BigEdu.ru
» » » Працэс фарміравання беларускай нацыі
Вернуться назад

Працэс фарміравання беларускай нацыі

Змест
Ст.
Уводзіны 3

1. Фарміраванне беларускай нацыі 4

2. Развіццё адукацыі, навукі, друку 8

3. Мастацтва і архітэктура 12

Заключэнне 16

Спіс літаратуры 17


Уводзіны

Антынацыянальная палітыка царскай Pacii ў дачыненні да карэннага насельніцтва Паўночна-Заходняга края толькі прытармазіла, запаволiла яго духоўнае развіццё, але не магла цалкам спыніць гэты працэс. Выкладзеныя вышэй матэрыялы акурат i сведчаць аб гэтым. Па ўciм відаць было, што на рубяжы XIX— XX стст. на Беларусі яшчэ з большай сілай i выразнасцю акрэсліўся працэс нацыянальна-культурнага ад­раджэння. Галоўным у ім з'яўлялася змаганне прагрэсiўных, адукаваных прадстаўнгкоў беларускага народа за права на развіццё нацыянальнай культуры i мовы. Адраджэнне гэтых неацэнных духоўных каштоўнасцяў адбывалася вельмі цяж­ка, бо з уступленнем Расійскай імперыі на шлях капиталистыч­нага развицця яшчэ больш узмацнилися сацыяльны i нацыя­нальны прыгнёт беларускага народа, нападки на яго культуру i мoвy. Прыхільнікі, змагары беларускага адраджэння i ў гэтых умовах не толькі не замкнуліся ў сваёй абалонцы, а, наадварот, пашырылі кантакты з іншымі культурамі i асабліва з рускай i ўкраінскай.

Мэты:

· Апісаць працэс фарміравання беларускай нацыі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

· Паказаць развіццё адукацыі, навукі, друку ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

· Развіццё мастацтва і архітэктуры ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

Задача: Даць агульную характарыстыку нацыянальна-культурнаму адраджэнню на Беларусі ў другой палове ХІХ - пачатку ХХ ст.

1. Фарміраванне беларускай нацыі

Нацыя (ад лац. па tio – племя, народ) – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.

Нацыі ўзнікаюць на базе феадальных народнасцей у перыяд станаўлення капіталістычнага спосабу вытворчасці. Рашаючую ролю ў пераўтварэнні народнасцей у нацыі адыгрываюць капіталістычныя эканамічныя сувязі, фарміраванне ўнутранага рынку. Непасрэдна звязаны з эканамічным фактарам пры кансалідацыі нацый сацыяльны, палітычны, дэмаграфічны. [2, с. 170-175]

Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак. Рабочая сіла стала таварам, пашырыліся магчымасці яе міграцыі.

На аснове зрухаў у станаўленні капіталістычнай рыначнай эканомікі адбывалася разлажэнне саслоўяў феадальнага грамадства. У канцы стагоддзя насельніцтва Беларусі па сацыяльна-класаваму складу размеркавалася наступным чынам: буйная буржуазія і памешчыкі складалі 2,3%, сярэдняя заможная буржуазія – 10,4%, дробныя гаспадары – 30,8%, пралетарыят – 56,5%. [5, с. 227]

Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва (яўрэйскія, польскія і рускія прамыслоўцы і купцы). Паводле перапісу насельніцтва 1897 г., 84,5 % купцоў 5 заходніх губерняў складалі яўрэі, 10,7 % – рускія і толькі 1,7 % былі беларусамі. Больш чым палова фабрык і заводаў (51 %) з’ўлялася ўласнасцю яўрэйскай буржуазіі.

Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі. Адмоўнае ўздзеянне на гэты працэс аказвала і тое, што ў шматгранным жыцці беларускага горада ў XIX ст. не выкарыстоўвалася, за нязначнымі выключэннямі, беларуская мова.

У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў. Асновай утварэння тэрытарыяльнай супольнасці нацыі з’яўляецца наладжванне і развіццё гаспадарчых сувязей, якія пераадольваюць эканамічную замкнёнасць асобных раёнаў і сцягваюць іх у адно кампактнае цэлае. Этнічная тэрыторыя беларусаў уваходзіла ў межы 5 заходніх губерняў Расійскай імперыі. Яна ўключала поўнасцю Магілёўскую і Мінскую губерні; Лідскі, Ашмянскі і паўднёвую частку Свянцянскага павета ў Віленскай губерні; Віцебскі, Гарадоцкі, Дрысенскі, Лепельскі і Полацкі паветы Віцебскай губерні; Брэсцкі, Ваўкавыскі, Пружанскі і Слонімскі паветы Гродзенскай губерні. [5, с. 228]

Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі, найбольш развітыя ў эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных адносінах у параўнанні з іншымі раёнамі. Тут пражывала амаль палова пісьменных беларусаў, адсюль выйшла большасць дзеячаў беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і культуры таго перыяду

Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі 5 заходніх губерняў пражывала 5 млн 408 тыс. беларусаў, 3,1 млн рускіх, палякаў, украінцаў, яўрэяў, літоўцаў, латышоў. Польскае і літоўскае насельніцтва канцэнтравалася ў асноўным у заходніх паветах Гродзенскай і Віленскай губерняў, рускае і латышскае – у паўночных паветах Віцебскай губерні, украінскае – у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні. Яўрэйскае насельніцтва пражывала на ўсёй тэрыторыі Беларусі, у гарадах і мястэчках. Сярод гараджан 5 заходніх губерняў яўрэі складалі 53,5 %, а ва ўсім насельніцтве – 13,8 %. Абсалютная большасць беларусаў жыла ў сельскай мясцовасці (больш за 90 %). Доля тых беларусаў-гараджан, якія гаварылі на роднай мове, складала ў сярэднім толькі 14,5 %. Асаблівасцю беларусаў як этнасу быў падз

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Змест Ст. Уводзіны 3 1. Фарміраванне беларускай нацыі 4 2. Развіццё адукацыі, навукі, друку 8 3. Мастацтва і архітэктура 12 Заключэнне 16
Оценок: 1013 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru