Нясвіжскі замак. Ноч. Нястомныя гадзіннікі, якія 15 хвілін таму адзванілі поўнач, зноў парушаюць цішыню велічных маўклівых пакояў, і, быццам нарадзіўшыся з гэтага шматгалоснага рэха, на лесвіцы чуюцца легкія жаночыя крокі. Бліжэй…Бліжэй…Нарэшце зграбная постаць панны ў старадаўняй сукні з чорнага аскаміту з’яўляецца ў дзверах. Чорная дама Нясвіжа ўступае ў Каралеўскую залу, заліжную блакітным святлом месяца.
Каго шукае ў пустых пакоях прывід Барбары Радзівіл? З кім марыць спаткацца светлавалосая прыгажуня, у выразных карых вачах якой знайшел прытулак адчай? Не, не па кароне плача княгіня літоўская, руская, пруская, мазавецкая, жмудская – плача каралева польская, аб сваім загубленым жыцці і нязчасным каханні, непадуладным нават смерці…
Легенда пра Чорную даму, перажыла стагоддзі: расказваюць, што ўжо ў наш час немцы, якія акупіравалі Нясвіж, сустрэўшы прывід жанчыны ў чорнай сукенцы, разбягаліся з крыкамі: “Шварц фрац!”, кінуўшы непатрэбную зброю.
Услаўленае ў шматлікіх творах мастацтва, гэтае каханне – не плод фантазіі нейкага містыфікатара: вось што аб ім расказваў бы гісторык…
У дваццаць гадоў Барбара Радзівіл аўдавела, страціўшы мужа – трокскага ваяводу Станіслава Гаштольда. Аднойчы (1543 годзе) у віленскім палацы маладой удавы, “самай прыгожай жанчыны дзвюх дзяржаў – Польшчы і ВКЛ”, з’явіўся госць – каралевіч Жыгімонт (Сігізмунд) Аўгуст, чый замак знаходзіўся непадалеку. Зачараваны асляпляльнай прыгажосцю сваей высакароднай суседкі, абаяльнасць якой спалучалая з розумам, будучы кароль не здолеў утрымацца ад далейшых візітаў – і дамогся свайго: Барбара адказала на яго каханне.
Хронікі таго часу сцвярджаюць, што Жыгімонт, каб патаемна сустракацца з любай, “…загадваў зрабіць сабе пераход ад свайго замка да яе двара”. Але ці здолелі калі-небудзь закаханыя схаваць свае пачуцці ад людскіх вачэй? Плеткі аб іх “рамантычных” сустрэчах распаўсюджваліся з маланкавай хуткацю: “…было аб тым чуваць па ўсей польскай і літоўскай зямлі”.
Магчыма, родны брат абаронніцы Жыгімонта, Мікалай Радзівіл Руды, змаўчаў бы, каб абаронцам гонару сям’і не выступіў Мікалай Радзівіл Чорны, уладар Нясвіжа. Цяжка сказаць, ці адразу гэты чалавек, які з гонарам сцвярджаў, што “кароль у Кракаве вышэйшы, а ў Нясвіжы я важнейшы”, здолеў убачыць у каханні стрыечнай сястры і Жыгімонта той шанс на карону, які лес дае Радзівілам, але дзейнічаў ен хутка і рашуча…
З’явіўшыся перад сваім будучым гаспадаром, Мікалай Радзівіл Чорны нагадваў яму, з кім той мае справу, і прапанаваў каралевічу ці адмовіцца ад кахання Барбары, ці узаконіць яго, ажаніўшыся з ёю. Жыгімонт Аўгуст, які яшчэ не быў каралем і добра ведаў адносіны сваей маці, уладнай італьянкі Боны Сфорца, да “гэтых выскачак Радзівілаў”, у прысутнасці Мікалая Рудага вымушаны быў даць абяцанне не шукаць новых сустрэч з каханай.
…Але каханне Жыгімонта аказалася мацнейшым за яго слова. Вось як апісвае далейшыя падзеі хроніка тых часоў: “Кароль абяцаў адзівілам не хадзіць да яе і доўга трымаў сваё слова. Потым ён не змог супраціяўляцца гарачаму прыроднаму поклічу крыві і пайшоў да яе ноччу. А паны Радзівілы гэта ведалі, з’явіліся перад ім і сказалі: “Міласцівы кароль! Кляўся ніколі не прыходзіць да нашай сястры, чаму ж ты цяпер тут знаходзішся?” А кароль на гэта: “А хто ведае, ці не прынясе мой прыход да вашай сястры павелічэнне вашай славы, шанавання і маёмасці вашай?” Яны адказалі: “Дай гэта Бог!” У гэты момант паклікалі плябана, які быў на такі выпадак падрыхтаваны, і павянчалі караля і Барбару патаемна”.
Першага красавіка 1548 года памірае Жыгімонт Стары – бацька каралевіча. Новы кароль прадстаўляе ваю законную жонку маці і прыдврным. Тыя, аб’яднаныя ненавісцю да “ітнрыганкі”, сцвярджаюць, што “гэтая жаніцьба прынізіла караля і ў дзяржаве, і за мяжой”, і заяўляюць: “Пра Барбару нічога не ведаем…”, “Лепш бачыць у Кракаве Сулеймана турэцкага, чам яе лець каралевай”.
Але Жыгімонт годна абараняе сваё каханне: “Ажаніўшыся, ад жонкі ўжо не адтуплюся, пакуль мяне Бог на гэтым свеце беражэ. Наймілей для мяне есць мая вера і сумленне, яны мне даражэй, чым усе на свеце каралеўствы”. Кароль не спыняецца і на гэтым, пагражаючы нават адрачэннем ад кароны.
“Семага снежня 1550 года Барбару ўрачыста каранавалі, займеўшы адну каралеву, Польша страціла другую: раз’юшаная Бона Сфорца неўзабаве з’ехала ў італію, пакінуўшы “вернаму чалавеку” – аптэкару Монці – загад атруціць ненавісную нявестку. Праз шесць месяцаў Жыгімонт Аўгуст аўдавеў.
Гора яго было бязмежным: пахаваўшы Барбару, кароль выклікае да сябе алхімікаў Мнішака і Твароўскага і,жадаючы яшчэ раз пабачыць жонку, загадвае ім выклікаць яе душу. Вось як апісвае далейшыя падзеі ў сваёй кнізе “паданні Нясвіжа” К. Шышыгіна: “У паўзмрочнай зале было ўсё падрыхтавана, каб магла знайсці дарогу ў магілу, вечна ёй блукаць на зямлі. Вось з таго часу і ходзіць яна сярод людзей, а пасля смерці караля паялілася ў Нясвіжскім замку”.
Выдатнае тварэнне Дж. М. Бернардоні і К. Ждановіча – палацава – замкавы комплекс Радзівілаў, помнік архітэктуры XVI –XVIII стагоддзяў, - упрыгожвае горад і сёння.
У XVIст. ля палаца заклалі парк, пазней, з’явіўся тут і звярынец. Шмат працы ўклала ў захаванне парку Марыя дэ Кастэлян, княгіня Радзівіл, па загаду якой з Берлінскага палаца Радзівілаў было прывезена насенне і вырашчаны саджанцы. Сёння гэта стогадовыя дрэвы.
“Калі б нехта ўзяўся пісаць гісторыю Беларусі і не памянуў бы разоў семнаццаць Радзівілаў, т
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.