БЕЛАРУСК I ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС I ТЭТ
кафедра гісторыі Беларусі
РЭФЕРАТ
на тэму:
« Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы»
МИНСК, 2008
Неабходна адрознiваць лiтаратурныя творы як гiстарычныя крынiцы i крынiцы па гiсторыi лiтаратуры (у якасцi якiх могуць выступаць i рэчавыя помнiкi, iiншыя вiды пiсьмовых крынiц).
Творы лiтаратуры, дзе мастацкая форма не менш iстотная, чым сам змест, як i помнiкi публiцыстыкi (для якiх характэрна перавага палемiчных функцый) займаюць асаблiвае месца сярод гiстарычных крынiц. Яны не столькi дакументальна фiксуюць падзеi, колькi адлюстроўваюць эмоцыi, адчуваннi, роздум аўтараў аб пэўных падзеях i з'явах. Лiтаратурныя i публiцыстычныя творы маюць першаступеннае значэнне для вывучэння гiсторыi культуры, iдэалогii. Яны могуць служыць i служаць таксама цiкавай для гiстарычнай навукi крынiцай узнаўлення сацыяльна-палiтычнай карцiны эпохi, да якой яны адносяцца.
Безумоўна, лiтаратурныя творы рознай эпохi характарызуюць розныя рысы, на працягу часу змянялася iiх роля як гiстарычных крынiц. У развiццi ўсходнеславянскай лiтаратуры (i беларускай у прыватнасцi) гэта прыкладна такiя ўмоўныя перыяды: XI – XIII ст., XIV – XVIII ст., XIX – пачатак XX ст., лiтаратурныя творы савецкага часу.
Для першага перыяду характэрны iмкненне аўтараў да дакументальнасцi, дакладнасцi ў перадачы звестак, а таксама росквiт агiяграфiчнай лiтаратуры.
1. Агіяграфічныя крыніцы
Хрысціянства Русь (Кіеўская, Полацкая, Тураўская), а разам з тым і пэўныя культурныя традыцыі ўзяла ад Візантыі. Агіяграфічная літарату-ра – не выключэнне. Час яе ўзнікнення цяжка вызначыць дакладна. Першыя «пасіёны» («страсці»), «мартырыі» («сведчанні») апавядалі пра пакутніцкую смерць вернікаў падчас пераследу хрысціян (гэта прыкладна пачатак III ст.). Магчыма, першыя аповесці пра пакутнікаў і грунтаваліся на рэальных фактах. Пасля ж, аздобленыя легендарнымі падрабязнасцямі, яны самі рабіліся легендаю, накшталт хрысціянскай аповесці. У гэтым напрамку агіяграфія пэўны час працягвала традыцыі прыгодніцкага эліністычнага рамана.
Але паступова элемент займальнасці, белетрыстычнасці ў агіяграфіі знікае, саступаючы месца прагматызму і схематычнасці. Вобразы персанажаў усё больш пазбаўляюцца індывідуальнасці, ідэалізуюцца, мадэлююцца з вядомага набору станоўчых якасцей, аддаляюцца ад рэальнасці. Складваюцца пэўныя схемы, якіх імкнуцца прытрымлівацца складальнікі гэтага віду гісторыка-літаратурных твораў. Можна заўважыць, што ў большасці жыцій пасля рытарычнага ўступу (дзе часцей за ўсё будуецца формула самапрыніжэння: я – грэшнік) распавядаецца пра нараджэнне святога дзіцяці, у час якога нярэдка адбываюцца дзівосныя праявы і цуды (Аўраамій Смаленскі, Кірыла Тураўскі).
Герой жыція найчасцей яшчэ ў дзяцінстве выяўляе любоў да кніжнай навукі і «веры Хрыстовае». Рэдка ён гуляе з іншымі дзецьмі, аддаючы перавагу малітве і спевам царкоўным. У манастырскай келлі святы паказвае прыклад у пакорнасці, цярплівасці. Ён дабіваецца прызнання і любові часам пасля шматлікіх выпрабаванняў (напрыклад, смаленскі архімадтрыт Аўраамій). Адзначаны Духам Святым, ён бачыць праявы, здзяйсняе дзівосныя цуды, гаворыць з анёламі і шмат карысці духоўнай прыносіць тым, хто чуе ягоныя казанні, бачыць яго лад жыцця. У канцы апавядання змяшчаецца пахвала святому, параўнанне героя са старадаўнімі святымі, просьба маліцца за тых, хто шануе ягоную памяць, а таксама рытарычныя заклікі да святога, яго бацькоў і яго роднага горада.
Адхіляцца ад гэтай схемы можа толькі апавяданне пра святога пакутніка, дзе пераважная ўвага засяроджваецца на апісанні пакутаў святога. Адзін з даследчыкаў агіяграфіі трапна падкрэсліў гэтае адрозненне мартырыя ад уласна жыція: «У першым выпадку – ідэальны момант, у другім – ідэальнае жыццё».
Адзначыўшы такі схематызм вобразаў і падзеяў, заканамерна паставiць пытанне: а ў якой ступені можна разглядаць жыціе як гістарычную крыніцу, у якой ступені яна адпавядае гістарычнай сапраўднасці? В. В. Ключэўскі, адказваючы на гэтае пытанне ў сваёй магістэрскай дысертацыі, прыйшоў да высновы, што жыціе калі і можна разглядаць як гістарычную крыніцу, то ў найбольшай ступені як недакладную. Ён вылучыў наступныя тэзісы.
Першы . У жыціі ў адпаведнасці з літаратурнай задачай біяграфічныя факты з’яўляюцца толькі пэўнымі формамі для выяўлення ідэальнага вобразу святога. Сапраўды, пафас усяго жыцця і дзейнасці падзвіжніка заснаваны на перайманні ідэальнага ўзору паводзін і старажытнага святога, пакутніка, апостала, і ўрэшце – Хрыста. Так, святая полацкая князёўна Ефрасіння пераймае «Жыціе Ефрасінні Александрыйскай». Святы Яфрэм, які напісаў «Жыціе Аўрамія Смаленскага», відавочна пераймае манеру Яфрэма Сірына, што апісаў «Жыцiе Іаана Залатавуснага», а аўтар аповесці пра Меркурыя Смаленскага спасылаецца на «Жыціе Меркурыя Кесарыйскага» (і ўвогуле, акалічнасці подзвігу апошніх настолькі падобныя, што шэраг даследчыкаў лічаць смаленскага пакутніка хутчэй народнай легендай, чым гістарычнай асобай, а само казанне пра яго – вынікам «перасадкі» на ўсходнеславянскую глебу апавяданняў пра велікамучаніка Меркурыя Кесарыйскага). Да месца адзначыць, што і дні шанавання гэтых святых (ці выпадкова?) прыпадаюць на адзін дзень – 7 снежня.
Другі тэзіс В. В. Ключэўскага: «З апісваемага жыцця «жыціе» бярэ толькі
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.