BigEdu.ru
» » » Урадавая палітыка царызму на тэрытрыі Беларусі ў 1860–1890 гг.
Вернуться назад

Урадавая палітыка царызму на тэрытрыі Беларусі ў 1860–1890 гг.

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма: Урадавая палітыка царызму на тэрытрыі Беларусі ў 1860 – 1890 гг.

Мiнск, 2007

План

1.Буржуазныя рэформы 1860 – 1870 гг.

2. Асаблівасці урадавай палітыкі 1870 - 1890 гг.

Спіс крыніц і літаратуры

1. Буржуазныя рэформы 1860 – 1870 гг.

Адмена прыгоннага права, буржуазнае развiццё краiны абумовiлi неабходнасць правядзення ў Расійскай імперыі шэрагу рэформ: земскай (1864 г.), судовай (1864 г.), гарадскога самакiравання (1870 г.), вайсковай (1862, 1874 гг.), школьнай (1864 г.), а таксама некаторых пераўтварэнняў у галінах фiнансаў, цэнзуры. У Беларусi гэтыя рэформы былi праведзены часцей за ўсё пазней i са значнымi адхiленнямi ў параўнаннi з агульнарасiйскiмi нормамi. Прычынамі гэтага сталі напружанае становiшча ў Беларусі ў сувязi з паўстаннем 1863 г. і неабходнасць барацьбы з польскiмi ўплывамi.

Земская рэформа 1864 г. была распаўсюджана на тэрыторыi Беларусi толькi ў 1911 г. i яна закранула Вiцебскую, Мiнскую, i Магiлёўскую губернi. Урад непакоiла магчымае ўзмацненне польскага ўплыву ў земскiх выбарных органах. Па гэтай прычыне рэформа не была пашырана на Віленскую і Гродзенскую губерні. Земствы садзейнічалі развіццю мясцовай ініцыятывы, гаспадаркі і культуры. Яны ўдзельнічалі ва ўтрыманні царкоўна-прыходскіх школ, арганізоўвалі санітарны нагляд, займаліся статыстыкай, садзейнічалі развіццю кустарных промыслаў і г.д. Земствы дзейнічалі да канца 1917 г[1] .

З усiх буржуазных рэформаў 60-80-ых гг. найбольш паслядоўнай была судовая. У аснову яе былi пакладзены: бессаслоўнасць суда, спаборнiцтва бакоў, галоснасць судаводства i незалежнасць суддзяў. Быў створаны спецыяльны iнстытут прысяжных павераных (адвакатаў), iнстытут прысяжных заседацеляў (суддзяў-непрафiсiяналаў), якiя ўдзельнiчалi ў крымiнальных працэсах i выносiлi канчатковае рашэнне аб вiнаватасцi цi невiнаватасцi падсуднага.. Для разгляду дробных злачынстваў i нязначных iскаў быў створаны мiравы суд са спрошчаным судаводствам. Стваралася стройная сiстэма судовых ўстаноў: акруговыя суды, судовыя палаты, сенат. для ўсiх саслоўяў уводзiўся адзiны акруговы суд[2] .

Судовая рэформа на Беларусi пачала праводзiцца з 1872 г. з увядзеннем мiравых судоў. Васьмiгадовая затрымка правядзення рэформы была звязана з iснаваннем на тэрыторыi Беларусi да 1868 г. вайсковага становiшча i дзейнасцю следчых камiсiй па справах за ўдзел ў паўстаннi 1863 г. З-за адсутнасцi ў Беларусi земскiх устаноў мiравыя суддзi тут на выбіраліся, а прызначалiся мiнiстрам юстыцыi з лiку памешчыкаў лаяльных да ўраду, г.зн. Беларусь адразу была пазбаўлена адной з галоўных рыс рэформы — выбарнасцi суддзяў.

Вышэйшыя судовыя iнстанцыi — акруговыя суды, судовыя палаты, а таксама пракуратура, iнстытуты прысяжных павераных i заседацеляў, у беларусi былi ўведзены толькi ў 1882 г. Да гэтага часу ўрад звузiў межы судовай рэформы, асаблiва адносна незалежнасцi суддзяў. У 1889 г. замест мiравых судоў быў уведзены iнстытут земскiх начальнiкаў, якiя прызначалiся губернатарамi, мiнiстрам унутраных спраў.

Рэформа гарадскога самакiравання на тэрыторыi Беларусi была праведзена ў 1875 г. У адрозненне ад дарэформенных гарадскiх ўстаноў, новы закон абвяшчаў самакiраванне бессаслоўным. Выбарчым правам карысталiся ўсе плацельшчыкi гарадскiх падаткаў. Аднак прынятая сiстэма выбараў гарадскiх галосных аўтаматычна забяспечвала большасць заможным гараджанам. Органы гарадскога самакiравання (гарадская дума i гарадская ўправа) займалiся арганiзацыяй камунальнай гаспадаркi i транспарту, пытаннямi сiстэмы адукацыi i аховы здароўя, добраўпарадкаваннем тэрыторыi i зборам падаткаў. У 1892 г. было зацверджана новае палажэнне, якое прадугледжвала ўзмацненне дзяржаўнага кiравання за дзейнасцю гарадскiх органаў самакiравання і павелiчэнне маёмаснага цэнза[3] .

Школьная рэформа праводзiлася адпаведна “Палажэнню аб пачатковых народных вучылiшчах” (1864 г.) i “Статуту гiмназiй i прагiмназiй” (1864 г). Школа станавілася бессаслоўнай і агульнадаступнай, аднак склад навучэнцаў у сярэдняй i вышэйшай школе рэгуляваўся высокай аплатай за навучанне. У вынiку рэалiзацыi школьнай рэформы значна пашыраецца сетка пачатковых школ, якiя было дазволена адкрываць грамадскiм установам i прыватным асобам з падначаленнем iх вучылiшчным саветам. Гiмназii, адпаведна статуту, дзейнiчалi двух тыпаў: класiчныя i рэальныя. У класiчных гiмназiях вялiкая ўвага надавалася вывучэнню старажытных моў i дысцыплiн гуманiтарнага профiлю, заканчэнне iх давала права паступлення ва ўнiверсiтэты без уступных экзаменаў. У рэальных гiмназiях павялiчвалася выкаладанне прыродазанўчых дысцыплiн, замежных моў. Выпускнiкi iх маглi паступаць у вышэйшыя тэхнiчныя навучальныя ўстановы. У 1871 г. быў зацвержданы новы статут гiмназiй. тэрмiн навучання ў класiчных гiмназiях павялiчваўся з 7 да 8 гадоў, пашыралася выкладанне старажытных моў i матэматыкi. Рэальныя гiмназii былi пераўтвораны ў рэальныя вучылiшчы i тэрмiн навучання ў iх скарачаўся з 7 да 6 гадоў. Важнымi элементамi дзейнасцi ўрадавых арганiзацый ў сферы адукацыi Беларусi 60-90-ых гг. XIX ст. сталi штучнае стрымлiванне развiцця вышэйшай i сярэдняй адукацыi, адначасова значнае павелiчэнне колькасцi пачатковых школ, адкрыццё шэрагу настаўнiцкiх семiнарый, дзе навучалася сельская моладзь[4] .

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт Гістарычны факультэт Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў Рэферат па тэма: Урадавая
Оценок: 1009 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru