BigEdu.ru
» » » Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII – першай паловы ХІХ ст
Вернуться назад

Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII – першай паловы ХІХ ст

БЕЛАРУСК I ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС I ТЭТ

кафедра гісторыі Беларусі

РЭФЕРАТ

на тэму:

“Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні, матэрыялы фіскальнага ўліку канца XVIII – першай паловы ХІХ ст.”

МИНСК, 2008

1. Матэрыялы Генеральнага межавання і ваенна-тапаграфічныя апісанні канца XVIII – 60-х гг. ХІХ ст.

Сярод шэрагу апісанняў геаграфічнага і статыстычнага характару неабходна адзначыць «Топографические описания» і «Экономические камеральные примечания». Узнікненне гэтых матэрыялаў звязана з тым велізарным па аб’ёме размежаваннем зямель, якое было пачата ў часыКацярыны ІІ, з далейшымі крокамі па вывучэннi народнагаспадарчых рэсурсаў краіны.

Генеральнае межаванне адносіцца да ліку важнейшых мерапрыемстваў унутранай палітыкі абсалютызму, якое праводзілася ў Расійскай імперыі з 1765 г. прыблізна да сярэдзіны ХІХ ст. Сутнасць межавання складалася з работы па здымцы, вымярэннi, картаграфаваннi, апісаннi, фізіка-геаграфічных і сацыяльна-эканамічных аб’ектаў тэрыторыі.

Пытанне аб Генеральным межаванні далучаных беларускіх зямель упершыню ўзнікла летам 1776 г. у сувязі з патрэбай царскай адміністрацыі ў дакументальных крыніцах па афармленнi і замацаваннi зямельных падараванняў i ў цэлым саслоўнага ўпарадкавання фактычнага землеўладання. Ужо да 1782 г. былі распрацаваны неабходныя інструкцыі.

Вызначаліся тры комплексы задач: 1) землеўпарадкавальныя, 2) картаграфічныя і 3) зямельна-ўліковыя. У выніку атрымліваўся апісальна-статыстычны звод даведачных дадзеных для адміністрацыі ў справе распрацоўкі галоўных напрамкаў і бягучых мерапрыемстваў урада.

Лейтматывам межавання з’яўлялася замацаванне манаполіі дваранства на зямлю і пазбаўленне гэтага права тых асоб, якія фармальна-юрыдычна прэтэндавалі на прывілеяванае становішча. Таму новая межавая дакументацыя абвяшчалася адзінай законнай падставай землеўладання. Дакладнай і падрабязнай фіксацыі сеткі населеных пунктаў надавалася асаблівае значэнне падчас картаграфавання тэрыторыі.

Праца праводзілася каморнікамі з дапамогай салдат. Ажыццяўленне Генеральнага межавання на Беларусі (на той час – усходняя частка сучаснай тэрыторыі рэспублікі) была ўскладзена на Смаленскую межавую кантору. У цэлым межавая кантора выступала правадніком русіфікатарскай палітыкі царызму. І справа не толькі ў адхіленні мясцовай шляхты ад непасрэднага ўдзелу ў распрацоўцы і рэалізацыі межавання. Гэта назіралася ў час размежавання спрэчных казённых зямель, асабліва падараваных, якія чакалі каморнікаў для канчатковага зацвярджэння захопаў.

Бясспрэчнай вартасцю колькасных вынікаў межавання з’яўляецца іх храналагічная адначасовасць і паўната стварэння. Аднак па гэтай прычыне выніковыя дадзеныя маюць і пэўныя недахопы. Межавыя заўвагі адрозніваюцца некаторай заніжанасцю колькасці насельніцтва паветаў. Гэта адбылося таму, што межавыя чыноўнікі спадзяваліся на вусныя дэкларацыі саміх уладальнікаў па выніках рэвізіі 1782 г., без уліку «прапіснога» (не азначанага пры першапачатковым улiку) і прыбыўшага насельніцтва.

Самы большы недахоп колькасных вынікаў межавых павятовых апісанняў датычыцца характарыстыкі суадносін формаў феадальнай рэнты. Пры апісанні формаў павіннасцей складальнікі заўваг кіраваліся вылучэннем толькі паншчыны і грашовага аброку, а астатнія сялянскія гаспадаркі адносілі ў рад змешаных. Натуральны аброк, як правіла, імі не вылучаўся. Тым не менш эканамічныя заўвагі Генеральнага межавання застаюцца адзінай поўнай крыніцай па вывучэнні розных бакоў феадальнага землеўладання і формаў эксплуатацыі ўсходнебеларускага сялянства ў апошняй чвэрці XVIII ст. Пасля 1785 г. на гэтай тэрыторыі больш не праводзілася здымак і вымярэнняў зямель, як гэта было зроблена каморнікамі ў час межавання.

Адной з найцікавейшых крыніц з’яўляюцца камеральныя апісанні. Камералістыка, або навука дзяржавазнаўства, на працягу XVIII ст. кіравалася апісальным метадам, у задачу якога ўваходзілі збор і сістэматызацыя разнастайных звестак аб крыніцах плацежаздольнасці насельніцтва, а таксама аб даходах дзяржавы ў цэлым. Паколькі такіх фактараў набіралася неабмежавана многа, камеральныя апісанні давалі ўсебаковую характарыстыку фізічна-геаграфічнага і сацыяльна-эканамічнага становішча той або іншай тэрыторыі.

У перыяд 1772 – 1774 гг. былі складзены два камеральныя апісанні ўсходнебеларускіх зямель, а таксама агульнае – на далучаную тэрыторыю і спецыяльнае – на дзяржаўную вёску. Яны былі створаны царскай адміністрацыяй з мэтай збору і ўліку разнастайных статыстычных і дакументальных крыніц аб фактычным становішчы тэрыторыі. Камеральнае апісанне 1772 г. – форма статыстычнай характарыстыкі зямель. Галоўнай мэтай стварэння і правядзення апісання дзяржаўнай вёскі было вызначэнне велічыні зямельнага фонду для падараванняў і крыніц казённых даходаў.

Апісанне 1774 г. выкарыстоўвалася ўрадам для кантролю за дзейнасцю арандатараў і ў межах рэгулявання фактычнага становішча дзяржаўнага сялянства. У аснову статыстычнага назірання былі пакладзены вусная дэкларацыя землеўладальнікаў і самыя розныя дакументальныя крыніцы.

Камеральныя апісанні 1772 – 1774 гг. дазваляюць удакладніць не толькі фактычны склад залежнага насельніцтва, але і распаўсюджаныя ў гiстарычнай літаратуры звесткі аб структуры зямельнай уласнасці на ўсходзе Беларусі. Праведзенае беларускім гісто

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории БЕЛАРУСК I ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС I ТЭТ кафедра гісторыі Беларусі РЭФЕРАТ на тэму: “Эканоміка-геаграфічныя і гаспадарчыя апісанні,
Оценок: 1004 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru