Язычн i цтва на Беларус i
Змест
1. Вызначэнне язычніцтва. Тыпы язычніцтва на Беларусі
2. Звышнатуральныя істоты беларускага язычніцтва
3. Беларускія язычніцкія святы
Спіс выкарыстаных крыніц
1.Вызначэнне язычніцтва. Тыпы язычніцтва на Беларусі
Сам тэрмін "язычніцтва" ўзяты з Бібліі. Так у іудаізме і хрысціянстве называлі папярэднія ім політэістычныя рэлігіі.
Яўрэі, якія вызнавалі іудаізм, лічылі сябе богаабраным народам, а прыхільнікаў іншых рэлігій называлі проста "народы", па-старажыт-наяўрэйску "гоім". Такім чынам яўрэі падкрэслівалі сваё адрозненне ад іншых: ёць богаабраны народ, і ёсць проста народы.
Гэты ж падыход быў запазычаны першапачатковым хрысціянствам. Хрысціяне, незалежна ад нацыянальнасці, лічылі сябе Народам Божым, а прыхільнікаў іншых рэлігій называлі "народы", па-старажытнаславянску "языцы". Адсюль пайшоў тэрмін "язычніцтва". Ягоным сінонімам у беларускай мове з'яўляецца слова "паганства". Яно паходзіць ад лацінскага "paganus" – "жыхар вёскі". Справа ў тым, што ў Рымскай імперыі хрысціянства спачатку распаўсюджвалася ў гарадах, а навокал, у вёсках, шанавалі старых рымскіх багоў. Логіка разважанняў была такая: мы, гараджане, - хрысціяне, а ў вёсках жывуць прыхільнікі іншай рэлігіі. Таму іх назы валі "pagani" - "вяскоўцы".
Трэба звярнуць увагу на тое, што спачатку тэрмін "язычніцтва" меў ацэначны характар: ёсць сапраўдная рэлігія (для іудзеяў гэта іудаізм, для хрысціян - хрысціянства), і ёсць усе астатнія - язычніцтва. У навуцы такі падыход, безумоўна, непрыймальны. Таму назва тэмы "Язычніцтва на Беларусі" мае ўмоўны характар і служыць для абазначэння ўсіх тых вераванняў і звычаяў, якія існавалі на нашых землях да прыняцця хрысціянства, а ў форме элементаў народнай культуры і забабонаў захаваліся да нашага часу.
Язычніцтва аказала вельмі вялікі ўплыў на беларускую культуру. Хрысціянства на нашых землях канчаткова ўсталявалася даволі позна, прыкладна ў сярэдзіне XIII стагоддзя, а да гэтага нашы продкі прытрымліваліся язычніцкіх вераванняў і звычаяў.
Нават пасля перамогі хрысціянства язычніцтва не знікла і на працягу стагоддзяў з’яўлялася неад"емнай часткай штодзённага жыцця беларусаў. Зараз існуе вялікі пласт самабытнай беларускай язычніцкай культуры, куды ўваходзяць святы, звычаі, вусная народная творчасць, прадметы побыту, культавыя рэчы і г.д.
Язычніцтва - гэта тыпова натуральная рэлігія. На Беларусі яно ўзнікла з патрэб штодзённага сялянскага жыцця. Звышнатуральныя якасці нашыя продкі прыпісвалі тым прадметам і з’явам прыроды, ад якіх залежалі вынікі іх гаспадарчай дзейнасці, альбо якія адыгрывалі значную ролю ў іх побыце: сонцу, эямлі, агню, раслінам. Звычаі беларусаў былі накіраваны на ўстанаўленне кантактаў са сваім жыццёвым асяроддзем з мэтай забяспечыць поспех у працы і дабрабыт. Напрыклад, у працэсе земляробчай дзейнасці адбывалася прыпісванне звышнатуральных якасцей зямлі. Бачылі , што зямля родзіць, гэта разглядалася па аналогіі з тым, як нараджае жанчына. Таму на зямлю пераносіліся жаночыя якасці. Каб яна добра нараджала, існавалі шматлікія абрады. Напрыклад, жанчына клалася у баразну, заціскала паміж кален бохан хлеба і сімулявала роды з мэтай падштурхнуць зямлю, каб яна дала добры ўраджай,
У беларускім язычніцтве, як і ва ўсякім іншым, можна вылучыць фетышысцкія, анімістычныя, магічныя і татэмістычныя вераванні і абрады. Іх вельмі шмат, таму мы разгледзім толькі некаторыя.
Фетышызм. Звышнатуральныя якасці нашы продкі прыпісвалі ў асноўным не сваім вырабам, а прыродным з’явам і аб’ектам.Так, агонь лічыўся апекуном дома і асновай дабрабыту сям’і. Яго стараліся не пазычаць, нават суседзям, каб з хаты не сышоў дабрабыт. Нельга было пляваць у агонь, бо ён мог пакараць за непавагу, і ў чалавека ўзнікала хвароба - вогнік: твар рабіўся чырвоным, як ад апёку. Ваду беларусы лічылі ачышчальнай і лячэбнай сілай. Перад святамі нашыя продкі абавязкова мыліся, прычым гэта было не проста змыванне бруду, а менавіта ачышчэнне, як цялеснае, так і духоўнае. Існавалі святыя крыніцы, да якіх чалавек мог прыйсці, распавесці пра свой дрэнны ўчынак, і вада гэты грэх змывала. Забаранялася пляваць у ваду. Пры дапамозе вады лячылі: над ей казалі замову і давалі выпіць хвораму. Зямля лічылася ўсеагульнай маці-карміцелькай. Нельга было лаяцца мацернымі словамі, бо гэта крыўджанне маці-зямлі, і яна можа перастаць радзіць. Думалі, што зямля не прымае вялікіх грэшнікаў і выкідвае іх на паверхню. Перад вялікімі няшчасцямі яна стогне, папярэджваючы тым самым людзей. Камяні, паводле ўяўленняў нашых продкаў, маглі лячыць хворых і выконваць самыя розныя просьбы: шыць вопратку і абутак, забяспечваць поспех у каханні, добрае надвор’е. Камяням прыносіліся ахвяры. Яны таксама былі абавязковай часткай яэычніцкіх капішчаў. Бяроза шанавалася як дзявочы сімвал у час вясенняга свята Сёмуха (у хрысціянстве - Пяцідзесятніца). Дзяўчаты ішлі ў лес, дзе звязвалі верхавіны дзвюх невялікіх бярозак і ўтваралі такім чынам сваеасаблівыя вароты, праз якія папарна праходзілі, спяваючы магічна-рытуальныя песні аб будучым добрым ураджаі. Завіванне бярозы павінна было садзейнічаць будучаму шлюбу дзяўчат. Лічылася, што бяроза спрыяе росту збожжа і агародніны, таму на Сёмуху ссякалі бярозкі і ўтыкалі іх у зямлю каля хат, а
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.