BigEdu.ru
» » » Фарміраванне і развіццё палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь 1991 2008 гг.
Вернуться назад

Фарміраванне і развіццё палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь 1991 2008 гг.

Фарміраванне і развіццё палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (1991 – 2008 гг.).

Да канца 1980-х гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду, якія адбываліся ў народнай гаспадарцы, сацыяльным жыцці, палітычных і міжнацыянальных адносінах. Працяглая эканамічная стагнацыя прывяла да дэфіцыту тавараў народнага спажывання і сацыяльнай напружанасці. На фоне дасягненняў заходнееўрапейскай постіндустрыяльнай цывілізацыі давер савецкіх людзей да сацыялістычных каштоўнасцей знізіўся да крызіснага стану. Заняпад КПСС, якая працяглы час з’яўлялася своеасаблівым каркасам палітычнай сістэмы, прывёў да разбалансавання галін улады і аслаблення ўсяго дзяржаўнага арганізму. Дэмакратызацыя і галоснасць спарадзілі хвалю антыкамунізму і антысемітызму, пашырэнне ліберальных і нацыяналістычных ідэй.Палітычная эліта шэрагу саюзных рэспублік і асобных рэгіёнаў РСФСР бачыла выйсце са складанага становішча ў адасабленні ад Масквы.

На фоне гэтых і іншых падзей у колах савецкай палітычнай эліты ўзнікла думка аб рэарганізацыі саюзнай дзяржавы. Так, многім здавалася, што пашырэнне ў ёй правоў кожнай рэспублікі дазволіць аднавіць колішнюю магутнасць СССР.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў «Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». Дзяржаўны суверэнітэт сцвярджаўся ў імя вышэйшай мэты - свабоднага развіцця і дабрабыту, годнага жыцця кожнага грамадзяніна рэспублікі на аснове забеспячэння правоў асобы у адпаведнасці з Канстытуцыяй БССР і яе міжнароднымі абавязацельствамі. Вярхоўны Савет абвясціў суверэнітэт як вяршэнства, самастойнасць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі у межах яе тэрыторыі, правамоцнасць яе законаў, незалежнасць рэспублікі у знешніх адносінах.
Адпаведна Дэкларацыі Беларусь - суверэнная дзяржава, якая ўсталявана на аснове ажыццяўлення беларускай нацыяй яе неад’емнага права на самавызначэнне, дзяржаўнасці беларускай мовы, вяршэнства народа ў вызначэнні свайго лесу. Грамадзяне Беларусі ўсіх нацыянальнасцяў складаюць беларускі народ, які з’яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Дэмакратызацыя грамадства выклікала да жыцця шмат палітычных арганізацый, партый, рухаў, саюзаў. У пачатку 90-х гг. на Беларусі было створана каля 60 грамадскіх аб’яднанняў рознага кірунку. Большасць з іх не мела трывалай сацыяльнай базы, не з’яўлялася стабільнымі фарміраваннямі са старанна распрацаванымі праграмамі. Амаль усе арганізацыі былі вельмі малалікаснымі. Але галоўнае заключаецца у тым, што стварэнне палітычных фарміраванняў на справе сцвярджала шлях грамадства да дэмакратыі, крах аднапартыйнай сістэмы на Беларусі. Абвяшчэнне суверэнітэту Беларусі, як і суверэнітэту іншых рэспублік СССР, было пошукам новых формаў сувязяў паміж імі, спробай пераўтварэння нацыянальна-дзяржаўных адносін. У канцы 1990 і пачатку 1991 гг. былі падпісаны дагавор аб супрацоўніцтве у палітыцы, эканоміцы, экалогіі, ахове здароўя, навуцы і тэхніцы, культуры і гандлі з РСФСР, дагаворы аб асновах адносін з Украінай і Казахстанам. Неабходнасць захавання сувязяў была пацверджана у ходзе рэферэндума аб лесе Саюза ССР у сакавіку 1991 г. У БССР за захаванне Саюза ССР прагаласавала 82,7 % насельніцтва. Але надзея на прагрэс у гэтым напрамку была перакрэслена путчам у жніўні 1991 г. Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы (ДКНС) аб’явіў аб пераходзе у яго рукі ўсёй улады у СССР. Пасля правалу дзяржаўнага перавароту ДКНС 25 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пакет рашэнняў аб незалежнасці, палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларусі. Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі быў нададзены статус канстытуцыйнага закону. Міністэрства ўнутраных спраў БССР і Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР з саюзна-рэспубліканскіх устаноў былі пераўтвораны у рэспубліканскія ўстановы. У сувязі з фактычным роспускам КПСС дзейнасць КПБ на тэрыторыі Беларусі была прыпынена, памяшканні ЦК КПБ, абкамаў, райкамаў і іншых партыйньгх устаноў апячатаны. Вярхоўны Савет прыняў рашэнне аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый. Падставай для прыпынення дзейнасці і забароны КПБ стаў апублікаваны 21 жніўня 1991 г. Зварот ЦК Кампартыі Беларусі да камуністаў, усіх працоўных рэспублікі. У ім не выказвалася прамой падтрымкі путчыстам, але фактычна прызнаваўся ДКНС і яго дзеянні. 19 верасня 1991 г. на сесіі Вярхоўнага Савета Беларусі былі зацверджаны назва - Рэспубліка Беларусь, герб «Пагоня» і бела-чырвона-белы сцяг. Пры зацвярджэнні дзяржаўнага герба і дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь органы улады зыходзілі з традыцыі некалькіх стагоддзяў нацыянальнай сімволікі. Гэтыя герб і сцяг заставаліся дзяржаўнымі сімваламі Беларусі з 1991 да 1995 г., калі ў выніку рэферэндуму была ўведзена іншая дзяржаўная сімволіка - сцяг чырвона-зялёнага колеру з беларускім нацыянальным арнаментам на белым полі і новы герб. 8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі Віскулі ў Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны падпісалі пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У іх заяве было адзначана, што перагаворы аб падрыхтоўцы новага Саюзнага дагавора зайшлі у тупік, аб’ектыўны працэс выхаду рэспублік з саставу СССР і ўтварэння незалежных краін стаў рэальным фактам. Недальнабачная палітыка цэнтра прывяла да глыбокага эканамічнага і палітычнага крызісу, развалу вытворчасці, катастрафічнага зніжэння жыццёвага ўзроўню ўсіх слаёў грамадства. Рост сацыяльнай напружанасці у многіх рэгіёнах былога СС

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Фарміраванне і развіццё палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (1991 – 2008 гг.). Да канца 1980-х гг. у СССР вызначыліся працэсы сістэмнага распаду,
Оценок: 1004 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru