У другой палове XVIII стагоддзя на тэрыторыю Беларусі пачалі пранікаць навукова-філософскія ідэі заходнееўрапейскіх асветнікаў Ф. Вальтера, Ж.Ж. Руссо, Д. Дзідро, Р. Декарта і іншых. Сярод асветнікаў у той час асаблівай папулярнасцю карыстаўся фізіякратызм. Сама назва «фізіякраты» ўзнікла на глебе павышанай увагі прадстаўнікоў гэтай плыні да законаў фізічнага свету (законаў фізікі і механікі). Фізічныя законы выступаюць ваўзаемадзеянні з маральнымі (грамадскімі). Адзінства фізічнага і маральнага парадку стварае натуральны парадак, з якога, у сваю чаргу, вынікае натуральнае права. Поспехі навукі ў XVIII ст. нарадзілі аптымізм, што веды аб прыродзе, дапоўненыя ведамі аб маралі, грамадстве абумовяць магчымасці істотных рэформ дзяржаўнага, прававога, грамадскага характару. Як пісаў адзін з прадстаўнікоў гэтага ідэйнага накірунку: «цяпер упершыню ўзышло сонца, і ад гэтага часу забабоны, нясправядлівасць, прывілеі і прыгнет павінны саступіць месца вечнай ісціне, вечнай справядлівасці, роўнасці, што вынікаюць з самой прыроды і неад'емных правоў чалавека».
Таму яны выступалі з рэзкай крытыкай прыгоннага права, якое стрымлівала прагрэс у сельскай гаспадарцы, выказвал розныя праекты адмены прыгонніцтва. Яны даказвалі неабходнасць капіталістычнага (фермерскага) спосабу вядзення сельскай гаспадаркі, які грунтаваўся на прыватнай уласнасці на зямлю i наемнай працы.
Такім чынам, прадстаўнікі гэтай плыні асноўвалі свае вучэнні па законах прыроды, натуральнага права, навукі, асветніцтва.
Своеасаблівай з'явай грамадскай думкі Беларусі канца XVIII ст. была дактрына эканамістаў-філосафаў (фізіякратаў), вытокі якой знаходзіліся ў еўрапейскай, перш за ўсе французскай асветніцкай ідэалогіі. Пачынальнікам фізіякратызма быў Ф. Кеснэ, а найболш вядомым яго прьхільнікам маркіз дэ Mipaбo.
Ідэалогія фізіякратызма амаль цалкам парывала з хрысціянскай карцінай свету i існаванне навакольнага свету тлумачыла не боскай гармоніяй, а дзейнасцю натуральных законаў. Фізіякратызм абвяш-чаў адзіным прадметам пазнання натуралъныя законы, а фактычным увасабленнем пазітыўных ведаў аб натуральных законах - навуку.
Буйнейшымі прадстаўнікамі фізіякратызму ў Беларусі былі прафесары права Галоўнай школы ВКЛ Iepaнім Страйноўскі (1752-1815) i Канстанцін Багуслаўскі (1754-1819). Асноўнымі крыніцамі вывучэння ix поглядаў з'яўляюцца выдадзены ў 1785 г. твор I. Страйноўскага «Навука аб прыродным i палітычным праве, палітычнай эканоміі i праве народаў» i кніга К. Багуслаўскага «Пра дасканалае заканадаўства», якая ўбачыла свет у 1786 г.
Асновай ix сацыялагічнай канцэпцыі было вучэнне пра нату-ральнае права i натуральны парадак. Апошні разглядаўся вучонымі як адзінства фізічнага i маральнага парадку. Яны лічылі, што як фізічныя законы не могуць быць зменены па волі людзей, так і за коны грамадства, якія з ix вынікаюць, з'яўляюцца незалежнымі ад волі i жадання чалавека. Але як першыя, так i другія павінны па-знавацца людзьмі з мэтаю ўдасканалення грамадскага жыцця.
Ідэалогія фізіякратызма была ўспрынята у Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII ст. як тэарэтычная аснова рэфармавання грамадскага i палітычнага ладу краіны.
Галоунымі ўмовамі рэфармавання грамадства вучоныя лічылі па-першае, увядзенне у дзеянне законаў, якія грунтуюцца на нату ральным праве, і, па-другое, забеспячэнне высокага ўзроўню адука-ванасці грамадзян. Прычым, на ix думку, паміж узроўнем закана- даўства краіны i адукаванасцю насельніцтва ёсць прамая сувязь. Чым больш адукаваны народ, падкрэслівалі фізіякраты, тым больш дасканалымі з'яўляюцца яго законы.
Да натуральных правоў I. Страйноўскі i іншыя тэарэтыкі фізіякратызму адносілі права на жыццё, набыццё i карыстанне зям- нымі дабротамі Яны падкрэслівалі, што менавіта з натуральных правоў выніка юць сацыяльныя правы грамадзян, i перш за ўсё права на на асабістую свабоду, права на ўзаемную дапамогу i права на прыватную ўласнасць.
Праграма сацыяльна-эканамічных i ў пэўнай ступені палітыч-ных рэформаў фізіякратаў уключала таксама скасаванне прыгон- най залежнасці сялян i адмену саслоўных прывілегій.
Палітычным патрабаваннем праграмы было ўвядзенне ў кpaiнe канстытуцыйнай манархіі, здольнай пакласці канец самаўладдзю магнатаў.
Іеранім Страйноўскі
Гады жыцця - (1752 — 1815).Нарадзіўся на Украіне. Адукацыю атрымаў у Віленскай акадэміі. З 1781 г. выкладчык гэтай акадэміі на кафедры натуральнага права. У 1799 — 1806 гг. рэктар ператворанай з акадэміі — Віленскай галоўнай школы, якая, у сваю чаргу, у 1803 г. была ператворана ва універсітэт.
Работа «Навука аб натуральным і палітычным праве, палітычнай эканоміі і праве народаў», Вільня, 1785. У 1809 г. перакладзена на рускую мову і выдана ў Пецярбургу.
У сваіх працах І. Страйноўскі пісаў аб натуральнай абумоўленасці грамадскіх адносін. «3 фізічнага парадку рэчаў вынікае маральныпарадак; таксама, як i першы, ён не можа быць адвольным, змяняючымся ў адпаведнасці з воляй i пажаданнямі людзей; таксама, як i першы, ён не ўстаноўлены людзьмі, а толькі iмi пазнаецца». Праз глыбокае пазнанне гэтага метадалагічнага падыходу натуральнага права ідзе шлях да свабоды i шчасця. I наадварот, адыход чалавека ад дакладных i разумных законаў прыроды непазбежна выклікае «пакаранне» — няшчасці, бедствы i беспарадкі.
Натуральныя ж законы, паводле канцэпцыі І. Страйноўскага, «нічога iншaгa не выяўляюць, акрамя як натуральныя правы i абавязкі чалавека», да якіх належы
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.