Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі
У канцы 20-х гг. XIX ст. нацыянальна-вызваленчы рух, узброены ідэяй незалежнасці Рэчы Паспалітай, уступіў у новую фазу свайго развіцця. Нетрываласць у самой аснове саюза паміж самадзяржаўнай Расіяй і канстытуцыйнай Польшчай, невыкананне палажэння, зафіксаванага Венскім кангрэсам пра магчымасць "распаўсюджвання свабоды (канстытуцыі) на ўсёй тэрыторыі былой Польшчы ў межах 1772 г.", сістэматычнае парушэнне правоў і свабод, гарантаваных канстытуцыяй 1815 г., вяло да рэзкага абвастрэння супярэчнасцей паміж Расіяй і Царствам Польскім.
У снежні 1828 г. у Варшаве ўзнікла тайнае ваеннае Таварыства падхарунжых, ініцыятарам стварэння якога быў П. Высоцкі. Таварыства планавала забойства Мікалая Iпад час яго каранацыі ў Варшаве (май 1829 г.) і захоп улады. Змоўшчыкі вагаліся, тэрмін выступлення некалькі разоў пераносіўся. Непасрэдна падштурхнулі да паўстання рэвалюцыйныя падзеі ў Франціі і Бельгіі (ліпень 1830 г.).
Мікалай I планаваў кінуць на разгром рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Еўропе армію Царства Польскага і Літоўскі асобны корпус. Аб гэтых планах стала вядома ў Варшаве, і кіраўнікі апазіцыі адчулі. што далей адцягваць паўстанне нельга. У ноч на 29 лістапада 1830 г. у Варшаве курсанты школы падхарунжых захапілі арсенал. Іх падтрымала большасць насельніцтва. Вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, фактычны намеснік імператара ў Царстве Польскім, дзейнічаў нерашуча, а потым увогуле прыняў рашэнне аб адводзе расійскіх войскаў з польскай тэрыторыі.
У паўстанцкім руху вылучыліся дзве асноўныя плыні: кансерватыўная на чале з арыстакратам А. Чартарыйскім і рэвалюцыйная, так званая "левіца", сярод кіраўнікоў якой найбольш актыўную ролю адыгрываў I. Лялевель. Кансерватары баяліся ўзмацнення народнага руху ў ходзе паўстання, а таму і не лічылі патрэбным здзяйсненне грунтоўных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Яны імкнуліся паказаць паўстанне як канфлікт Царства Польскага з Расіяй, а не як нацыянальна-вызваленчы рух польскага народа. Вырашыць канфлікт арыстакраты прапаноўвалі дыпламатычным шляхам, а таму ўсяляк стрымлівалі патрыятычныя сілы і падрыхтоўку арміі да вядзення ваенных дзеянняў з Расіяй. Прадстаўнікі гэтага накірунку займалі болыласць уплывовых пасад у арміі, урадзе і складалі асноўную частку ў сейме.
Асноўная ідэя праграмы "Патрыятычнага таварыства", так званай "левіцы", заключалася ў барацьбе за незалежнасць, аднаўленне Рэчы Паспалітай 1772 г. як цэнтралізаванай дзяржавы. "Левіца" адлюстроўвала інтарэсы пэўнай часткі сярэдняй і дробнай шляхты, буржуазіі, студэнцка-вучнёўскай моладзі. "Патрыятычнае таварыства" выступала адзінай палітычнай сілай, сацыяльная праграма якой улічвала інтарэсы падатковых саслоўяў. У змаганні з расійскім самадзяржаўем яна разлічвала на польскі народ. "Левіца" падкрэслівала, што змаганне ідзе не супраць рускага народа, а накіравана супраць расійскага абсалютызму. Толькі "Патрыятычнае таварыства" адзначала, што паўстанне можа мець поспех, калі ахопіць усе землі былой Рэчы Паспалітай, а таму быў вылучаны лозунг "За нашу і вашу свабоду". Але рэвалюцыйная плынь не была кансалідаванай, яе ўплыў у сейме, арміі быў нязначным.
Кіраўніцтва паўстаннем сканцэнтравалася ў руках кансерватыўных дзеячаў, якія спачатку спрабавалі наладзіць перамовы з Канстанцінам Паўлавічам і Мікалаем I, але безвынікова. 18 снежня 1830 г. пачаў работу польскі сейм. Пад націскам патрыятычных сіл 20 снежня ён прыняў маніфест, які абвяшчаў нацыянальны характар Паўстання, а галоўнай мэтай паўстання змаганне за "незалежнасць і свабоду". У студзені 1831 г. сейм дэтранізаваў Мікалая Iз польскага прастола.
Многія паслы разумелі неабходнасць тэрытарыяльнага пашырэння паўстання на заходнія губерні Расіі. I. Лялевель, М. Махнацкі настойвалі на тым, што польская армія павінна пачаць рух на ўсход і дапамагчы сваім братам скінуць прыгнёт расійскага царызму. Але толькі з пачаткам паўстання на землях былога ВКЛ на разгляд сейма былі вынесены пытанні аб палітычных адносінах паміж Царствам Польскім і ВКЛ у будучай дзяржаве. Аднак арганізацыя канкрэтных дзеянняў не вызначалася асаблівай эфектыўнасцю. Толькі 1 мая Нацыянальны ўрад прыняў рашэнне аб дапамозе жыхарам беларуска-літоўскіх зямель.
На тэрыторыі Беларусі непасрэдная падрыхтоўка да паўстання пачалася ў студзені 1831 г.: вусная агітацыя, распаўсюджванне пісьмовых адозваў, збор сродкаў і зброі. Акцэнт пры гэтым рабіўся на цяжкае становішча краю, які прыгнечаны "маскалямі". Насельніцтва заклікалі ўзяць у рукі зброю. Але ніякіх канкрэтных абяцанняў, як палепшыць становішча насельніцтва, не гучала.
Тым часам шляхта, якая прыбыла ў Варшаву з заходніх губерняў Расіі і пажадала ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях, па ініцыятыве I. Лялевеля была аб'яднана ў "Клуб аб'яднаных славян". 22 студзеня 1831 г. ад імя клуба было складзена пасланне да сейма, пад якім падпісалася каля 200 чалавек. У "Адрасе Ліцвінаў" падкрэслівалася, што "Літва (г. зн. сучасная Беларусь), Валынь, Падолія і Украіна заўсёды былі адзіным (з палякамі.) народам, адзінай Полыпчай... 3 таго часу, як рэвалюцыя набыла характар нацыянальны, неабходным стала вяртанне зямель адабраных, бо толькі з імі паўстанне будзе адпавядаць свайму высокаму прызначэнню і адновіць незалежнасць... ". Варшаўскі ўрад, у сваю чаргу, звярнуўся з заклікам да насельніцтва Беларусі, Літ
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.