BigEdu.ru

Пратэнстанцтва в Беларусі

Пратэнстанцтва в Беларусі

Змест

1. Узнікненне пратэнстанцтва

2. Рэфармацыя і Контрэфармацыя на Беларусі

3. Веравучэнне і культ пратэстанцтва

4. Пратэстанцкія секты

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Узнікненне пратэнстанцтва

Пратэстанцтва з'яўляецца другім па колькасці кірункам у хрысціянстве. Зараз яно налічвае 466 мільёнаў прыхільнікаў. Для яго характэрна высокая ступень раздробленасці, існуе каля 200 самастойных пратэстанцкіх накірункаў.

Узнікла пратэстанцтва як вынік другога вялікага расколу ў хрысціянстве, які ў ХУІ ст. адбыўся ў каталіцкай царкве. Да ўзнікнення пратэстанцтва прывяло развіццё шырокага рэлігійнага, грамадскапалітычнага і сацыяльнакультурнага руху, які атрымаў назву Рэфармацыя (ад лац. reformatio пераўтварэнне, выпраўленне). Яна адбывалася пад лозунгам выпраўлення каталіцкай царквы, якое разумелася пераважна як пазбаўленне ад усяго залішняга і шкоднага, што было прынесена ў яе рымскім кіраўніцтвам у час сярэднявякоўя, і што не толькі не адпавядала евангельскім нормам, але і прама супярэчыла ім. Такім чынам, дзеячы Рэфармацыі заклікалі да вяртання да нормаў жыцця першапачатковага хрысціянства і барацьбы са злоўжываннямі ў царкве.

Узнікненне Рэфармацыі было выклікана многімі прычынамі. Еўрапейскае грамадства ў цэлым і каталіцкая царква як ягоная частка знаходзіліся на адным з пераломных этапаў свайго развіцця і патрабавалі змен. ІІалітычная рэчаіснасць таго часу характарызавалася наяўнасцю Свяшчэннай Рымскай імперыі – складанага дзяржаўнага ўтварэння, межы якога пастаянна мяняліся, а адносіны паміж імператарам і мясцовымі правіцелямі былі даволі неакрэсленымі. Адчувалася, што стары характар кіравання не адпавядае новым умовам. Дзяржавы, якія складалі імперыю, знаходзіліся ў працэсе дынамічнага развіцця. Іх правіцелі імкнуліся атрымаць як мага большую незалежнасць ад імператара, захаваўшы пры гэтым раўнавагу паміж уласнай уладай і ўладай мясцовых саслоўнапрадстаўнічых органаў.

Многія гарады ў гэты час ужо ператварыліся ў вялікія гандлёвыя і фінансавыя цэнтры, але іх палітычная вага заставалася нязначнай. Таму ўзмацняўся канфлікт паміж гарадамі і старымі феадальнымі структурамі кіраўніцтва, які, у рэшце рэшт, зайшоў у тупік. Дамінуючы ў палітыцы, князі і рыцары былі ў поўнай эканамічнай залежнасці ад бюргерства. Развіццё грашовага абароту вяло не толькі да адноснага абяднення старых пануючых слаёў грамадства, але і прымушала іх, у сваю чаргу, узмацняць ціск на сялян і гараджан, многія з якіх у выніку апыняліся ў абсалютна немагчымым стане.

У цэнтры еўрапейскага сацыяльнага жыцця таго часу знаходзілася каталіцкая царква. Яна была буйнейшым землеўладальнікам, кантралявала адукацыю, валодала ўласнай юрысдыкцыяй, зацвярджала прынцыпы, на якіх будаваліся кіраванне, арганізацыя грамадства, шлюб і сям'я. Такім чынам, яна выконвала ролю сацыяльнага інстытуту, які забяспечвае ідэалагічнае абгрунтаванне і санкцыю існуючаму парадку рэчаў.

Натуральна, што агульная незадаволенасць павінна была накіравацца на каталіцкую царкву. Многія з удзельнікаў грамадскіх працэсаў таго часу імкнуліся вырашыць праблемы за яе кошт. Бюргерства бачыла ў царкве апору феадальных улад і кансерватыўны інстытут наогул, які рэгламентаваў метады гаспадарання і перашкаджаў свабоднаму вырашэнню эканамічных задач. Князі і дваранства ўспрымалі яе як моцнага канкурэнта, маёмасць і правы якога яны не супраць былі б прысвоіць. Сяляне і бедныя гараджане былі незадаволены існуючым становішчам наогул і каталіцкай царквой у прыватнасці.

Былі і духоўныя прадумовы Рэфармацыі. Недахопы ў жыцці царквы, выпадкі амаральнасці і злоўжывання з боку духавенства выкрываліся і раней. Папярэднікамі Рэфармацыі з'яўляюцца прафесар Оксфардскага універсітэта Джон Уінкліф (І320І384) і прафесар Пражскага універсітэта Ян Гус (І369І4І5).

Уінкліф выступаў супраць грашовых пабораў рымскіх пап э Англіі, выказваў сумненні ў праве царквы адпускаць грахі і выдаваць індульгенцыі, настойваў на безумоўным прыарытэце Свяшчэннага ІІісання над Свяшчэнным Паданнем, адмаўляў ідэю, што ў працэсе таінства прычашчэння рэальна адбываецца пераўтварэнне хлеба і віна ў цела і кроў Хрыста. 3 падобнымі ідэямі выступаў і Ян Гус, які патрабаваў адмаўлення царквы ад яе багаццяў, куплі і продажу царкоўных пасад, забароны на гандаль індульгенцыямі, пераўтварэння дзейнасці царквы па вобразу першых хрысціянскіх суполак. За свае погляды Гус быў асуджаны царкоўным судом і спалены ў 1415 г.

Трэба адзначыць, што напярэдадні Рэфармацыі знешне каталіцкая царква была даволі жыццяздольнай і карысталася лаяльнасцю насельніцтва. У гарадах пастаянна выступалі прапаведнікі, дзякуючы вынаходніцтву кнігадрукавання,пашырыліся магчымасці для распаўсюджання духоўнай літаратуры. Вельмі папулярным было паломніцтва да святых месцаў, асабліва ў Рым. Аднак таксама стала відавочнай неадпаведнасць духоўнага ўзроўню царквы патрабаванням часу. Вышэйшае духавенства па свайму сацыяльнаму паходжанню належала да знаці і разглядала царкоўныя пасады як крыніцу багацця і ўлады. Апроч таго ў гэты час у кіраўніцтве каталіцкай царквы адбываецца маральны заняпад. Шмат у чым гэта звязана з вынікамі Адраджэння, калі сярод еўрапейскіх правячых колаў пачынае распаўсюджвацца антычная мараль, якая дапускала значна больш вольныя паводзіны, чым хрысціянская, і з пункту погляду апошняй была амаральнай. Маральная разбэшчанасць закранула і кіраўніцт

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по религии и мифологии Пратэнстанцтва в Беларусі Змест 1. Узнікненне пратэнстанцтва 2. Рэфармацыя і Контрэфармацыя на Беларусі 3. Веравучэнне і культ
Оценок: 1001 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru