BigEdu.ru
» » » Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ
Вернуться назад

Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ

Беларуск i дзяржаўны ун i верс i тэт

Гістарычны факультэт

Кафедра г i сторы i Беларус i старажытнага часу i сярэдн i х вякоў

Рэферат па тэме: Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ

Падрыхтаваў:

студэнт 5 курса, 2 групы

Трафімаў Ж.К.

Мiнск, 2010

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР мінімальнай большасцю галасоў абвясціў Дэклакрацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР у складзе савецкай федэрацыі. Гэтае рашэнне з'явілася вынікам рэакцыі на знешнюю сітуацыю, прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. першым з'ездам народных дэпутатаў РСФСР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. Прынятае рашэнне не вынікала з пераканання і волі большасці беларускага народа. Між тым яно адкрыла шлях сапраўднай незалежнасці рэспублікі.

У дваццатым артыкуле Дэкларацыі сцвярджалася, што "любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускай ССР з боку палітычных партый, грамадскіх аб'яднанняў ці асоб праследуюцца па закону". Згодна з другім артыкулам Дэкларацыі выступаць ад імя народа дазвалялася выключна Вярхоўнаму Савету. Урад рэспублікі атрымліваў права стварыць нацыянальную армію, міліцыю і службу бяспекі. Дэпутаты камуністы прагаласавалі за адзінаццаты артыкул аб неабходнасці новай саюзнай дамовы паміж рэспублікамі. Дэпутаты ад БНФ, якія выступалі супраць якіх-не-будзь саюзаў з Расіяй, не ўдзельнічалі ў гэтай частцы пасяджэння.

Правал жнівеньскага путчу 1991 г. стварыў спрыяльныя ўмовы на шляху да рэалізацыі дзяржаўнага суверэнітэту. Паведамленні з Масквы аб перамозе Ельцына над путчыстамі і прыпыненне дзейнасці КПСС выклікалі паніку сярод беларускай партнаменклатуры.

Скліканая 24 жніўня пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР адклікала з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета М.І. Дземянцея. 25 жніўня быў прыняты Закон "Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі" і пастанова "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР". Гэтымі актамі аб'яўлялася палітычная і эканамічная незалежнасць рэспублікі. Ва ўласнасць Беларускай ССР пераходзілі прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, размешчаныя на яе тэрыторыі. Выключэнне складалі тыя прадпрыемствы і арганізацыі, кіраўніцтва якімі засталося, згодна з заканадаўствам Бела-рускай ССР, за адпаведнымі органамі Саюза ССР.

Была зменена назва рэспублікі, а таксама адбылася заме-на дзяржаўнай сімволікі. 19 верасня прынялі рашэнне Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць "Рэспубліка Беларусь", а ў скарочаных назвах "Беларусь". У той самы дзень былі прыняты законы "Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь" і "Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь". Дзяржаўны сцяг з гэтага часу ўяўляў сабой прамавугольнае палотнішча белачырвонага колеру. Дзяржаўным гербам стаў старажытны герб "Пагоня" - выява конніка з занесеным над галавой мячом. Старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў абраны С.С. Шушкевіч.

8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі беларускага ўрада Віскулі С. Шушкевіч разам з прэзідэнтамі Расіі Б. Ельцыным і Украіны Л. Краўчуком падпісалі пагадненне аб фармальнай ліквідацыі СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Бьша пастаўлена апошняя кропка ў амаль 70-гадовай біяграфіі Савецкага Саюза.

Да сферы сумеснай дзейнасці дзяржаў у Садружнасці была аднесена каардынацыя знешняй палітыкі, супрацоўніцтва ў межах агульнай палітычнай прасторы, еўрапейскага і азіяцкага рынкаў, мытнай палітыкі, у развіцці транспарту і сувязі, у галіне абароны навакольнага асяроддзя, удзел у стварэнні ўсеабдымнай міжнароднай сістэмы эканамічнай бяспекі; пытанні міграцыйнай палітыкі, барацьба з арганізаванай злачыннасцю.

Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР. На сустрэчы ў Алма-Аце, якая адбылася 21 снежня, да гэтага пагаднення далучыліся яшчэ 8 дзяржаў - былых рэспублік СССР, за выключэннем Прыбалтыйскіх рэспублік і Грузіі. 11 дэлега-цый суверэнных краін прынялі рашэнне аб стварэнні вышэйшага органа Садружнасці - Савета кіраўнікоў дзяржаў, а таксама Савета кіраўнікоў урадаў, падпісалі Дэкларацыю, у якой пацвердзілі іх аднолькавыя правы ў Садружнасці, прыхільнасць да супрацоўніцтва ў развіцці агульнай эканамічнай прасторы, агульнаеўрапейскага і еўраазіяцкага рынкаў, гарантыі выканання міжнародных абавязкаў былога Саюза ССР. Нягледзячы на прынятыя дакументы і ўтварэнне дадатковых каардынацыйных органаў, у дзейнасці дзяржаў Садружнасці выявіліся рознагалоссі. Асабліва абвострана яны праявіліся паміж Расіяй і Украінай па пытанню раздзелу арміі і Чарнаморскага флоту. Многія рэспублікі выказвалі незада-вальненне тым, што Расіі ў якасці правапераемніцы СССР адышла дыпламатычная сетка былога Саюза, большая частка маёмасці саюзных і партыйных структур, матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што ствараліся фактычна сіламі ўсіх рэспублік.

Станаўленне суверэннай дзяржавы патрабавала фарміравання органаў кіравання

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Беларуск i дзяржаўны ун i верс i тэт Гістарычны факультэт Кафедра г i сторы i Беларус i старажытнага часу i сярэдн i х
Оценок: 1003 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru