План
1. Азначэнневыхавання як педагагічнай дэфініцыі, яго агульнай ролі ў гісторыі. Спецыфіка ісламскага выхавання.
2. Узнікненне перадумоў ісламскага выхавання, назапашванне першапачатковых ведаў у сферы педагогікі.
3. Агляд агульнага становішча педагачнай навукі, і развіццё выхаваўчых ведаў у ісламскіх дзяржавах пасля 750 года па Р.Х.:
- філасофска-вальнадумныя версіі;
- суфісцкі кірунак паводле трактату «Улюбёны сэрцаў» А. Наваі.
4. Выхаваўчая практыка іслама.
5. Вынікі і гістарычная роля ісламскага выхвання ў сусветнай педагогіцы.
Спіс скарыстанай літаратуры
1. Выхаванне – паняцце, што адлюстроўвае мэтанакіраваны працэс фармавання асобы пры дапамозе спецыяльна арганізаваных педагагічных уздзеянняў адпаведна з вызначаным сацыяльна-педагагічным ідэалам.
Гэтая дэфініцыя мае тры істотныя прыкметы:
- мэтанкіраванасць, наяўнасць якогасці узору, сацыяльна-культурнага арыенціра, ідэала;
- адпаведнасць хода працэса выхавання сацыяльна-культурным каштоўнасцям як дасягненням гістарычнага развіцця чалавецтва;
- наяўнасць пэўнай сістэмы выхваўчых уздзеянняў і уплываў.
Добра арганізаванае выхаванне стварае перадумовы для фарміравання здольнасці чалавека да самавыхавання – калі выхаванец вызваляецца ад залежнасці ад выхавацеляў.
Няма сумніву, што без ведаў аб тым, як развівалася тэорыя і практыка выхавання падрастаючых пакаленняў у мінулым, немажліва навукова абгрунтаванае вырашэнне пытанняў сучаснага выхавання.
Бясспрэчнасць сувязі навуковых дысцыплінаў гісторыі і педагогікі дае неабходнасць улічваць іх узаемную важнасць для вывучэння як мінулых падзеяў (бо і тагачасных дзеячоў таксама нечаму вучылі і яны хоць часткова карысталіся атрыманымі ведамі), так і для прагназавання будучых шляхоў развіцця чалавецтва і ўдасканальвання метадаў выхавання і навучання новых пакаленняў.
Асаблівасці выхавання маюць сваю спецыфіку ў кожным геаграфічным рэгіёне і тым больш у кожным гістарычным перыядзе. Можна сцвярджаць, што выхаванцаў рыхтуюць да жыцця ў рэаліях свайго краю і часу. Таму спасылацца на каштоўнасці свайго часу як базавыя каштоўнасці чалавецтва ва ўсе часы будзе прынамсі не да месца. Для прыкладу назавем суворае выхаванне спартанцаў і мяккія метады афінянаў. Прытым, што гэтыя дзве сістэмы існавалі ў адну эпоху і ў адным кутку зямнога шара. А калі мы кажам пра патрэбы чалавецтва ў цэлым, то ў любым грамадстве быў патрэбен чалавек, які будзе карысны дадзенаму грамадству. З гэтага вынікае, што асуджаць ці ўхваляць метады і якасць выхавання ў кожным перыядзе гісторыі і ў кожнай краіне можна толькі сыходзячы з крытэраў таго часу , хоць з-за аддаленасці ад нашых дзён гэтая карціна можа быць не зусім аб’ектыўнай.
З гэтых пазіцыяў мы і будзем сыходзіць пры разглядзе выхавання ў ісламе.
Спецыфіка выхавання ў ісламе – яго духоўнасць, і адна з найгалоўнейшых мэтаў гэтага выхавання – фармаванне богабаязнага верніка. Прычым гэта зусім не знача, што добра выхаваны мусульманін – баязлівец ці фанатык.
Ён павінен не столькі ведаць Каран (хоць асобныя малітвы адтуль ён усё ж завучвае), колькі магчы прыняць патрэбнае рашэнне ў жыццёвых справах.
Гэта абумоўлена спецыфікай рэлігіі, якую яе адэпты лічаць ладам жыцця.
2. Перад тым, як ніжэй мы паспрабуем паглыбіцца ў свет ісламскага выхавання, разгледзім некаторыя перадумовы стварэння новай сістэмы выхавання.
Сярод іх найперш вылучаецца недахоп увагі да выхавання ў часы невуцтва (да сцвярджэння ісламу), а ў нязнатных грамадскіх групах – яе поўная адсут-насць. Адносіны паміж жанчынамі і мужчынамі гэтых слаёў можна ахарак-тарызаваць няйначай як амаральнасць, бессаромнасць і распусту. Шырокі распаўсюд атрымала такая ненатуральная з’ява, як ад’юльтэр (пазашлюбныя адносіны), а устрымліваліся ад гэтага толькі тыя, каму займацца такімі рэчамі не дазваляла пачуццё ўласнага гонару. Што да міжасобасных адносінаў, то часам ад жадання жанчыны залежала, ці будуць плямёны жыць у міры, ці стануць ваяваць адно з адным, і дзеля абароны яе гонару лёгка магла быць праліта кроў. Разам з тым мужчына, бясспрэчна, лічыўся галавой сям’і, і ягонае слова было рашаючым. Увогуле ж, у грамадстве не было стабільных і агульнапрынятых законаў, правілаў паводзінаў і аўтарытэтных сацыяльных інстытутаў, што павінны былі кантраляваць выкананне гэтых нормаў. Прычына такой анархіі крыецца перш за ўсё ў тым рэлігійным вакууме, у якім апынуліся арабы на пачатку Сярэднявечча. На поўначы Аравійскага паўвострава сферы ўплыву падзялялі хрысціяне-нестарыянцы, юдэі (іудзеі) і сабеі (сабеяне, па адной версіі, пакланяліся зоркам, па іншай, з’яўляліся паслядоўнікамі Іаана-Хрысціцеля). На ўсходзе, у раёне Персідскага заліву, і на поўдні, ў Йемене панаваў сасанідскі зороастрызм (вогнепаклонства), перамежаваны хрысціянствам монафізіцкага толку, (прынесеным з Аксуму – цяпер Эфіёпіі). Цэнтральная ж і заходняя часткі паўвострава былі падуладныя паганскім вераванням, і хто толькі хацеў, мог сам сабе зрабіць якога-небудзь бажка. Як згадваюць гісторыкі, у Меццы (якая і тады была рэлігій-ным цэнтрам), у Каабе (галоўным свяцілішчы) месцілася 365 стодаў (ідалаў), прысвечаным разнастайным стыхіям і боствам. І гэта дапаўнялі шматлікія секты тыпу маніхеяў. Менавіта ў прыхільнасці да неарганізаванага паганства (маем на ўвазе менавіта шматбожніцтва) крыецца прычына адсутнасці стабільнага ладу жыцця і нормаў выхавання тагачаснага грамадств
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.