BigEdu.ru
» » » Унутраная палітыка Альгердавічаў у Великом княжестве Литовском у канцы ХIV - пачатку XV ст.
Вернуться назад

Унутраная палітыка Альгердавічаў у Великом княжестве Литовском у канцы ХIV - пачатку XV ст.

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма: Унутраная палітыка Альгердавічаў у ВКЛ у канцы Х IV – пачатку XV ст.

Выканаў:

Студэнт 3 курса 2 групы

Чурыла В.

Мiнск, 2001


Паўстанне "рускага"пытання, выкарыстанне яго ва ўнутрыпалітычных канфліктах. Апошнія дзесяцігоддзі ХІУ – пачатку ХУ ст. сталі асобным, супярэчлівым, насычаным падзеямі перыядам ва ўнутраным жыцці Вялікага княства літоўскага і Рускага. Дау ён здабыткі, што ўвасобіліся ва ўмацаванні цэнтральнай улады. Спарадзіў ён і супярэчнасці, якія паўсталі ў форме так званага "рускага" пытання, якое прыйшлося вырашаць на працягу наступнага стагоддзя з лішкам.

Да канца ХІУ от. Вялікае княства Літоўскае ўяўляла сабою федэратыўнае дзяржаўнае збудаванне, дзе вакол ядра ("уласна Літва), так бы мовіць, накручвадіся "землі прыслухаючые". Пад Літвой разумеліся землі верхняга і сярэдняга Панямоння, Павілля, якія стаялі каля дзяржаўных вытокаў Вялікага княства, а таксама землі Берасцейшчыны, Піншчыны, Палесся. Да "прыслухаючых" адносіліся "рускіе" тэрыторыі Падзвіння (Полацкая і Віцебская), Падняпроўя, Смаленская і Кіеўская, Валынь, Падолле, пазней Жмудзь, што далучыліся да княства ў ХІУ—пачатку ХУ ст. "Рускіе" княжацкія роды Руракавічаў захоўвалі ў сваёй большасці ўладу, палітычную сістаму, культурна-рэлігійныя традыцыі у сваіх землях, аказваючыся пры гэтым тодькі ў васальнай залежнасці ад вялікага князя літоўскага. Падобнае становішча іх задавальняла, не спараджала ўнутрыдзяржаўных канфліктаў. Больш таго, прадстаўнікі вялікакняжацкай фаміліі, атрымліваючы ва ўладанні "рускіе" землі, часцяком прымалі праваслаўе і "русіфікавалісяя". Прыкладам таму можа служыць пінскі князь, сын Гедыміна Нарымунт і яго сыны

Дынастычная барацьба другой паловы 70—першай паловы 80-х гг. ХІУ ст. з умяшаннем у яе знешніх сіл прывяла да акаталічвання язычыцкай Літвы і да паглыблення рэлігійных супярэчнасцей у шматэтнічным, полірэлігійным гаспадарстве.

Першай ластаўкай будучых канфліктаў на антыпольскай, антыкаталіцкай глебе стаў выступ у 1386 г. супраць вялікага князя літоўскага і ўжо без пяці хвілін караля польскага Ягайлы яго старэйшага брата Андрэя Альгердавіча, князя Полацкага. У лютым 1386 г. Андрэй (гэта яго праваслаунае імя, язычніцкае ж - Вінгальт) пачаў ваенныя дзеянні, падначаліўшы сваёй уладзе гарады і замкі Дрысу, Друю, Лукомль. Яго верны саюзнік смаленскі князь Святаслаў Іванавіч узяў у аблогу Мсціслау, які раней належаў Смаленскаму княству, а таксама Віцебск і Оршу. Па ўкараляванні на люблінскім сойме 1386 г.Ягайлы і прыняцці ім каталіцтва, Андрэй Полацкі адмовіўся ад прысягі польскаму каралю і вялікаму князю літоўскаму, матывуючы свае дзеянні немажлівасцю манарха-каталіка валадарыць на праваслаўных землях.

Падобная пазіцыя і адкрыты ваенны выступ не мог не прывесці да ўнутранага канфлікта. Першы ўдар аб’яднанага войска Адьгердавічаў — Скіргайлы (практычна намесніка йгайлы ў Вялікім княстве літоўскім), Дзмітрыя Карыбута, Сімяона-Лугвенія — быў нанесены па Смаленскім рацям, якія на працягу ўжо дзесяці дзён здабывалі Мсціслаў. Бітва паміж імі адбылася 29 красавіка 1386 г. на рацэ Вехры пад Мсціславам і закончылася паражэннем смалян: "И побито было многое множество людей князей и бояр", — адзначыў летапіс. Быў забіты сам смаленскі князь Святаслаў Іванавіч, а на яго месца паса-джаны стауленнік Скіргайлы Юры Святаславіч .

Праз год — у сакавіку 1387 г. — быў арганізаваны вялікі паход князя Скіргайлы на Полацк. Закончыўся ён узяццем горада, князем якога з’яўляўся Андрэй. Полацкі князь Андрэй быў узяты ў палон і адпраўлены да Ягайлы, а яго ж бліжэйшыя саюзінікі, у тым ліку, сын, былі забіты. Граматай ад 28 красавіка 1387 г. Ягайла афіыйна перадаў Полацкае княства разам з іншымі вялікакняскімі землямі пад удаду брату Скіргайле.

Увогуле 1387 год можна лічыць годам змянення сацыяльна-прававога становішча беларускіх зямель у Вялікім княстве Літоўскім і Рускім. Граматай караля польскага, вялікага князя літоўскага і спадкаемца Русі" (так Удадыслава - Ягайлу велічалі афіцыйныя дакументы) ад 20 лютага 1387 г. аб прывілеях феадалам за пераход у каталіцкую веру якраз і была непасрэдным спараджальнікам "руской проблемы" ў Вялікім княстве. Паводле вышэйназванай граматы знаць каталіцкага веравызначэння, якая ў большасці была балцкага паходжання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а таксама вызвалялася ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных землеўладальнікаў, што вялі сваю радаслоўную з "рускіх" (сённяшніх беларускіх, украінскіх, часткова велікарускіх) ды часткова гістарычна літоўскіх зямель гэты прывілей не распаўсюджваўся.

Натуральна, гэтакі дыскрымінацыйны для вялікай колькасці арыстакратыі Вялікага княства літоўскага і Рускага акт выклікаў у іх асяродку рэзкае незадавальненне палітыкай вярхоўнай улады. Апошняй кропляй, якая антыягайлаўскія, антыкракаўскія настроі давяла да вышэйшай кропкі і мабілізавала ў антыпольскі лагер нават некаторых прадстаўнікоў нядаўнанароджанай каталіцкай знаці, стала прызначэнне у канцы 1384 г. на месцы віленскага старасты (ім з’яўляецца літвін Андрэй Гаштаўт) паляка. Рэакцыя, што зафіксаваў летапіс, была адмысловая: "... таго пе

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт Гістарычны факультэт Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў Рэферат па тэма: Унутраная
Оценок: 1014 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru