вытрымаць сур'ёзныя і шматлікія выпрабаванні. Палітычны лёс яўрэяў быў вельмі цяжкім. Тэрыторыя Палесціны знаходзілася на перакрыжаванні інтарэсаў магутных дзяржаў, і яе ўвесь час заваёўвалі. Ужо ў Х ст, старажытнаяўрэйская дзяржава распалася на дзве часткі: Ізраіль і Іудзею. На тэрыторыі Іудзеі знаходзіўся Іерусалім са знакамітым Іерусалімскім храмам, які лічыўся домам Яхвэ.і з'яўляўся цэнтрам іудаізму. У 722 г. да н.э. Ізраіль быў заваяваны асірыйцамі, а ў 586 г. да н.э. Іудзею заваяваў вавілонскі цар Навухаданосар. Іерусалімскі храм быў разбураны, а мноства народу на чале са жрацамі вывелі ў Вавілон. Гэта была агульнапрынятая ваенная тактыка тых часоў: з заваяванай краіны выводзіліся найбольш таленавітыя рамеснікі, каб яны працавалі на заваёўнікаў, а таксама знаць, каб не было каму ўзняць паўстанне. Апынуўшыся ў Вавілоне, яўрэі былі пазбаўлены магчымасці наведваць Іерусалімскі храм і прыносіць там ахвяры Яхвэ. Таму тут узнікае іншая рэлігійная арганізацыя іудзеяў – сінагога (сход веруючых), дзе чыталі свяшчэнныя кнігі і спявалі псалмы (рэлігійныя гімны). Сінагогай сталі таксама называць будынак, у якім усе гэта адбывалася.

У 538 г. да н.э. Вавілон заваяваў персідскі цар Кір, які дазволіў яўрэям вярнуцца ў Іерусалім і адбудаваць там храм. У перыяд так званага Другога храма яўрэі паступова ператвараюцца ў адзіную рэлігійную суполку. Уся ўлада канцэнтруецца ў руках жрацоў, першасвятар атрымлівае паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Узмацняецца адасобленасць яўрэяў ад іншых народаў, згодна з прынятым у 444 г. да н.э. законам, ім забаранялася ўступаць у шлюб з прадстаўнікамі іншых народаў. Гэтым быў пакладзены пачатак этнічнай і рэлігійнай замкнутасці

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по религии и мифологии Іудаізм ЗМЕСТ 1. Этапы гісторыі іудаізму 2. Веравучэнне і культ іудаізму 3. Іудаізм на Беларусі СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 1.
Оценок: 1001 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru