BigEdu.ru
» » » Дакументы справаводства перыяду Расійская Імперыі і савецкага часу: агульная характарыстыка і класіфікацыя
Вернуться назад

Дакументы справаводства перыяду Расійская Імперыі і савецкага часу: агульная характарыстыка і класіфікацыя

БЕЛАРУСК I ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС I ТЭТ

кафедра гісторыі Беларусі

РЭФЕРАТ

на тэму:

«Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі I савецкага часу: агульная характарыстыка I клас i ф i кацыя »

МИНСК, 2008

Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі

Агульная характарыстыка

Уключэнне ў склад Расійскай імперыі прадвызначыла, безумоўна, і змены ў сістэме справаводства. Па меры ўмацавання расійскай улады на далучаных тэрыторыях яе абрысы выступалі ўсё больш акрэслена. Вытокі гэтай сістэмы можна бачыць як у расійскай рэчаіснасці, так і ў запазычанні рэфарматарам Пятром І мадэлей скандынаўскіх і германскіх краін з панаваннем ідэі спалучэння абсалютнай манархіі і праўлення закону. Усе дзяржаўныя ўстановы Расіі ў Пятроўскую эпоху былі забяспечаны інструкцыямі, рэгламентамі, настаўленнямі. Пры гэтым паказчыкам паспяховай працы чыноўнікаў з'яўляўся не толькі рэальны стан спраў, але і ўпарадкаванае справаводства. Добра пастаўленая справаздачнасць істотна ўплывала на ацэнку работы. Станаўленне масавага справаводства апарата кіравання адпаведна суправаджалася арганізацыяй органаў кантролю. Сістэма канчаткова аформілася ў выніку міністэрскай рэформы ХІХ ст. У яе структуры абсалютны манарх карыстаўся неабмежаванай уладай. Усе чыноўнікі залежалі ад цара, але ж і ён адчуваў на сабе ўплыў расійскай бюракратыі як адміністрацыйнага механізма.

Дакументы справаводства складаюць адну з самых вялікіх па колькасці і разнастайных па відах гістарычных крыніц канца XVIII – пачатку ХХ ст. Неабходна адзначыць, што ў дарэвалюцыйнай Расіі амаль адначасова з адміністрацыйным справаводствам развівалася ў якасцi самастойнай сістэмы ўліковая дакументацыя, якая ўключала напачатку бухгалтарскі ўлік, а пасля статыстычны.

Уласна расійскі справаводчы корпус складаецца са знешніх дакументаў (зносін і перапіскі), а таксама ўнутраных. Асаблівасцю справаводства дадзенага перыяду з'яўляецца дакладнае рэгламентаванне: дакументы павінны былі мець адпаведныя загалоўкі, індэксы, складацца з устаноўленых раздзелаў, якія вызначаліся ў законах і распараджэннях вярхоўнай улады (кожны дакумент мае асобныя элементы, што носяць назву «рэквізітаў»: аўтар, адрасат, подпіс, дата і г. д. Сукупнасць рэквізітаў, размешчаных пэўным чынам у дакуменце, складае яго «фармуляр»). Паперы справаводчага корпусу падзяляліся на пісьмаводства і ўласна справаводства. Апошняе разумелася як дакументальнае афармленне спраў (іх паступленне, рух і выкананне).

У сістэме справаводчай дакументацыі вылучаюць прыкладна пяць груп: 1) пратакольная група справаводства, што складалася з пратаколаў, журналаў і стэнаграфічных справаздач; 2) група справаздачнай дакументацыі, у якую ўваходзілі справаздачы, даклады, дакладныя запіскі, гадавыя справаздачы, справаздачы-агляды за некалькі год аб дзейнасці цэнтральных і вышэйшых дзяржаўных устаноў; 3) група перапіскі, што складалася з розных формаў перапіскі вышэйшых органаў з падпарадкаванымі ім установамі (прадпісанні, распараджэнні, загады, цыркуляры, запыты); 4) група перапіскі роўных устаноў ці ўстаноў, што не знаходзіліся ў падпарадкаванні адна з адной (афіцыйныя пісьмы, адносіны, паведамленні); 5) група перапіскі падначаленых устаноў з вышэйстаячымі (рапарты, данясенні, прадстаўленні, прашэнні, скаргі).

Паступова ўсё большую колькасць пачалі складаць дакументы, узноўленыя механічным спосабам. Побач з друкарскімі з'яўляюцца дакументы, надрукаваныя на множыльных апаратах: гектографе, мімеографе і інш. У канцы ХІХ ст. з'яўляецца машынапіс. Вялікае распаўсюджванне ў справаводстве атрымалі розныя друкарскія бланкі са штампам установы і пэўным тэкстам, у які неабходна было толькі ўпісаць асобныя словы, выразы.

І ўсё ж большасць матэрыялаў справаводства азначанага перыяду – рукапісныя помнікі, дзе з пачатку ХІХ ст. шырока распаўсюджваецца каліграфічны «канцылярскі» почырк. Пры гэтым каліграфічнасць спалучаецца з цэлымі нізкамі дадатковых сказаў, ужываннем спецыфічных канцылярскіх зваротаў, выразаў, тэрмінаў («канцылярская мова»).

Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі

Нас, безумоўна, цікавяць матэрыялы не столькі цэнтральных дзяржаўных устаноў, колькі правінцыйных, бо Беларусь стала правінцыяй (ускраінай) велізарнай імперыі. Сярод такіх матэрыялаў і дакументаў найперш і галоўным чынам трэба адзначыць справаздачы губернатараў. Тым больш, што гэтая разнавіднасць нібы ўвабрала ў сябе ўсе істотныя рысы справаводчых дакументаў азначанага перыяду.

На пачатку ХІХ ст. усталяваліся наступныя губерні: Магілёўская, Віцебская (Беларускае генерал-губернатарства), Віленская, Гродзенская і Мінская (Літоўскае генерал-губернатарства). У 1808 г. на тэрыторыі, што адышла ад Прусіі, была створана Беластоцкая вобласць і ў 1843 г. адбылася новая і апошняя пры царызме рэарганізацыя краю – з часткі паветаў Віленскай губерні была створана новая губерня – Ковенская.

З пачатку ХІХ ст. губернатары пачалі пасылаць у С.-Пецярбург свае справаздачы. Напачатку іх дадзеныя былі вельмі беднымі, у асноўным звесткі аб ураджаі, з пачатку 1820-х гг. яны дапаўняліся звесткамі аб пасевах. Не было нават устойлівай назвы гэтых дакументаў (найчасцей «донесение»), кожны губернатар па-рознаму складаў справаздачы. Уніфікацыя справаздач

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории БЕЛАРУСК I ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС I ТЭТ кафедра гісторыі Беларусі РЭФЕРАТ на тэму: «Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі I
Оценок: 1004 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru