BigEdu.ru
» » » Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель
Вернуться назад

Старажытнаруская дзяржава (Кіеўская Русь) - агульная феадальная дзяржава ўсходніх славян. Палітычнае і эканамічнае становішча беларускіх зямель

Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае княжанні, якія складаліся з валасцей, былых радавых абшчын. У кожнай воласці мелася сваё веча і свой князь з дружынай. Заканадаўчая ўлада ў воласці належала вечу - народнаму сходу. Веча выбірала князя, абвяшчала вайну і заключала мір, пры-мала пастановы, якія рэгулявалі гаспадарчыя і грамадска-прававыя адносіны. Выканаўчую ўладу ў валасцях ажыццяўлялі валасныя князі. Разам з дружынамі яны абаранялі тэрыторыі валасцей ад знешніх ворагаў, ажыццяўлялі ваенныя паходы ў суседнія землі, чынілі суд над сваімі падданымі.

Развіццё земляробства і жывёлагадоўлі, гарадоў, рамяства і гандлю, а таксама неабходнасць аб'яднання для абароны славянскіх зямель ад набегаў хазараў, печанегаў, полаўцаў і іншых ваяўнічых качэўнікаў прывялі да ўтварэння вялікай і магутнай дзяржавы, якая называ-лася Кіеўскай Руссю. Летапісы сведчаць, што ўжо ў пачатку IX ст. існавалі два ўсходнеславянскія саюзы: паўночны - з цэнтрам у Ноў-гарадзе і паўднёвы - з цэнтрам у Кіеве. Пазней гэтыя саюзы аб'ядналіся і ўтварылі адну дзяржаву - Кіеўскую Русь. Землі дрыгавічоў, радзімічаў і крывічоў увайшлі ў склад гэтай дзяржавы. Радзімічы перасталі плаціць даніну хазарам, а крывічы - варагам. Яны апынуліся пад абаронай Русі.

Выклікае цікавасць пытанне аб паходжанні назвы "Русь". У наву-ковай літаратуры выказана нямала гіпотэз наконт гэтага. Так, у за-ходнееўрапейскіх гістарычных крыніцах Х - XII стст. (Гільдэсгеймскія, Магдэбургскія аналы, жыціі Адальберта, Атэна Гам-берскага і інш) тэрмін "русіны" ўжываецца ў адносінах да паўднёвых і паўднёва-заходніх груп насельніцтва Старажытнай Русі (на памежжы з Польшчай і Прусіяй), усходнеславянскіх дружын і перасяленцаў з Германіі, Венгрыі і інш. Актывізацыя міжэтнічных кантактаў усход-неславянскага і заходнееўрапейскага насельніцтва ў XIII - XIV ст. садзейнічала распаўсюджанню назвы "русіны" на іншыя ўсходнеславянскія землі, дзе яна ўжывалася ў якасці экзаэтноніма (назвы з боку суседніх народаў) і існавала разам з мясцовымі і аднакарэннымі этнонімамі (саманазвамі) - "Русь", "русы", "руськія", "руоськія" і інш. Тэрмін "Русь" упершыню ўпамінаецца ў стара-жытных Візантыйскіх хроніках, дзе абазначае напрамак свету - "поўдзень". Так называлі і людзей новай этнічнай супольнасці, якія абаранялі межы Візантыйскай імперыі. Назву "Русь" звязваюць так-сама са славянізаваным тэрмінам, якім фіны называлі сваіх заходніх суседзяў, часцей за ўсё ўсходніх скандынаваў. Паступова ў славян-скай гаворцы ён набыў новае гучанне і з Х ст. стаў ужывацца як назва ўсёй тэрыторыі Сярэдняга Падняпроўя.

Кіеўская Русь - гэта раннефеадальная дзяржава-манархія. На чале яе стаяў вялікі князь. Пры ім мелася дума, куды ўваходзілі і най-больш знатныя князі, і старэйшыя дружыннікі (баяры). Вялікаму князю падпарадкоўваўся шматлікі кіраўнічы апарат, які распара-джаўся зборам даніны, падаткаў, судаводствам, спагнаннем штрафаў і іншымі справамі. У падуладных вялікаму князю землях функцыі кіравання ажыццяўлялі княжацкія намеснікі - пасаднікі і іх бліжэйшыя памочнікі - тысяцкія. Яны ўзначальвалі ў час ваенных дзеянняў народнае апалчэнне - "тысячу". Пасаднікаў назначаў вялікі князь, тысяцкія выбіраліся са знатных баяр на вечы.

Вялікі князь меў моцнае войска. Яно складалася з дружыны вялікага князя, а таксама з войск васальных князёў. У асобных выпадках збіралася народнае апалчэнне. На рэках і на Чорным моры меўся вялікі ладзейны княжацкі флот.

Князі асобных зямель, якія ўваходзілі ў склад Кіеўскай Русі, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад вялікага князя. Яны абавязаны былі пастаўляць вялікаму князю воінаў, з'яўляцца па яго патраба-ванню з дружынай, а іх падуладнае насельніцтва - плаціць даніну. У той жа час князі асобных зямель карысталіся неабмежаванай уладай у сваіх землях. Велікакняжацкія намеснікі не мелі права ўмешвацца ў іх унутраныя справы. Аднак, калі мясцовая знаць імкнулася выйсці з падпарадкавання вялікаму князю, яе да паслу-шэнства прыводзілі сілай.

Якое ж было становішча беларускіх зямель у складзе Старажыт-нарускай дзяржавы?

На тэрыторыі Беларусі самымі значнымі былі Полацкае і Тураўскае княствы. Летапісы ўпамінаюць княствы з меншай тэрыторыяй:

Віцебскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Пінскае, Мазырскае, Мінскае, Новагародскае і інш.

Мяркуючы па летапісных крыніцах, Полацкае княства ўтварылася ў сярэднім цячэнні Заходняй Дзвіны ў IX - Х стст., займала ўсю Паўночную Беларусь і межавала на поўначы з Ноўгарадскай зямлёй, на ўсходзе - са Смаленскай, на поўдні - з Турава-Пінскай, на захадзе - з землямі літоўска-латышскіх плямён. Паводле сучаснага адміністрацыйнага падзелу, у Полацкую зямлю ўваходзілі цалкам Віцебская вобласць, паўночная частка Мінскай і паўночна-заходняя частка Магілёўскай.

Полацкае княства было адным з буйнейшых дзяржаўных феадальных утварэнняў, якое не ўступала памерамі падобным утварэнням у Заходняй Еўропе - Баварскаму герцагству і Партугальскаму каралеўству. Яму не пагражала палавецкая небяспека, а вялікі гандлёвы шлях у Заходнюю Еўропу, які праходзіў праз яго тэры-торыю, спрыяў узбагачэнню баярства і росту тэндэнцый да незалежнасці. Разам з тым працяг славянізацыі краю і барацьба з варожымі нападамі патрабавалі ўзмацнення вайсковай сілы князя і яднання мясцовых феадалаў.3 к

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Да сярэдзіны IX ст. на тэрыторыі, заселенай старажытнымі славянскімі супольнасцямі, пачалі фарміравацца раннефеадальныя княствы. У іх былі свае
Оценок: 1006 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru