Беларуск i дзяржаўны ун i верс i тэт
Гістарычны факультэт
Кафедра г i сторы i Беларус i
Рэферат па тэме: Эканамічнае развіцце БССР у 1960-1980-х гадах
Мiнск, 2010
Змены ў кіраванні прамысловасцю і транспартам
Цэнтралізаваная сістэма кіраўніцтва народнай гаспадаркай з'яўлялася даволі эфектыўнай у гады індустрыялізацыі, калектывізацыі, пасляваеннага аднаўлення. Яна забяспечвала высокія тэмпы росту эканомікі ва ўмовах шырокага выкарыстання экстэнсіўных формаў і метадаў развіцця. Аднак гэты механізм не адпавядаў часу НТР. Пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці адбываўся ў межах старой адміністрацыйна-каманднай сістэмы.
У адпаведнасці з законам "Аб далейшым удасканаленні арганізацыі кіравання прамысловасцю і транспартам" (май 1957 г.) у БССР па, сутнасці, была ўведзена тэрытарыяльная сістэма кіравання эканомікай, утвораны адзін эканамічны раён і ліквідавана дзевяць міністэрстваў. Для кіравання саюзна-рэспубліканскай прамысловасцю і будаўніцтвам быў створаны Савет народнай гаспадаркі БССР, падпарадкаваны Савету Міністраў рэспублікі.
Набліжэнне кіравання да вытворчасці мела пэўнае станоўчае значэнне, што выявілася ў павышэнні ролі мясцовых органаў, у разбурэнні ведамасных перашкод у межах беларускага эканамічнага раёна. Саўнаргасы садзейнічалі лепшаму выкарыстанню мясцовых рэсурсаў, узмацненню спецыялізацыі і кааперавання вытворчасцей, арганізацыі вытворчых аб'ядпанняў.
Акцэнт быў зроблены на развіцці цяжкай прамысловасці, асабліва машынабудавання і металаапрацоўкі. На Магілёўскім металургічным заводзе ў 1957 г. выпушчаны першы беларускі пракат. Пасля арганізацыі вытворчасці аўтамабільных агрэгатаў і вузлоў на спецыялізаваных заводах у Гродна і Баранавічах з варотаў Мінскага аўтамабільнага завода выйшлі першыя 6-7-тонныя бартавыя машыны, са-мазвалы і цягачы. Вытворчасць аўтамабіляў грузападымаль-насцю 25 тон і больш была сканцэнтравана на Беларускім аўтамабільным заводзе ў Жодзіне.
На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася выт-ворчасць новага трактара МТЗ-50. Па эксплуатацыйных якасцях ён перасягаў папярэднія маркі машын і не саступаў лепшым замежным узорам трактароў свайго класа. Павялі-чыўся выпуск сельскагаспадарчай тэхнікі. Далейшае развіццё атрымала станкабудаванне.
Увод у эксплуатацыю Бярозаўскай ДРЭС (што давала ў 1965 г. амаль у 5 разоў болын энергіі, чым усе электрастанцыі рэспублікі ў 1940 г.), будаўніцтва новых ліній электраперада-чы дазволілі стварыць адзіную Беларускую энергасістэму.
Узніклі і новыя галіны прамысловасці: радыёэлектронная, электратэхнічная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, дакладнае прыборабудаванне, вытворчасць сінтэтычных смол. На асно-ве Старобінскага радовішча калійных соляў, прывазных кольскіх апатытаў і прыроднага газу з Украіны ў Салігорску пачала стварацца буйная база па вытворчасці мінеральных угнаенняў. Беларусь стала адным з галоўных раёнаў СССР па вытворчасці калійных угнаенняў.
Буйным аб'ектам вялікай хіміі стаў Гродзенскі азотнатука-вы завод, першая чарга якога ўведзена ў строй у 1963 г. У гэтым самым годзе пачалося будаўніцтва Гомельскага супер-фасфатнага завода. На карце рэспублікі з'явіліся новыя гара-ды - Наваполацк, Салігорск, Светлагорск.
Разам з тым ужо на XXVз'ездзе КПБ (1961) сур'ёзную трывогу выклікаў шэраг негатыўных з'яў у развіцці эка-номікі. Адставала газіфікацыя, нездавальняючым было бу-даўніцтва ў хімічнай прамысловасці. Значная колькасць прадпрыемстваў выпускала прадукцыю састарэлых узораў, якая не карысталася попытам. Знізіліся тэмпы росту валавой прадукцыі прамысловасці. На пачатку 1960-х гг. пачалі выяўляцца недахопы ў сістэ-ме кіравання прамысловасцю па тэрытарыяльнаму прынцы-пу. Шматступеньчатасць і паралелізм выклікалі многія не-патрэбныя ўзгадненні. Укараненне новых узораў машын стрымлівалася з-за адсутнасці комплекснага планавання ме-рапрыемстваў па новай тэхніцы.
Недастатковай была ўвага да развіцця лёгкай прамысло-васці. Рост галін групы "А" апярэджваў рост вытворчасці прадметаў народнага спажывання (група "Б") нават у боль-шых памерах, чым было прадугледжана сямігадовым пла-нам. Было недавыканана заданне сямігодкі па вытворчасці такіх прамысловых вырабаў, як ільновалакно, фотаапараты, хімічныя валокны і іншыя.
Галоўнай прычынай замаруджвання тэмпаў эканамічнага развіцця на пачатку 60-х гг. з'яўлялася вычарпанне магчымас-цей экстэнсіўнага развіцця, неадпаведнасць паміж значным павелічэннем аб'ёму вытворчасці, узросшай складанасцю структуры гаспадаркі, эканамічных сувязяў і тагачаснымі ме-тадамі планавання і эканамічнага стымулявання вытворчасці.
Гэта можна праілюстраваць і на прыкладзе развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі. На пачатку 1960-х гг. назіра-ецца зніжэнне ўраджайнасці сельскагаспадарчай прадукцыі, павялічваецца яе сабекошт.
Былі вычарпаны магчымасці нарошчвання жывёлагадоў-чай прадукцыі шляхам росту пагалоўя. Ужо ў 1960-1961 гг. мяса было выраблена да запланаванага - 80%, малака - 81%. Пачынаючы з 1962 г., у калгасах і саўгасах рэспублікі ўсё менш атрымліваюць малака ад кожнай каровы, што адпавед-на выклікала і змяншэнне валавога надою, нягледзячы на значны рост грамадскага статка.
На становішчы спраў у сельскай гаспадарцы Беларусі ў першай палове 60-х гг. адмоўна адбіўся
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.