BigEdu.ru
» » » Заходняя Беларусь у складзе Польшчы
Вернуться назад

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

Беларуск i дзяржаўны ун i верс i тэт

Гістарычны факультэт

Кафедра г i сторы i Беларус i старажытнага часу i сярэдн i х вякоў

Рэферат па тэма:

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы

Падрыхтавала:

студэнтка 3га курса,

Новiк Я.М.

Мiнск, 2007


Паводле Рыжскага мірнага дагавора, з 18 сакавіка 1921 г. да Польшчы была далучана заходняя частка Беларусі: Гродзенская губерня, Навагрудскі, Пінскі, частка Слуцкага, Мазырскага і Мінскага ўездаў Мінскай губерні, Лідскі, Ашмянскі, Дзісненскі ўезды Віленнскай губерні. Тэрыторыя Заходняй Беларусі складала тады 112 955 км.кв. Яна была падзелена на чатыры ваяводствы: Палескае, Вiленскае, Наваградскае i Беластоцкае. А насельніцтва ў 1931 г. складала 4,6 млн. чалавек. Пры тым беларусы састаулялi 65%, палякi -15, яурэi-11, украiнцы -4, лiтоуцы -2,5, рускiя -2. Таксама неабходна падкрэслiць, што85% насельніцтва краю жыло ў вёсцы і толькі 15% - у горадзе. У адпаведнасцi з дагаворам урад Польшчы павiнен быу даць беларускаму насельнiцтву усе правы, аднак гэтыя абавязацельствы не выконвалiся. Заходняя Беларусь з'яулялася аграрным прыдаткам прамысловых раёнау Польшчы, рынкам збыту i крынiцай таннай сыравiны i працоунай сiлы. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць “усходнія крэсы” (“ускраіны”-так найчасцей польскiя улады называлi Заходнюю Беларусь) у становішчы аграрна – сыравіннага прыдатку больш развітых прамысловых раёнаў карэннай Польшчы.

Прамысловасць Заходняй Беларусi пасля вайны вастанаулiвалася вельмi марудна. Большасць прадпрыемствау – невялiкiя фабрыкii заводы – займалiся пераапрацоукай прадуктау сельскай гаспадаркii некаторых вiдау мясцовай сыравiны. Беларускiя рабочыя апынулiся у вельмi цяжкiм становiшчы. Працавалi яны па 12-14 гадзiн у суткi, а атрымоувалi у 1,5, а то i у 2 разы менш, чым у цэнтральных раёнах Польшчы. Шырока распаўсюджаная сістэма штрафаў яшчэ больш змяншала заробкі рабочых.

У вынiку пастаяннага скарачэння прамысловай вытворчасцi, закрыцця фабрык i заводау у Заходняй Беларусi панiжауся жыццёвы узровень рабочых. Пастаянным спадарожнікам было хранічнае беспрацоўе.

Польскiя улады вялi сапраудную эксплуатацыю прыродных багаццяу Заходняй Беларусi. Так, за 1921-1936 гг. плошча лясоў тут зменшылася больш як на 400 тыс.га. Асабліва моцна знішчалася Белавежская пушча.

Аграрныя адносіны ў Заходняй Беларусі характарызаваліся панаваннем буйнога памешчыцкага землеўладання, малазямеллем большай часткі сялян. На долю бедных i сярэднiх гаспадарак, якiя складалi каля 94,2% ад агульнай колькасцi, прыходзiлася толькi 38,8% зямлi, астатнiя – 61,2% - знаходзiлiся у руках памешчыкау i кулакоу, якiя складалi 5,6% ад агульнай колькасцiгаспадарак.

У пачатку 20-х гадоу польскiя улады правялi зямельную рэформу, якая уключала у сябе:

- Парцэляцыю. Гэта продаж дробнымі ўчасткамі(парцэлямі) часткi памешчацкай і дзяржаўнай зямлі з мэтай насаджэння на “крэсах” польскіх вайсковых каланістаў – асаднікаў з ліку былых удзельнікаў польска – савецкай вайны 1919-1920 гг. Яны павінны былі служыць апорай панскай улады і нярэдка выкарыстоўваліся для падаўлення вызваленчага руху.

- Камасацыя. Гэта аб’яднанне некалькіх дробных зямельных надзелаў сялян да аднаго цэлага, з адначасовым высяленнем на хутар.

- Скасаванне сервітутаў. (Саумесных зямель памешчыкау i сялян).

Польскае кiраунiцтва актыуна насаждала на беларускiх землях ваенных каланiстау – асаднiкау, большасць якiх састаулялi польскiя афiцэры. Яны атрымоувалi бясплатна цi за невялiкую плату зямельныя надзелы па 15 – 45 г. Да 1934 г. На тэрыторыi Заходняй Беларусi было паселена 8442 асаднiка. Памешчыкii асаднiкi вельмi жорстка экспуатавалi беларускае сялянства, якое масава бяднела. Шмат збяднелага сялянства у пошуках лепшай долi вымушана было ехаць у iншыя краiны - асабліва ў Францыю, дзяржавы Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. З 1925 па 1938г. толькі з трох ваяводстваў Заходняй Беларусі выехалі на пастаяннае жыхарства ў іншыя краіны 78,1 тыс. чалавек.

Але цяжкасцi для беларускага насельнiцтва заключалiся не толькi у эканамічным і сацыяльным становішчы. Не менш цяжкiм быу i нацыянальны прыгнёт беларускага народа. Польскія ўлады ў 20-30-х гадах праводзілі ў Заходняй Беларусі палітыку паланізацыі карэннага насельніцтва, каб зрабіць край этнічна польскім і такім чынам назаўсёды замацаваць сваё панаванне на нашых землях.Пануючыя класы Польшчы ставілі сваёй мэтай выкараніць нацыянальную свядомасць беларусаў, апалячыць іх і гэтым зліквідаваць глебу для барацьбы за нацыянальнае вызваленне. Ужо з першых дзён захопу краю польскія ўлады пачалі закрываць беларускія школы, якіх у 1918-1919 гг. сіламі грамадскасці было адкрыта каля 350. У 1925 г. засталося ўсяго 4 беларускія школы. На скаргi беларусау на паусямеснае закрыццё беларускiх школ мiнiстр адукацыi Скульскi адказау: «Заверяю вас, что через десять лет в Польше даже со свечой не найдёте ни одного белоруса». Беларускія і рускія школы былі ператвораны ў польскія. У 1938-39 навучальным годзе ў Заходняй Беларусі не засталося ні адной беларускай школы.

Асаблiва жорсткiмi былi меры польскiх улад па знiшчэнню беларускай мовы. Тых, хто чытау i пiсау на беларускай мове, лiчылi неадукаванымii пазбаулялi выбарчых правоу. У дзяржа

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Беларуск i дзяржаўны ун i верс i тэт Гістарычны факультэт Кафедра г i сторы i Беларус i старажытнага часу i сярэдн i х
Оценок: 1009 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru