BigEdu.ru
» » » Матэрыалы справаводства переяду Вялікага Літойскага(ХІV-XVIII ст.). "Літойськая метрыка"
Вернуться назад

Матэрыалы справаводства переяду Вялікага Літойскага(ХІV-XVIII ст.). "Літойськая метрыка"

БЕЛАРУСК I ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС I ТЭТ

кафедра гісторыі Беларусі

РЭФЕРАТ

на тэму:

« Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага ( XIV XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка» »

МИНСК, 2008

1. Агульная характарыстыка

Для вывучэння дакументаў справаводства Вялiкага княства Лiтоўскага iстотнае значэнне мае «Лiтоўская Метрыка» (ЛМ). Гэта, па-першае, – гiстарычная назва архiўных рукапiсных кнiг велiкакняжацкай (пазней –а гульнадзяржаўнай) канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага XV – XVII ст. Разам з тым «Лiтоўская Метрыка» – гэта i назва канкрэтнага фонду № 389, якi захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архiве старажытных актаў Расiйскай Федэрацыi ў Маскве (ЦДАСА), i гэты фонд уключае матэрыялы не толькi велiкакняжацкай канцылярыi, але i iншых дзяржаўных устаноў. Адначасова шэраг матэрыялаў, непасрэдна звязаных з дзейнасцю канцылярыi ВКЛ, захоўваецца у архiўным фондзе (Zbior. Tak zwana Metryka Litowska) Галоўнага архiва старажытных актаў (Archiwum Glowne Akt Dawnych – AGAD) у Варшаве. Апошнi з’яўляецца вынiкам дзейнасцi архiвiстаў XVIII ст., пераважна варшаўскiх, і адлюстроўвае адзiн са шматлiкiх этапаў упарадкавання матэрыялаў «Лiтоўскай Метрыкi».

Назва «Лiтоўская» – таксама ўмоўная. У найбольш старажытным з вядомых вопiсаў 1623 г. матэрыялы канцылярыi названы «Метрыкай Вялiкага княства Лiтоўскага». Вызначэнне «Лiтоўская» яны атрымалi ў XVIII ст. пад пяром варшаўскiх архiвiстаў, яго ўжываў i найбольш аўтарытэтны з iх – А. Нарушэвiч (1777 – 1787). Пецярбургскiя архiвiсты ўслед за апошнiм менавiта так называлi метрыку, тым больш, што такi тэрмiн быў неабходным, каб супрацьпаставiць яе «Кароннай».

Тэрмiн «метрыка» таксама ў пэўнай ступенi ўмоўны. Ён узнiк у сярэдневяковых канцылярыях i вызначаў кнiгi – копii дакументаў, якiя выйшлi з цэнтральных канцылярый. Пазней значная колькасць кнiг была страчана.

Такiм чынам, неабходна, па-першае, адрознiваць матэрыялы велiкакняжацкай канцылярыi i матэрыялы адпаведных архiўных фондаў; для гэтага трэба прасачыць гiсторыю апошнiх (найперш фонду № 389 ЦДАСА). Па-другое, неабходна вызначыць першапачатковы (кнiгi-арыгiналы) i сучасны склад «кнiг» «Лiтоўскай Метрыкi».

2. Канцылярыя ВКЛ i яе «кнiгi».

Першапачатковы i сучасны склад «кнiг»

Для паспяховага аналiзу крынiц, якія ўзнiклі ў вынiку дзейнасцi органаў кiравання, неабходна даследаванне эвалюцыi апошнiх ад моманту iх зараджэння ў форме дапаможнага кiруючага звяна да ўтварэння самастойнага iнстытута з дыферэнцыраванай спецыялiзацыяй. Пад канцылярыяй трэба разумець установу (дзяржаўную, царкоўную цi прыватную), якая мае ўнутраны субардынацыйна-iерархiчны падзел упраўленчай i выканаўчай працы, уласную арганiзацыйна-функцыянальную структуру, асноўнай гiстарычнай функцыяй якой з’яўляецца пасрэднiцтва цi ўдзел у ажыццяўленнi дзяржавай (царквой цi прыватнай асобай) гаспарадча-выканаўчай дзейнасцi – кiравання.

Цэнтральны апарат дзяржаўнага кiравання Вялiкага княства Лiтоўскага ў XV– XVI ст. развiваўся iмклiвымi тэмпамi. Адно з яго звёнаў – велiкакняжацкая канцылярыя – хутка набыла агульнадзяржаўны характар i выконвала шматлiкiя складаныя функцыi цэнтральнай дзяржаўнай установы. У канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага таксама, як i ў iншых канцылярыях дзяржаў позняга сярэднявечча, здымалiся копii выданых (выходных) i атрыманых (уваходных) дакументаў. Пры гэтым, як адзначаў буйнейшы даследчык ЛМ М. Беражкоў, выходныя дакументы велiкакняжацкай улады, а таксама паступаўшыя дыпламатычныя акты выпiсвалiся ў канцылярыi з адносна большай паўнатой, чым iншыя (якiя фiксавалiся выбарачна цi ў залежнасцi ад важнасцi iх зместу). Копii прызначалiся як для патрэб бягучай дзейнасцi канцылярыi, так i для захаванасцi звестак дакументаў на больш працяглы час. Выключнай асаблiвасцю канцылярыi Вялiкага княства Лiтоўскага, пазней названай «Лiтоўскай Метрыкай», з’яўляецца тое, што яна па сваім функцыянальным прызначэнні падмяняла дзяржаўны архiў (якi ў ВКЛ так i не быў створаны – арыгiналы дакументаў агульнадзяржаўнага значэння канцэнтравалiся i захоўвалiся ў прыватных руках).

У другой палове XVIст. канцылярыя Вялiкага княства Лiтоўскага заставалася яшчэ дапаможна-выканаўчай установай. У межах канцылярыi складалiся ўмовы для яе падзелу на ведамствы па сферах дзеяння. Адсутнiчала кіраўніцка-выканаўчая спецыялiзацыя. У момант ад’езду вялiкага князя ў Карону Польскую яна (магчыма) падзялялася на дзве самастойныя часткi. Першая ўключала найбольш вопытных i заслужаных пiсараў (па сутнасцi, саветнiкаў вялiкага князя) i накіроўвалася за iм у Карону. Праз яе Жыгiмонт Стары ажыццяўляў кіраванне знешняй i ўнутранай палiтыкай ВКЛ. Лiсты (гаспадарскiя прывiлеi) выдавалiся ў залежнасцi ад месцазнаходжання вялiкага князя. Апошняя акалiчнасць дазволiла М. Беражкову скласцi «Iтынерарый вялiкiх князёў лiтоўскiх» (ітынерарый – дзённік падарожжаў). Сапраўды, доўгачасовая адсутнасць гаспадароў у Лiтве патрабавала аператыўнага вырашэння найважнейшых праблем дзяржавы ў межах адной кампактнай установы, што складалася з вузкага стабiльнага кола давераных асоб, якiя трымалi на кантролi ўсе падзеi ў княстве.

Другая частка (яе наяўнасць гiпатэтычная) функцыянiравала ў Вiльнi. Яе магчымае iснаванне спар

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории БЕЛАРУСК I ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС I ТЭТ кафедра гісторыі Беларусі РЭФЕРАТ на тэму: « Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства
Оценок: 1009 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru