БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТ
кафедра гісторыі Беларусі
РЭФЕРАТ
на тэму:
«Пошук і аналіз гістарычных крыніц. Праблемы вывучэння непісьмовых крыніц»
МИНСК, 2008
Праблемы вывучэння рэчавых
і іншых відаў непісьмовых крыніц
Для общих благ мы то перед скотом имеем
Что лутче, как они, друг друга разумеем
И помощию слов, как мысль ни глубока
Описываем все чувствия и страсти
И мысли голосом делим на мелки части.
(А.Сумарокаў)
З таго часу як у чалавека з’явiлася патрэба перадаць iнфармацыю, ён iмкнуўся вызначаць яе ў мове. Фiксацыя гукаў акрэсліла з’яўленне пiсьма. З часам з’явiлiся пэўныя вiды ўмоўных вызначэнняў (што ў класiфiкацыi С. О. Шмiта акрэслiваюцца як канвенцыянальныя крынiцы) – iнфармацыя на штучных машынных носьбiтах. Развiццё тэхнiкi спрыяла ўзнiкненню i такога тыпу крынiц, як фона- і кiнадакументы. Безумоўна, форма фiксацыi iнфармацыi мае для гiсторыка пэўнае значэнне, i гiсторык часам проста вымушаны звяртацца да вывучэння выключна тэхнiчных аспектаў (магнiтафонны запiс справаздач i г. д.). Нягледзячы на пэўныя праблемы, у дадзеным выпадку гiсторыку прасцей перавесцi такую сацыяльную iнфармацыю (вобразна гаворачы) на «мову сваiх думак».
Намнога складаней сiтуацыя пры вывучэннi рэчавых i выяўленчых крынiц. Калi зараз малады гiсторык звяртаецца да рок-музыкi, яго прываблiваюць найперш тэксты, а музыка застаецца па-за ўвагай. Яшчэ ў большай ступенi складана перавесцi на «мову думак» сацыяльную iнфармацыю, што заключана ў «мове рэчаў». Тут выкарыстоўваюцца спецыфiчныя метады вывучэння, i ў адпаведнасцi з iмi вызначылiся такiя асобныя дысцыплiны, як мастацтвазнаўства, этнаграфiя i г. д.
Дарэчы, «мову рэчаў» вывучае i археалогiя. Але, па-першае, археолагi выкарыстоўваюць i пiсьмовыя крынiцы. Па-другое, археолагi вывучаюць «старажытнасцi» – рэчы, iнфармацыя аб якiх страчана поўнасцю або часткова (па трапным вызначэнні Л. С. Клейна, гэта рэшткі культуры мінулага, аддаленага ад нашага жыцця не толькі значным інтэрвалам часу – гэта не галоўнае, але і разрывам традыцыі, такім разрывам, які ўскладняе разуменне рэшткаў). Многiя схiльны нават вызначаць археалогiю як самастойную навуку побач з гiсторыяй. У такiм выпадку ўзнiкае пытанне аб суадносiнах азначаных дысцыплiн з крынiцазнаўствам, i тут патрэбна заўважыць, што тым не менш усе яны маюць аб’ектам вывучэння гістарычныя крынiцы. I пры вывучэннi рэчаў (напрыклад, iкон) узнiкаюць тыя ж пытаннi дацiроўкi, аўтарства, месца стварэння. Таму можна сцвярджаць, што тэорыя крынiцазнаўства павiнна распрацоўваць метады вывучэння самых розных тыпаў крынiц. Разам з тым можна разглядаць у якасцi асобнай навуковай дысцыплiны прыкладное крынiцазнаўства, што вывучае пiсьмовыя крынiцы.
Некаторыя навукi, што маюць аб’ектам вывучэння гiстарычныя крынiцы, распрацоўваюць i свае, спецыфiчныя метады. Iснуе i своеасаблiвая методыка пошуку крыніц. Як археолаг ведае, дзе трэба капаць? Як этнограф ведае, дзе патрэбна шукаць сляды той цi iншай легенды? Безумоўна, ёсць элемент выпадковасцi ў адкрыццi. Можна выпадкова натрапiць на дакумент у архiве, можна выпадкова знайсцi клад i г. д. Але ў пераважнай большасцi пошук вядзецца сiстэматычна i мэтанакiравана. Патрэбна дэтальна акрэсліць прадмет пошуку, даследчык павiнен выдатна ведаць умовы i вывучыць месца пошуку (фонды архiва або мясцовасць для археолага). Даследчык павiнен ведаць магчымасцi прымянення тэхнiчных сродкаў (аэрафотаздымка, запiс на дыктафоне, сканiраванне тэксту, сканiраванне зямной паверхнi з самалёта i спадарожнiка, выкарыстанне iнфармацыйных сiстэм). Пры той вялiкай адлегласцi, якая, здаецца, аддаляе палявую археалогiю ад працы даследчыкаў у архiве, ёсць ва ўсякiм разе адна рэч, што іх аб’ядноўвае: перш чым раскопваць, трэба знайсцi, дзе капаць; перш чым вывучаць пiсьмовую крынiцу, яе трэба адшукаць.
Пошук гістарычных крыніц. Крыніцазнаўчая эўрыстыка
Дапамагае ў пошуку крыніц крыніцазнаўчая эўрыстыка (ад грэч. – адшукваю, адкрываю), якая выпрацоўвае спецыяльныя метады іх выяўлення.
Калi гаварыць аб пiсьмовых крынiцах, то ў залежнасці ад таго, дзе арганізуецца iх пошук, крыніцазнаўчую эўрыстыку ўмоўна падзяляюць на бібліяграфічную і архіўную. Задача эўрыстыкі – выявіць усе крыніцы па тэме гістарычнага даследавання.
У пачынаючых даследчыкаў вызначаецца імкненне хутчэй звярнуцца да сховішчаў, да архіўных матэрыялаў. Але пачынаць пошук неабходна з апублікаваных крыніц. Па-першае, тым самым гісторык пазбаўляе сябе ад магчымасці «адкрываць» вядомае. Па-другое, апублікаваныя матэрыялы дазваляюць вывучаць тыя крыніцы, якія знаходзяцца ў закрытых архівах і прыватных калекцыях (часам недаступных даследчыку). Выкарыстанне апублікаваных крыніц эканоміць гісторыку час, паколькі складальнікі публікацыі праводзілі велізарную працу па тэматычнай падборцы крыніц, прадстаўленню тэксту па сучасных правілах арфаграфіі і забеспячэнню яго геаграфічнымі і імяннымі паказальнікамі, каментарыямі і г. д.
Выданні крыніц вельмі разнастайныя, таму трэба мець на ўвазе, што існуюць першасныя і другасныя выданні. Першасныя выданні змяшчаюць самі крыніцы, а другасныя – інфармацыю аб іх. Да першасных адносяць неперыядычныя публікацыі крыніц, перыядычныя выданні крыніц, што працягваюцца (напр., «Полное собрание русских летописей»); да другасных – інфармацыйныя выданні (рэфератыўныя і інш.), даведачную літаратуру (энцыклапед
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.