BigEdu.ru

Узнікненне будызму

Будызм

ЗМЕСТ

1. Узнікненне будызму. Ведызм і брахманізм як папярэднікі будызму

2. Жыццё Буды

3. Этыка будызму

4. Кірункі ў будызме

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. УЗНІКНЕННЕ БУДЫЗМУ. ВЕДЫЗМ І БРАХМАНІЗМ ЯК ПАПЯРЭДНЖІ БУДЫЗМУ

Будызм - самая старажытная сусветная рэлігія. Узнік у VI ст. да н.э. у Паўночнай Індыі. Зараз колькасць яго прыхільнікаў складае 324 мільёны чалавек. Будызм распаўсюджаны ў такіх краінах як Кітай, Японія, В'етнам, Лаос, Тайланд, Кампучыя, Шры-Ланка, Бірма, Карэя, Манголія, Інданезія, Непал. У Індыі зараз будыстаў вельмі мала - менш чым 0,5 % насельніцтва.

Будызм узнік як лагічны працяг і своеасаблівае адмаўленне папярэдніх яму рэлігій Старажытнай Індыі - ведызму і брахманізму.

Ведызм, альбо рэлігія Вед узнік у другой палове ІІ тыс. да н.э. у выніку ўзаемадзеяння вераванняў і абрадаў мясцовых плямён і рэлігіі арыяў, якія ў сярэдзіве П тыс. да н.э. заваявалі Індыю. Сваю назву ён атрымаў ад чатырох зборнікаў рэлігійных гімнаў і заклінанняў, - Ведаў (Рыгведа, Самаведа, Яджурведа, Атхарваведа). У ведызме налічвалася 3399 багоў, у якіх увасабляліся сілы прыроды. Устойлівай іерархіі, а таксама дакладнага раздзялення функцый паміж багамі спачатку не існавала. Найбольш часта ў Ведах узгадваюцца: Індра - бог буры, Сур'я - бог сонца, Агні - бог агню і інш. Узаемадзеянне з багамі адбывалася шляхам ахвярапрынашэнняў раслін і жывел, якія ажыццяўлялі жрацы ад імя ўсяго грамадства. Найбольш каштоўнай ахвярай лічыўся чалавек, далей ішлі конь, бык, баран, казёл. Ахвяры кідаліся ў агонь, лічылася, што разам з дымам яны ўзнімаюцца на неба, дзе знаходзяцца багі. У перыяд ведызму храмаў яшчэ не існавала. Для ахвярапрынашэнняў будаваліся капішчы.

У VШ ст. да н.э. на грунце ведызму ў Індыі ўзнікае брахманізм. У гэты перыяд індыйскае грамадства канчаткова падзяляецца на чатыры класы людзей - варны (слова "варна" азначае “колер”. Справа ў тым, што заваёўнікі арыі і мясцовае насельніцтва належалі да розных рас: першыя - да еўрапеоіднай, другія – да негроіднай). Існавала варна брахманаў (вучоныя, жрацы, настаўнікі) кшатрыяў (воіны, правіцелі, знаць), вайш'яў (земляробы, рамеснікі, гандляры) і щудр (рабоў і слуг). Былі таксама людзі, якія знаходзіліся па-за межамі варн – недатыкальныя. Яны выконвалі самую брудную работу, і адзін толькі дотык да іх мог апаганіць. Варны былі замкнутымі ўтварэннямі. Забараняліся шлюбы і сумеснае прыняцце ежы паміж прадстаўнікамі розных варн, кантактаваць можна было толькі х межах сваёй варны. Годнасць чалавека цалкам вызначалася яго варнавай прыналежнасцю, унутраны свет альбо асабістыя якасці не улічваліся. У далейшым варны падзяляліся на больш дробныя ўтварэнні - касты (ад парт.- род, від, парода). Зараз у Індыі кадя трох тысяч каст.

Варна брахманаў займала ў старажытнаіндыйскім грамадстве вядучыя пазіцыі. Толькі брахманы маглі ажыццяўляць ахвярапрынашэнні, служылі дарадцамі ў цароў, тлумачылі Веды, валодалі манаполіяй у галіне адукацыі. Менавіта ад назвы гэтай варны, а таксама ад каменарыяў да Вед, якія называліся Брахманы, пайшоў тэрмін "брахманізм".

У гэты перыяд значна ўскладняюцца рытуалы, пачынаецца будаў- ніцтва храмаў, у якіх адбывалася богаслужэнне. Ахвярапрынашэнні жывёл і раслін паступова замяняюцца больш сімвалічнымі формамі шанавання багоў: вешанием на іх выявы гірляндаў з кветак, курэннем духмяных рэчываў, запальваннем свяцільнікаў і ўзліваннем вады. Гэтыя дзеянні часта суправаджаліся танцамі, музыкай, спяваннем эпічных паэм.

У веравучэнні адбываецца паслядоўнае ўзвядзенне шматлікасці з'яў бачнага свету да нейкай адзінай сутнасці, а такоама ўпарадкаванне касімагоніі і тэалогіі. У пантэоне на першы план выходзіць бог Праджрапаці, які ў Ведах займаў другараднае месца. Ён робіцца галоўным богам і айцом усіх багоў, першаасновай усяго існага, стваральнікам Сусвету і захавальнікам яго.

У брахманізме канчаткова фарміруюцца палажэнні, якія акажуць істотны ўплыў не толькі на рэлігіі Індыі, у тым ліку і на будызм, але і на індыйскую культуру ў цэлым.

У аснове веравучэння брахманізму ляжыць уяўленне аб дхарме (ад санскр. "трымаць") – безасабовым усеагульным і вечным парадку, які утрымлівае і захоўвае Сусвет як адзінае цэлае. Усё падпарадкоўваецца дхарме: багі, прырода, людзі. Дзякуючы ей устанаўліваецца месца кожнай з'явы, кожнай часткі Сусвета ў цэлым.

У ведызме вучэнне аб дхарме мела касмалагічны характар - яна разумелася як парадак Сусвету. У брахманізме гэтае вучэнне набывае этычнае гучанне. Дхарма разумеецца як абавязак чалавека і саслоўя, да якога апошні належыць. А паколькі ў кожнага саслоўя і чалавека сваё прызначэнне і абавязак, то гэты абавязак рэалізуецца ў розных, нават супрацьлеглых адзін аднаму ўчынках: што для аднаго з'яўляецца добрым, тое для іншага - грэх. Напрыклад, кшатрыі павінны ваяваць, брахманы - вучыць, шудры - падпарадкоўвацца.

Важнае месца ў брахманізме займае вучэнне аб перасяленні душ (сансара). Згодна яму пасля смерці душа чалавека не знікае, але перасяляецца ў іншую істоту альбо прадмет. Такім чынам, душа з'яўляецца бессмяротнай, існуе кругазварот яе перараджэнняў, які падпарадкоўваецца закону кармы. Пад кармай разумеецца агульная сукупнасць учынкаў кожнай жывой істоты і іх вынікаў, якія вызначаюць характар яе новага нараджэння і існавання. Добрая карма (калі, пераважаюць станоўчыя ўчынкі) гарантуе ўдалае далейшае перар

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по религии и мифологии Будызм ЗМЕСТ 1. Узнікненне будызму. Ведызм і брахманізм як папярэднікі будызму 2. Жыццё Буды 3. Этыка будызму 4. Кірункі ў будызме
Оценок: 1000 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru