BigEdu.ru
» » » Восточные славяне в Беларуси
Вернуться назад

Восточные славяне в Беларуси

Народ падобны на дрэва.

А карані — яго першапачаткі.

Адзін сягае на метры ўглыб

зямной тоўшчы , другі бярэ

сокі каля паверхні.

Самыя першапачаткі беларускага этнасу хаваюцца ў змроку пасляледавіковых тысячагоддзяў.У нашым радаводзе можна знайсці і старажытнейшых аўтахтонаў невядомай ужо мовы, і фіннаўграў, і германцаў, а таксама, мабыць, скіфаў і кельтаў. Але найбольш моцныя, найбольш жыццежаўныя два карані беларускага дрэва — балцкі і славянскі. Менавіта іх шчаслівае спалучэнне вы­значыла характэрнейшыя асаблівасці нашага народу — у мове, куль­туры, характары, — што розняць беларусаў ад суседзяў, робяць яго самабытным не паўторным этнасам у еўрапейскай сям’і.

Старажытныя балты — прамыя продкі сучасных літоўцаў і латышоў — першапачаткова, мяркуючы па назвах азёр і рэк, зася­лялі практычна ўсю тэрыторыю Беларусі. Тут яны жылі з пачатку бронзавага веку, гэта значыць з мяжы 3-га і 2-га тысячагоддзяў да н.э.

З сярэдзіны І-га тысячагоддзя н.э., калі балты ўступілі ў цесны кантакт са славянскай стыхіяй, хаця гэта магло адбыцца і значна раней, мы ўжо ведаем назвы іх плямёнаў на Беларусі, зафіксаваныя ў летапісах. Былі гэта яцвягі і літва.

Плямёны яцвягаў засялялі ў асноўным міжрэчча Нёмана і Нарава. Іх паселішчы пакуль што даследаваны слаба. Гэта вёскі і ўмацаваныя гарадзішчы. Больш вядомыя вучоным кургановыя могільнікі з каменнымі выбрукоўкамі. Найбольш раннія пахаванні ў іх датуюцца ІІІ стагоддзем н.э. і ўтрымоўваюць як трупапала­жэнні, так і трупаспаленні нябожчыкаў. Пазней пачаў дамінаваць абрад трупаспалення-урэмацыі, а з ХІ ст. -зноў трупапалажэння. У мужчынскіх пахаваннях шмат узбраення і рыштынку баявых ко­ней, што было натуральным для таго неспакойнага часу. У жа­ночых — упрыгожанні і дробныя прылады працы.

Яцвягі былі ваяўнічым і мужным народам, які тры ста­годдзі /з Х па ХІІІ/ вытрымліваў амаль безупынны націск дружых кіеўскіх і заходнеўкраінскіх князёў, палякаў, а таксама нямецкіх ры­цараў. Аднак урэшце іх землі былі спустошаныя, а насельніцтва ў значнай ступені вынішчана, расцярушана па суседніх землях. Што засталося — славянізавалася і стала састаўной часткай беларусаў Гродзеншчыны і Беласточчыны. І зараз толькі ў назвах вёсак “Ятвезь” засталася па іх жывая памяць.

Найбольш шматлікай і жыццёстойкай групай балцкіх плямё­наў на Беларусі была Літва. Ёй належылі землі ў Верхнім Панямонні і Павіленне. Тут вядомы ўмацаваныя і неўмацаваныя паселішчы, але,як і ўвыпадку з яцвягамі, археолагамі вывучаліся пераважна толькі кургановыя могільнікі. Старажытнейшыя пахаванні вядомыя з 4-га стагоддзя. Яны ўтрымоўваюць трупапалажэнні і камяні ў на­сыпах. З сярэдзіны тысячагоддзя распаўсюдзіўся абрад трупас­пальвання. Нябожчыкам “на той свет” клалішмат рэчаў — разнас­тайныя прылады працы, упрыгожанні. У мужчынскіх пахаваннях, асабліва ранейшага часу, калі рэчы не згаралі пры крэмацыі, над­звычай багата зброі. У канцы тысячагоддзя пашыраюцца рытуаль­ныя пахаванні баявых коней.

Літоўскія плямёны таксама цярпелі ад частыхузброеных на­шэсцяў з Украіны, Польшчы, немцаў з балтыйскага ўзбярэжжа. Але лёс іх быў іншым, чым яцвягаў. Уступіўшы ў саюз са славянамі Бе­ларусі, яны не толькі выстаялі, але і праводзілі актыўнае узброенае супрацьдзеянне, паспяхова ўдзельнічалі ў фармаванні магутнай ся­рэднявечнай беларуска-літоўскай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.

Праўда, Літва на значнай частцы сваёй тэрыторыі — на паўночным захадзе сённяшняй Рэспублікі Беларусь і на Віленшчыне — таксама страціла свой воблік, славянізавалася і стала беларуска­моўнай.

Мяркуючы па назвах некаторыч населеных пунктаў, на Бела­русі жылі і іншыя балтыйскія плямёны. Сярод іх лотва і латыгаль, з якімі генетычна звязываюцца сённяшнія латышы, а таксама, дай­нова,ішкальдзь.

Старажытнейшыя пісьмовыя сведчанні антычных аўтараў пра славян адносяцца да першых стагоддзяў нашай эры. Аднак знойд­зеныя археолагамі матэрыяльныя сляды іх жыццядзеннасці — рэшткі паселішчаў і могільнікі — датуюцца толькі сярэдзінай пер­шага тысячагоддзя нашай эры. Якія ж больш раннія старажытнасці належылі славянам? — пакуль не высветленна. І ўвогуле пытанне паходжання першых славян як, дзе і калі фарміраваўся гэты працэс — адно са складанейшых у навуцы. Аднак большасць даследчыкаў згодныя, што Беларусь не была прарадзімай славян, хіба што самы паўднёва-заходні куток Брэстчыны. Таму я вырашыў, што сёння мы не будзем гаворыць пра походжанне славян, пра іх этнагенез. Гэта тэма для асобнай гутаркі.

Першыя несумненна славянскія паселяшчы з явіліся паўднёвей Прыпяці паўтары тысячы гадоў назад — каля сярэдзіны І-га тысячагоддзя. Некаторыя з іх выяўлены археолагамі нават на яе паўночным беразе. Значыць, славяне ўжо пачалі пераадольваць гэты натуральны водны рубеж паміж імі і старажытнымі балотамі.

Старажытнасці, пакінутыя першымі славянамі на Прыпяці вучоныя аб ядноўваюць у так званую пражскую культуру.

Носьбіты пражскай культуры, займаючыся ў асноўным земляробствам і жывёлагадоўляй, жылі пры рачным узбярэжжы ў невялікіх вёсках, якія пазней часам ператвараліся ў гарадзішчы — умацаваныя паселяшчы, акруджаныя валамі і рвами, драўляным тынам. Кожная сям я будавала сабе невялікую

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Народ падобны на дрэва. А карані — яго першапачаткі. Адзін сягае на метры ўглыб зямной тоўшчы , другі бярэ сокі каля паверхні.
Оценок: 1004 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru