BigEdu.ru
» » » Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзя
Вернуться назад

Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзя

Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзя


Змест

1. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне на Беларусі

2. Буржуазныя рэформы 60 – 70-х гг. XIX ст. и Грашовая рэформа 1862 – 1863 гг.

3. Рэформы дзяржаўнага кіравання, праведзеныя ў 60 – 70-я гг.

Спіс выкарыстаных крыніц


1. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне на Беларусі

Стан у сельскай гаспадарцы ў сярэдзіне стагоддзя:

1. Крызіс панскай гаспадаркі, вырасла запазычанасць памешчыкаў.

2. Адсутнасць станоўчых вынікаў палітыкі царскага ўраду па сялянскім пытанні ў 30 — 50-я гг. Толькі ў 1858—1860 гг. у Беларусі адбылося звыш 40 выступленняў сялян.

3. Агульны крызіс гаспадаркі краіны. Татальнае адставанне ад Еўропы выявілася пад час Крымскай вайны (1853 — 1856).

Першы этап – стварэнне "Сакрэтнага камітэта па сялянскай справе". Ён быў створаны ў студзені 1857 г. – гэта стала пачаткам рэформы. Ен збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах правядзення рэформы. Асабліва цікавілі ўрад прапановы беларускіх памешчыкаў па некалькіх прычынах:

– Гаспадаркі заходняга краю былі ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны праз усходнееўрапейскі рынак, былі больш падрыхтаваныя да рэформы.

– Памешчыкі Беларусі і Літвы прапанавалі раей вызваліць сялян, але без зямлі.

– У беларускіх і літоўскіх губернях шырыўся сялянскі рух, і ен мог аб’яднацца з нацыянальна-вызваленчым рухам.

У кастрычніку 1857 г. памешчыкі Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губерняў пацвердзілі магчымасць даць асабістую волю сялянам, але без зямлі.

Другі этап. 20 лістапада 1857 г. віленскаму генерал-губернатару Назімаву быў накіраваны рэскрыпт ад імператара Аляксандра II – першы ўрадавы дакумент аб сялянскай рэформе. Ім дазвалялася стварыць у Віленскай, Гродзенскай і Ковенскай губернях камітэты і агульную камісію ў Вільна – каб выпрацаваць прект палажэння аб адмене прыгоннага права. Згодна з рэскрыптам памешчыкам прапанавалі даць сялянам невялікія ўчасткі зямлі – іх сядзібы (за выкуп). Урад разумеў небяспечнасць вызвалення сялян зусім без зямлі.

Трэці этап – афіцыйнае прызнанне пачатку рэфармавання. 8 студзеня 1858 г. з "Сакрэтнага камітэта" быў створаны Галоўны камітэт па ўпарадкаванні сельскага насельніцтва. Ен збіраў прапановы ад усіх губернскіх камітэтаў. Памешчыкі адзінадушна прапаноўвалі вызваліць сялян без зямлі. Толькі Віцебскі і Магілёўскі камітэты былі не супраць надзялення сялян зямлей за выкуп (ў азначаных губернях глеба нізкай якасці, большасць памешчыкаў атрымлівала даходы ў выглядзе аброку).

Урадавая канцэпцыя ў гэты час набывае наступны выгляд:

– сяляне – уладальнікі сваіх надзелаў;

– вотчынная ўлада памешчыка ліквідуецца.

На аснове гэтай канцэпцыі 4 снежня 1858 г. была прынята новая ўрадавая праграма.

Чацверты этап. 8 сакавіка 1859 г. утвораны новыя ўстановы — Рэдакцыйныя камісіі. Яны падпарадкоўваліся непасрэдна імператару і складаліся з ліберальных дзеячаў. Яны распрацавалі самабытны расійскі варыянт новага аграрнага ладу, які заключаўся ў суіснаванні двух тыпаў гаспадарак — буйной памешчыцкай і дробнай сялянскай. У Рэдакцыйных камісіях былі рапрацаваныя асноўныя дакументы рэформы.

19 лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў адобраныя Дзяржаўным Саветам дакументы аб рэформе:

1) "Агульнае палажэнне" – змяшчала агульныя для імперыі прынцыпы правядзення рэформы.

2) "Мясцовых палажэнняў". На Беларусі дзейнічала два – "Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў" і "Мясцовае палажэнне для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і чатырох паветах Віцебскай губерні".

3) Дадатковыя правілы – што адносіліся да асобных груп прыгоннага насельніцтва.

4) Маніфест аб адмене прыгоннага права аб’яўляў аб правядзенні рэформы ў дзяржаве.

Прынцыпы, што змяшчаліся ў "Агульным палажэнні" былі наступныя:

– памешчыкі – уласнікі ўсёй зямлі, якая належала ім да рэформы;

– частка зямлі адводзілася сялянам у пастаяннае карыстанне без права маёмасці;

– 9 год – часоваабавязанае становішча сялян – адпрацоўка паншчыны ці аброку ў поўным дарэформеным памеры, забарона пакідаць зямлю;

– адмянялася асабістая залежнасць сялян да памешчыкаў;

– уводзіліся ўстаўныя граматы, якія вызначалі пазямельнае ўпарадкаванне і павіннасці сялян на карысць памешчыка;

– сяляне атрымлівалі некаторыя грамадзянскія правы – яны маглі займацца промысламі, гандляваць, набываць рухомую і нерухомую ўласнасць, паступаць у навучальныя ўстановы і на службу, несці асабістую адказнасць перад судом.

"Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў" дзейнічала ў Магілёўскай і васьмі паветах Віцебскай губерні (асаблівасць – панаванне абшчыннага землекарыстання).

Памер сялянскага надзелу – "вышэйшы" ад 4 да 5,5 дзесяціны, "ніжэйшы" ад 1 дзесяціны 800 кв. сажняў да 1 дзесяціны 200 кв. сажняў. У сялян з большым надзелам праводзілі адрэзкі. Так у Магілёўскай і Віцебскай губернях сяляне страцілі ад 25 да 40 % зямлі.

Павіннасці. За "вышэйшы" – паншчына ў 40 мужчынскіх і 30 жаночых дзён ці аброк 8 руб. у год і іншыя павіннасці. Захоўвалася абшчына, уводзілася кругавая парука – багацейшыя абшчыннікі выконвалі павіннасці за бедных абшчыннікаў.

"

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Эканоміка Беларусі ХІХ стагоддзя Змест 1. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права. Механізм рэформы і яе правядзенне на Беларусі 2. Буржуазныя
Оценок: 1012 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru