BigEdu.ru

Кастусь Каліноўскі

УА «Полацкая дзяржаŷная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1»

Кастусь Каліноўскі.

Работу зрабiла: Каламiец Вольга, 11 А. К Кiраŷнiк: Цялюк В.Г. н настаŷнiк гiсторыiы высшэй катэгорыi.

Змест.

1. Пачатак жыцця………… 3.

2. Студэнцкія гады…………4.

3. За нашу і вашу свабоду…………5.

4. У полымі барацьбы………….9.

5. Смерць і неўміручасць………….11.

6.Памяць………….13.

7. Літаратура………….14.

У нашай мінуўшчыне можна ўбачыць усё: бліскучыя перамогі, і трагічныя паразы, высакародныя подзвігі і подлыя здрады. Памяць Беларусі перахоўвае неацанімы скарб, які нам яшчэ вывучаць і вывучаць. Але сярод шматлікіх выдатных постацяў айчыннай мінуўшчыны, безумоўна, вылучаецца адна, без якой, верагодна, не існавала б сёння незалежнай Беларусь, і не крочылі б мы насустрач новаму тысячагоддзю нацыяй, са сваёй мовай, культурай, гісторыяй...

1. Пачатак жыцця

21 студзеня (2 лютага) 1838 г. у Мастаўлянах Гародзенскага павету (зараз гэта польская Беласточчына) у сям'і збяднелага шляхціца герба "Калінава" нарадзіўся Кастусь Каліноўскі (Вікенцій Канстанцін Сымонавіч Каліноўскі) - нацыянальны герой Беларусі, чалавек, які ўпершыню паставіў пытанне аб узнаўленні беларускай дзяржаўнасці і ўсё свядомае жыццё прысвяціў барацьбе за лепшую долю свайго народа.

Каля ста год продкам Кастуся належыў маёнтак Калінава на Браньшчыне (памежжа Польшчы i Беларусі), але ў другой палове 18 ст. з-за фінансавых цяжкасцяў ён быў прададзены. Так Каліноўскія сталі беззямельнай шляхтай.

Бацька Кастуся, Сымон Сцяпанавіч, будучы, відавочна, чалавекам энергічным і прадпрымальным, на зямлі абшарніка Радавіцкага заснаваў у 1835 г. невялічкую ткацкую фабрыку. Тут вырабляліся абрусы, сурвэткі ды іншыя ільняныя тавары. Справы йшлі дастаткова добра. Сымону Каліноўскаму ўдалося дамагчыся высокай якасці і канкурэнтназдольнасці сваёй прадукцыі. Але ў 1843 г. сям'ю напаткала вялікае гора - нечакана памёрла ад родаў Вераніка Рыбінская - жонка Сымона Сцяпанавіча. Кастусю падчас смерці маці было ўсяго 5 год.

Праз колькі часу Сымон Каліноўскі ажаніўся з Ізабэлай Лазарэвіч. Разам са сваёй другой жонкай ён набыў паблізу мястэчка Свіслач (недалёка ад Ваўкавыска) фальварак Якушоўка, куды ў 1849 г. і пераехала сям'я, а таксама была перавезена фабрыка. Аднак замяніць дзецям свайго мужа родную маці Ізабэла Лазарэвіч так і не здолела.

Падчас пераезду ў Якушоўку Кастусь Каліноўскі ўжо студыяваў у Свіслачы ў тамтэйшай гімназіі, куды паступіў у 1847 г. Свіслацкая гімназія была на той час адным з асяродкаў мясцовага патрыятызму й вальнадумства, што, пэўна, і прадвызначыла яе далейшы лёс. У 1951 г. ўлады пераўтварылі гімназію ў павятовую вучэльню. Выйшаўшы з яе праз год, Кастусь у 1852-1855 гг. жыве ў бацькавай Якушоўцы, дапамагае ў гаспадарчых клопатах, займаецца самаадукацыяй.

У канцы 1855 г. Кастусь ад'язджае да старэйшага брата Віктара ў Маскву, жадаючы працягнуць адукацыю. Той ужо тры гады як навучаўся на медыцынскім факультэце Маскоўскага універсітэта. Але ў 1856 г. Віктар нечакана пакідае вучобу, і браты Каліноўскія кіруюцца ў Пецярбург. Там Віктар уладкаваўся на працу ў Імператарскую публічную бібліятэку, а малодшы брат падаў Прашэнне на імя в. а. рэктара С-Пецярбургскага універсітэта Э. X. Ленца аб допуску да прыёмных іспытаў. Кастусь паспяхова здаў экзамены, і ў кастрычніку-месяцы быў залічаны на першы курс юрыдычнага факультэта па разрадзе камеральных навук.

2. Студэнцкія гады

Такім чынам, у жыцці будучага правадыра нацыянальна-вызваленчага паўстання распачаўся новы этап. Менавіта ў студэнцкія гады канчаткова сфармаваўся рэвалюцыйны светапогляд Каліноўскага. Ён зачытваўся "Колоколом" і "Современником", творамі расійскіх рэвалюцыйных дэмакратаў, а можа нават і быў асабіста знаёмы з такімі выдатнымі людзьмі як М. Дабралюбаў, М. Чарнышэўскі, Т. Шаўчэнка.

Студэнцкая зямляцкая арганізацыя "Огул", створаная ўраджэнцамі Беларусі, Польшчы, Літвы й Украіны, некаторы адрэзак свайго існавання ўзначальвалася Каліноўскім. Ягонае прозвішча мы сустракаем у пераліку студэнтаў, што ў розныя часы выбіраліся на найбольш значную пасаду ў "Огуле" - пасаду бібліятэкара. А бібліятэкар заўсёды быў у арганізацыі самай паважанай асобай, ён меў права на сходах канчаткова вырашаць пытанні, I той факт, што таварышы (трэба думаць, неаднакроць) спынялі свой выбар на Каліноўскім, малюе яго ўжо тады як выдатнага канспіратара, адданага патрыёта, сумленнага чалавека, які карыстаецца заслужанай павагай сярод знаёмых з ім людзей.

Прыкладна ў 1858 г., калі была створана вайскова-рэвалюцыйная арганізацыя афіцэраў Генеральнага штаба Зыгмунта Серакоўскага і Яраслава Дамброўскага, у склад яе дзейсных сяброў увайшлі таксама Кастусь і Віктар Каліноўскія.

Але студэнцкія гады Кастуся прайшлі не толькі пад знакам набыцця ведаў і актыўнай дзейнасці ў падпольных патрыятычных гуртках. Бацька Сымон Сцяпанавіч ад двух шлюбаў меў ажно 17 дзяцей. Не ўсе з іх дажылі да сталасці, але зразумела, што пры такой вялікай сям'і Сымон Каліноўскі не мог аказваць сынам у Пецярбургу колькі-небудзь значную матэрыяльную падтрымку. Прадставіўшы падчас паступлення адпаведныя дакументы, Кастусь быў вызвалены ад платы за праслухоўванне лекцыяў ва універсітэце па беднасці. Аднак жа й жыццё ў сталіцы не было танным. Жылі браты Каліноўскія, галоўным чынам, на

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по литературе и русскому языку УА «Полацкая дзяржаŷная агульнаадукацыйная сярэдняя школа №1» Кастусь Каліноўскі. Работу зрабiла: Каламiец Вольга, 11 А. К
Оценок: 1007 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru