УА "Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя М. Танка"
Паведамленне па курсу "Гісторыя Беларусі "
На тэму:
Каменны век на Беларусі
Падрыхтаваў:
студэнт 206 гр. гіст. ф-та
Нарывончык
Дзмітрый Сцяпанавич
Минск
2005
Цікаўнасць да старажытнага мінулага Беларусі існавала здаўна. Яшчэ ў XVI – першай палове XVII стст. Магнаты пачынаюць цікавіцца гістарычным краязнаўствам і збіраннем старажытных грамат. Больш мэтанакіраваныя, хаця і даволі яшчэ спарадычныя даследаванні пачаліся дзесьці а пры канцы XVIII – пачатку ХІХ стст., і звязаны яны перш за ўсё з імем З.Даленгі-Хадакоўскага. У сяр. ХІХ ст. гістарычнымі даследаваннямі займаліся Я. І К.Тышкевічы, да пачатку першай сусватнай вайны В. Шукевіч і Е. Раманаў. Да гэтага часу адносяцца першыя абагульняючыя працы Т. Нарбута, А. Кіркора, В. Ластоўскага. У міжваенны перыяд даследаванні К. Палікарповіча (вывучэнне стаянак Юравічы і Бердыж) падцвярджаюць меркаванне Е. Раманава аб засяленні беларускіх тэрыторый яшчэ ў палеаліце, робяцца спробы аналізаваць не толькі матэрыяльную культуру, але і рабіць высновы аб развіцці гаспадаркі і сацыяльнай арганізацыі (А. Леўранскі). У тагачаснай Заходняй Беларусі ствараюцца этнакультурныя схемы, якія ўлічваюць і індаеўрапейцаў, і старажытных балтаў, і славян (В. Антаневіч і Т. Цэтак-Галубовіч). У 50-я гг. ХХ ст. назіраецца буйное развіццё беларускай археалогіі, звязанае перш за ўсё з дзейнасцю такіх навукоўцаў як Кухарэнка, Арцёменка, Штыхаў, Побаль і, безумоўна, многімі іншымі. У гэты час ідзе назапашванне археалагічнага матэрыяла, у якім узнімаецца не толькі асаблівасці матэрыяльнай культуры, але і разглядаецца гаспадарчае развіцце, светапогляд, праблемы этнагенезу. У сувязі з гэтым у 1977 г. з’яўляецца прыкметная праца Загарульскага. Набытак больш як стогадовага развіцця археалогіі ў рэчышчы вывучэння гісторыі старажытнага грамадства падсумаваны ў працах энцыклапедычнага характару: Археалогія Беларусі, Т.1: каменны і бронзавы век, 1997 і Археалогія Беларусі, Т.2: жалезны век, 1999. У наш час гістарыяграфія застаецца адкрытым пытаннем і пасаянна папаўняецца новымі працамі.
ПАЛЕАЛІТ
Першае пранікненне чалавека на тэрыторыю Беларусі адбылося 100-35 тысяч гадоў таму назад, у час СЯРЭДНЯГА ПАЛЕАЛІТУ , што пацвярджаюць асобныя знаходкі – грубаабітыя прылады працы. Так, каля в. Свяцiлавiчы на р. Бесядзь было знойдзена скрабло, вырабленае з крамянёвай пласцiны, паблізу в. Абідавічы на Дняпры (Быхаўскі р-н) было выяўлена масіўная скрэблападобная прылада працы, сярод матэрыяла стаянкi в. Падлужжа (Чачэрскi р-н) сустрэлiся востраканечнiк, адшчэпы і ядрышчы з крэменю. Акрамя гэтых шырокавядомых знаходак прысутнасць старажытнага чалавека на тэрыторыі Беларусі ўжо ў эпоху мусцье падцвярджаюць знаходкі аналагічных вырабаў на берагавых схілах воз. Нобель у вярхоўях Прыпяці. Іх выраблялі неандартальцы, касцяныя рэшткі якіх упершыню знойдзены ў даліне Неандэр (Германія), у Крыму і Закаўказзі. Хутчэй за ўсё на тэрыторыю Беларусі яны пранiклi па далiнах «прарэк» з тых месцаў, дзе сустракаецца найбольш слядоў iх жыхарства – з дняпроўскага Надпарожжа, басейна Дзясны або Закарпацця. З’яўленне першых людзей на тэрыторыі Беларусі прыпадае на неспрыяльны ў кліматычным плане час некалькіх леднікоў. Тагачаснае наваколле нагадвала тундру, халодныя стэпы з астраўкамі лясоў у далiнах рэк, па якіх пасвiлiся статкі мамантаў, паўночных аленяў, дзiкiх коней, блукалi калматыя насарогi, першабытныя быкi, зубры, пясцы, ваўкі. Каб выжыць у надзвычай суровых умовах прыледавiкавай зоны, неандартальцы развілі своеасаблівую мусцьерскую культуру: удасканалілі вытворчасць прылад працы, навучыліся здабываць і падтрымлiваць агонь, будаваць прымітыўныя жытлы, авалодалi іншымі, больш эфектыўнымі спосабамі палявання на 6уйныя статкі жывёл. З крамянёвых адшчэпаў, якія збiвалiся з дыскападобных ядрышчаў, пры дапамозе аббiвання выраблялiся прылады працы 20 тыпаў – востраканечнікі, скрэблы, рубiлы, наканечнiкi дзiдаў (коп’яў). Праабшчыны неандэртальцаў ужо клапацiлiся аб суродзiчах, хавалi памёрлых, ажыццяўлялі калектыўныя работы.
Да канца сярэдняга палеаліту зацягнулася фармiраванне чалавека сучаснага фізічнага тыпу – неантрапа. Магчыма, ён развіўся ад найбольш прагрэсіўнай групы неандартальцаў ці паходзіў ад асобнай галіны чалавечага роду. Разам з тым узнiкала раннеродавае грамадства, адбываецца пераход ад праабшчыны да роду, ад групавога брака да парнай сям’i. Чалавек ператвараецца ў сацыяльную iстоту, члена родавага i вытворчага калектыву. Гэта шматкратна павялiчвала яго магчымасці.
Эпоха позняга (верхняга) палеаліту пачалася 40 (у некаторай гістарычнай літаратуры 38-35) -9 тысяч гадоў назад. У гэты перыяд адбываецца другая спроба засялення Беларусі. Людзей гэтага часу называюць неантрапы цi краманьёнцы (па пячоры Кро-Маньён у Францыі). Крамневая вытворчасць дасягнула новага ўзроўню. Амаль усе прылады працы (у гэтым перыядзе iх больш за 100 тыпа выраблялiся) з пласцiн. Нарыхтоукi-пласціны збіваліся з папярэдне падрыхтаваных, прызматычных ядрышчаў. Сярод прылад былi наканечнiкi дроцікаў, нажы, скрабкі‚ скоблi, праколкі, свярдзёлкi, сякеры, цеслы, разцы. З чарапоў, жардзiн, касцей i скур будавалiся трывалыя жытлы. Побач з жытламi мелiся вогнiшчы, гаспадарчыя ямы-лядоўні, згрувашчаннi костак – запасы палiва, месцы для апрацоўкі кр
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.