МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
Беларускi дзяржаỹны ỹнiверсiтэт iнфарматыкi i радыёэлектронiкi
| Рэферат на тэму: | |
| «Этнагенез беларусаỹ» |
МIНСК, 2001
Змест рэферата:
«Па слядах беларусаỹ»….………………..……………5
Лiтаратура……………………………………………..14
Уступ
Ужо болей, як чвэрць стагоддзя таму ў навуковай літаратуры адбылася значная дыскусiя паміж даследчыкамі розных навук (археолагі В.В. Сядоў, П.М. Траццякоў, В.Ф. Салаўёва, мовазнаўца В.А. Жучкевіч, этнограф М.Я. Грынблат) па пытанню паходжання беларусаў як народнасці. В.В. Сядоў прапанаваў канцэпцыю фарміравання беларусаў як этнасу ў выніку асіміляцыі прышэльцамі-славянамі старажытнага балцкага насельніцтва, якое пражывала на сучаснай тэрыторыі Беларусі. Гэты працэс прывёў да з'яўлення асаблівасцей, што адрозніваюць наш народ ад іншых славянскіх народаў. Астатнія навукоўцы крытыкавалі некаторыя палажэнні канцэпцыі, але, як было падкрэслена пасля завяршэння дыскусіі, "по существу все выступавшие в дискуссии признают участие балтского компонента в формировании белорусской этнической общности" (От редакции, 1969, с. 121). Такім чынам, канцэпцыя В.В. Сядова атрымала прызнанне сярод навукоўцаў. Але спробы развіць і ўдакладніць яе палажэнні на канферэнцыі "Этнагенез беларусаў" (1973 г.) (Этногенез белорусов, 1973) не была ажыццеўлена. Комплекснае вывучэнне гэтай жыццёва важнай праблемы было прыпынена. Толькі ў апошні час, пасля стварэння дзяржавы на Беларусі яна апынулася ў цэнтры інтарэсаў даследчыкаў розных навук (Усебеларуская канферэнцыя..., 1993).
Аднак такі значны час забарон прывёў да значных недахопаў у вырашэнні гэтага пытання. Перш за ўсё, сказваецца адсутнасць комплекснага падыходу з улікам дадзеных усіх навук. Так несумненна, што развіццё і паглыбленне (у значнай ступені і далейшая праверка) канцэпцыі патрабуе ўдакладніць шлях складання насельніцтва Беларусі ў розных гістарычна-этнаграфічных рэгіёнах (Титов, 1983) з улікам арэалаў розных дыялектаў і груп гаворак (Лінгвістычная геаграфія..., 1969), а таксама дадзеных археалогіі.
Зараз толькі ў этнаграфіі існуе канцэпцыя паходжання беларусаў (Піліпенка, 1993). Але след адзначыць, што цэнтр іх фарміравання як этнасу не звязаны з адным з рэгіёнаў Беларусі і нават дакладна не адпавядае групоўцы дыялектаў (Титов, 1983, с. 115).
У археалогіі асноўнай праблемай лічылася толькі пытанне ўдакладнення часу з'яўлення першых славян на Беларусі (Левко, 1990; Митрофанов, 1978, с. 125; Поболь, 1983; Штыхаў, 1992, с. 33–36). Такое перабольшванне значэння толькі аднаго пытання дае магчымасць не займацца абагульненнямі вялікага археалагічнага матэрыяла. Прасцей выдвігаць неабгрунтаваныя матэрыялам думкі (нават і не гiпотэзы, таму што аргументаў на карысць той ці іншай думкі нават не прыводзіцца) у якасці т.зв. "прыярытэтных". Яны маюць толькі адзіны "прыярытэт" – знайсці славян на Беларусі ў як мага старажытнейшыя часы. Таму матэрыяльная культура не аналізуецца ў комплексе і, як правіла, без разгляду шырокага кола аналогій. Усё гэта стварае выдатную глебу для розных "навуковых" спекуляцый.
Калі ж мець на ўвазе вынік этнічных працэсаў на Беларусі (кантакты паміж дзвума этнасамі – славянамі і балтамі, асіміляцыя славянамі балтаў як перадумова фарміравання беларусаў), то трэба вызначыць час, калі славяне асвойваюць большую частку арэала, дзе ў далейшым фарміруецца беларускі народ. След улічваць тую акалічнасць, што дадзеныя археалогіі не даюць магчымасці дакладна вызначыць этнас многіх культур. На сённяшні момант, першай бесспрэчна славянскай культурай можна лічыць толькі пражскую (5 – 7 стст. н.э.) на паўднёвым захадзе Беларусі. Але помнікі вельбарскай культуры, якія знаходзіліся тут, у Заходнім Палессі ў больш ранні час (2 – 4/5 стст.), належаць да готаў (усходніх германцаў). І толькі нашчадкі пражскай культуры (носьбіты культуры тыпу Лукі-Райкавецкай) пранікаюць у 9 ст. на поўнач Беларусі.
Невырашанай для археалогіі Беларусі застаецца і праблема хіатусу паміж старажытнасцямі 5 – 8 стст. і Старажытнай Русі. Не распрацаваны яшчэ і пытанні фарміравання ўсіх славянскіх плямёнаў на Беларусі.
Недастаткова даследуюцца пытанні паходжання беларусаў і ў мовазнаўстве (Вячорка, 1983, с. 8–10; Клiмчук, 1983, с. 25 – 26). Справа ў тым, што балтыйскі моўны арэал падзяляецца на шэраг моў асобных плямён (Мажюлис, 1974) i арэальныя асаблівасці (гідранімія, фанетыка) у балтыстыцы распрацаваны дастаткова грунтоўна. І таму трэба ўлічваць існаванне трох раёнаў на Беларусі, якія адрозніваюцца па гідронімах (т.ч. па мовах балцкага насельніцтва).
Таму ỹ наступным артыкуле будзе зроблена спроба пры супастаўленні даддзеных археалогіі, мовазнаўства і этнаграфіі вызначыць перадумовы фарміравання беларусаў і на прыкладзе больш даследаванных рэгіёнаў праслядзіць працэс змен у культуры.
«Па слядах беларусаỹ»
Несумненна, больш старажытным сведчаннем аб балцкім субстраце на Беларусі з'яўляюцца звесткі гідраніміі. Як ужо адзначалася, на Беларусі выдзелены тры раёны. В.В. Сядоў супастаўляў іх з археалагічнымі культурамі ранняга жа
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.