Мядзельшчына 1941 -1945 гг.
Выканала: Халадзіла І. М.
1. Армія Краёва на Мядзельшчыне
“Армія Краёва (АК; Krajowa літаральна армія краіны, айчынная армія), падпольная ваенная арганізацыя, якая дзейнічала ў 1942-1945 гг. На акупіраванай фашысцкай Германіяй тэтыторыі Польшчы і частцы тэрыторыі СССР (Украіна, Беларусь, Літва). Падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане. Налічвала 250 – 300 тыс. чалавек. Аб’ядноўвала як патрыятычныя дэмакратычныя элементы, так і прадстаўнікоў рэакцыйных колаў... На тэрыторыі Беларусі існавалі Навагрудская (падпараткоўвалася Беластоцкаму краю), Палеская, Валынская і Віленская акругі АК...”.
Прыход Чырвонай Арміі ў верасені 1939 г. ў Заходнюю Беларусь быў неадназначна сустрэты мясцовым насельніцтвам. Адны шчыра віталі новую ўладу, другія былі настроены варожа, сталі ў пазіцыю да яе. Адна з прычын гэтага заключалася ў тым, што амаль за 20 гадоў знаходжання Заходняй Беларусі ў складзе Польшы вырасла цэлае пакаленне людзей, якія лічылі сябе патрыётамі менавіта Польшчы.
На тэрыторыі Заходняй Беларусі, у тым ліку на Мядзельшчыне, пачалі стварацца падпольныя арганізацыі, якія змагаліся за Польску Рэспубліку ў межах, што існавалі да 1 верасня 1939 г. Такія арганізацыі дзейнічалі ў Мядзеле, Свіры і Кабыльніку. З 1940 г. ў Свіры існаваў кадравы батальён “Святаслаў” (камандзір паручнік Іосіф Рамейка), у склад якого ўваходзелі 3 роты: 1-я – “Макс”, 2-я – “Бераг”, 3-я – “Пратазій”. Аднак масавыя арышты і дэпартацыі, якія праводзіліся органамі НКУС у Заходняй Беларусі ў лютым 1940 г. – чэрвені 1942 г. прымусілі польскае падполле дзейнічаць у глубокай канспірацыі.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны і акупацыяй краю фашыстамі польскі рух прыкметна актывізаваўся. У канцы 1942 г. ў раёне в. Кабыльнік падхарунжы Войска Польскага Антоні Бружынскі (псеўданім “Нурмо”) са згоды кіраўніцтва Вілейскай акругі АК пачаў падрыхтоўку да стварэння польскай падпольнай арганізацыі. Яму дапамагалі маёр Стафан Свяхоўскі (“Суліма”), капітан Іосіф Сарока, сем’і Генрыка і Тадэвуша Главацкіх, Блажэвічаў, Целюхоўскіх і інш. У арганізацыю таксама ўвайшлі Баркоўскі, Кавальчук, паручнік Клімовіч, Кураевіч, Лянчкоўскі, Протас, Савіцкі, Сівіцкі, капітан Цепялеўскі, Шусціцкі і інш. Сувязь з камндваннем Вілейскай акругі АК падтрымлівала інструкцыі кіраўніцтва, падпольшчыкі ўладкаваліся на службу ў нямецкую акупацыйную адміністрацыю і паліцыю ў Шеметаве – М. Клевяда (“Ястраб”), Свіры – Іосіф Рамейка (“Макс”), Кабыльніку – “(Улан”) і Тадэвуш Матачына (“Конус”), Мядзеле – (“Астроўскі”).
У пачаіку 1943 г. Антоні Бужынскі пад псеўданімам “Кміціц” жыў у в. Купа, дзе арганізаваў партызанскую групу з 5 чалавек. Акрамя Бужынскага ў яе ўвайшлі “Акацыя”, “Граб”, “Олек” і “Альфон”. Пасля прыняцця прысягі 25 сакавіка 1943 г. ў засценку Брылі група рушыла ў напрамку Свіра, дзе сустрэлася з Іосіфам Рамейкам (“Макс”) і яго людзьмі. На той час група “Кміціца” мела на ўзбраенні кулямёт, некалькі карабінаў, гранаты. Да “Кміціца” далучыліся людзі з Вільні, шэрагу паветаў Віленскага ваяводства. Апошнімі прыбылі 9 чалавек з Кабыльніка, у тым ліку М. Клевяда (“Ястраб”), “Матрос”, “Валодзька”, браты Баляслаў і Уладзіслаў Галавацкія. Да мая 1943 г. група вырасла ў атрад амаль 30 чалавек. Атраду быў уручаны сцяг з вышытым на ім надпісам: “Бог. Гонар. Айчына – Армія Краёва. Атрад Кміціца. Вільно”. Атрад “Кміціца” стаў першым значным польскім фарміраваннем на Віленшчыне. Ён не паспеў атрымаць нумар, насіў малавядомую сярод польскіх калабарантаў назвк “Бура”. Меў сваю пячатку з натпісам “брыгада партызанаў польскіх”. У чэрвені 1943 г. да “Кміціца” перайшло каля 30 паліцэйскіх з Мядзела. Каб пазбегнуць арышту гітлераўцамі іх сем’яў, было інсцэніравана раззбраенне паліцэйскіх на дарозе Мядзел – Вузла. Сярод перайшоўшых былі Эдвард Кільчэўскі (“Астроўскі”), Тадэвуш Матачына (“Конус”), настаўнікі Нічынскі і Васілойць, жыхары мястэчка Будкевічы, Слабковіч, Снахоўскі і інш.
Праз некаторы час атрад “Кміціца” вырас у брыгаду, якая налічвала 300 чалавек. Яна складалася з 2 рот, атрада кавалерыі, штабной і спецыяльнай групы, санслужбы, гаспадарчага ўзводо. У камандны састаў уваходзілі 7 афіцэраў і 10 падафіцэраў. Польскія партызаны мелі на ўзбраенні 9 кулямётаў, 11 аўтаматаў, вінтоўкі і карабіны.
Брыгада “Кміціца” размяшчалася за 5 км на поўдзень ад в. Гатавічы і за 2 км ад баз савецкай партызанскай брыгады імя К.Я. Варашылава, якой камандаваў Ф.Р. Маркаў. Польскія партызаны стварылі 2 базы: базу “А” – для партызан і штаба і бызу “Б” – гаспадарчую. Блізкая дыслакацыя дзвюх брыгад садзейнічала больш-менш добрасуседскім адносінам. Тым больш, Антоні Бужынскі і Фёдар Маркаў былі аднакурснікамі па вучобе ў Свянцанскай настаўніцкай семінарыі.
Напачатку беларускія і польскія партызаны ўзгаднялі свае дзеянні, праводзілі сумасныя аперацыі. Яны разграмілі нямецкі гарнізон у Кабыльніку, паліцэйскі ўчастак у Войстаме, раззброілі нямецкую жандармерыю на пераправе церах р. Вілія і знішчылі мост.
Аднак разрыў адносін паміж СССР і польскім эмігранцкім урадам у Лондане ў сувязі з Катынскай справай выклікаў недавер з абодвух бакоў. Польскі бок нагнятаў антысавецкую істэрыю. 22 чэрвеня 1943 г. ЦК КП(б)Б прыныў пастанову “Аб далейшым разгортванні партызанскага руху ў заходніх абласцях Беларусі”. У адрас падпольных партыйных камітэтаў было накіравана пісьмо ЦК КП(б)Б “Аб ваенна-палітычных задачах работы ў заходніх абласцях БССР”. У гэтых дакументах абгрунтоўваліся а
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.