БДУКІ
Мінск у мемуарнай літаратуры :
бібліяграфічны агляд.
Выканала студэнтка 436 гр. Кавалёва Таццяна
Мінск, 2004.
Мінск у мемуарнай літаратуры : агляд л і таратуры.
Прадмова.
Стварэнне агляду па тэме “Мінск у мемуарнай літаратуры” з’яўляецца вельмі актуальнай задачай , бо праз азнаямленне з мемуарнай літаратурай аб Мінску можна не проста набыць веды аб горадзе ўвогуле, але і пагляддзець на падзеі мінскага жыцця з пункту гледжання канкрэтнай асобы. Спадзяемся, чытач з дапамогаю гэтага рэфератыўнага агляду зможа даведацца аб мінскай гісторыіі, выкарыстаць гэтыя веды у адукацыйных, самаадукацэйных и рэкрэацыйных.
У аглядзе адлюстроўваюцца мемуарная літаратура навейшага часу- кнігі, іх раздзелы і часткі, часопісныя і газетныя артыкулы, апублікаваныя ў 1986-2000 гг. , у якіх апісана мінскае жыццё ад канца 19 стагоддзя да 80-х гг. 20 стагоддзя.
У аглядзе сустракаюцца такія віды мемуарных крыніц як успаміны( большая частка разглядаемых дакументаў), літаратурны запіс успамінаў і дзённік.
Пры выяўленні літаратуры былі выкарыстаны дзяржаўныя бягучыя паказальнікі ,каталогі і картатэкі Нацыянальнай Бібліятэкі Беларусі.
У абзоры выкарыстана гісторыка-храналагічная групоўка.
Библіяграфічны агляд змяшчае прадмову , асноўную частку і спіс літаратуры.
Агляд літаратуры .
Паважаны чытач!
Аблічча гарадоў як і чалавека змяняе плынь часу.Змяняўся і родны Мінск . І хто як не яго жыхары лепей распавядуць нам аб яго гісторыі, яго падзеях , яго жыцці. Сярод аўтараў мемуараў, дзе яскрава паўстае Мінск- і выдатныя беларускія пісьменнікі Сяргей Іванавіч Грахоўскі, Язэп Семяжон( Іосіф Ігнатавіч Семяжонаў),Павел Нічыпаравіч Кавалёў,Віталь Вольскі (Віталій Фрыдрыхавіч ЗэйдэдьВольскі), і настаўніца , аўтар беларускага буквара Апаленія Савёнак, і жонка пісьменніка Змітрака Бядулі Марыя Бядуля-Плаўнік, і мінскі бухгалтэр Кастусь Гержыдовіч, але асабліва шмат матэрыялу аб мінскім жыцці можна сустрэць у кнігах выдатнага філолага А. Cемяновіча (Cемяновіч, А. З пражытага і перажытага/ А.Семяновіч.- Мн.: “Беларускі кнігазбор”,2000.-316 с.), вязня мінскага гетта А. Гальбурта (Гальбурт, А.Воспоминания/ Александр Гальбурт.-Мн.: Энциклопедикс, 2000.- 61 c.) і успамінах, напісаных ў эміграціі, выдатнага грамадска-палітычнага дзеяча першай паловы ХХ ст., педагога, навукоўца-прыродазнаўцы Яўхіма Яўсеевіча Кіпеля (Кіпель, Я. Эпізоды =Episode/ Яўхім Кіпель; Пад рэд. І. Урбановіч і З. Саўкі. Нью-Йорк, 1998. 305 c.) У іх успамінах гісторыя жыцця Мінска- гэта дынамічныя , часам трагічныя, часам радасныя старонкі, а яшчэ гэта лёсы людзей...
У канцы 19-пачатку 20 стагоддзя значна пашырылася яго тэрыторыя . Бурна узрастаць Мінск пачаў у 80-х гг. 19 стагоддзя . Прыбытнай справай у той час стала. сельгасарандатарства . Напрыклад, месца на поўдзень ад мінскага чыгуначнага вакзалу, адразу за пуцямі ў сучаснай станцыі “Iнстытут культуры” была адным з выкарыстоўваемых у такіх мэтах. “Жыхарам панэльных шматпавярховых дамоў , якімі тут раздаўлены старыя драўляныя вуліцы Прыгожая і Слонімская не кепска бы ведаць, чаму у іхніх дварах не цвердая каменная гліна, а тлустная урадлівая глеба. Яна –след пакаленняў мінскіх фермераў. Было своеасаблівае такое саслоўе , якое да надыходу часу прыгагардных ...саўгасаў спраўна забяспечвала стопяцідзесяцітысячнае насельніцтва губернскага цэнтра.” [4] І таксама мала хто з цяперашніх жыхароў , праходзячы праз трохкутнік вуліц Даўгабродскай і Змітрака Бядулі ,прыгадае той час, калі “ гэты раён быў вядомы пад назвай Даўгабродскія Вілы. Тады ў кожны базарны дзень увесь невялікі трохкутнічак плошчы з дасвецця да вечара быў запоўнены сялянскімі вазамі і падводамі, а ў крамах-піўных драўляных аднапавярховых домікаў аж пярэсцілася ў вачах ад кашаміравых хустак ды заечых шапак-малахаяў заезных пакупнікоў. Прамежкавы -паміж Конскім і Троецкім -рынак на Доўгабродскіх Вілах у тагачасных мінскіх масштабах быў тым самым “мостам Рыальто”, дзе жыхары з суседніх вуліц і завулкаў горада перахоплівалі яшчэ да пад’езду на вялікія кірмашы то шурку сухіх бярозавых дроў у падводчыкаў з вялікіх тады Волменскіх лясоў, то кош крамяных баравікоў “[10] . Але самым вялікім у пачатку 20 стагоддзі быў кірмаш на Траецкай гары( пазней тут пабудаваны Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета). Дзесяткі сялянскіх вазоў, аднаконных і параконных па бруку Койданаўскай ехалі сюды.”Часам сустракаліся рамізнікі са сваімі лёгкімі брычкамі,а таксама ламавікі са сваімі доўгімі нізкімі калёсамі.” [11]
Шмат было у абліччы горада таго , што ужо ніколі не вернецца: “ураджвала Царква, якую называлі Чыгуначнай , яна знаходзілася недалёка ад Чыгуначнага Заходняга моста ( цяпер плошча Мяснікова) Чыгуначнаю царкву, самую прыгожую у горадзе, узарвалі у 1935 годзе. [11]
Змяніла Мінск Першая сусветная вайна. ”Вайна пераўтварала Мінск у прыфрантавы горад.Цывільнае насельніцтва літаральна гублялася сярод мноства вайскоўцаў.Вайскоўцы сустракакаліся на кожным кроку. У Мінску у той час размяшчаліся многія франтавыя, тылавыя, прыфрантавыя арганізацыі, и горад літаральна віраваў” [1]
АбвяшчэннеспачаткуБеларускайНароднайРэспублікі, апазнейіБеларускайСавецкайСацыялістычнайРэспублікіпаспрыялаўмацаваннюнацыянальнайсвядомасцісяродчасткібеларускаганасельніцтва, дапамаглоактывізавацьдзейнасцьмясцовыхнацыянальна-культурныхсіл [7]
Вялікае месца ў м
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.