BigEdu.ru
» » » Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. XX ст.
Вернуться назад

Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. XX ст.

Рэферат на тэму:

Грамадск а-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. XX ст.


ПЛАН

1. Грамадска-палітычная сістэма

2. Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы

3. Унутрыпартыйная барацьба

4. Разгром беларускага нацыянал-дэмакратызму

5. Палітычныя рэпрэсіі 1930-х гг

6. Канстытуцыя БССР 1937 г.: адлюстраванне змен і супярэчнасцей

Грамадска-палітычная сістэма

Ужо ў першай палове 1920-Х гг. склаліся асноўныя рысы той грамадска-палітычнай сістэмы, якая праіснавала аж да пачатку 1990-х гг. Ас-аову яе афіцыйна складалі саветы, што было заканадаўча замацавана Канстытуцыямі СССР і БССР. Кіруючая роля адвэдзілася Камуністычнай партыі як авангарду савецкага народа. Надзейным памочнікам і рэзервам Кампартыі быў Усесаюзны ленінскі камуністычны саюз моладзі (ВЛКСМ).

"Прывадным пасам", які злучаў партыю і масы, з'яўля-ліся прафсаюзы. Афіцыйна аб'яўлялася, што прафсаюзы адстойваюць інтарэсы працоўных перад адміністрацыяй прадпрыемстваў і ўстаноў. Пастаянна падкрэсліваліся словы У. Леніна, што "прафсаюзы - школа камунізму". Фармальна лідэры прафсаюзных арганізацый абіраліся на сходах, фак-гычна ж прызначаліся партыйнымі камітэтамі і праводзілі палітыку партыі, а прафсаюзы з'яўляліся, як і прапаноўваў зрабіць Л. Троцкі, прыдаткам дзяржаўнага апарату.

Савецкую палітычную сістэму дапаўнялі шматлікія гра-мадскія арганізацыі (маладзёжныя, студэнцкія, абаронныя, спартыўныя, творчыя, навуковыя, па інтарэсах і інш.). Яны ставілі розныя задачы, выкарыстоўвалі розныя формы работы, але выконвалі адну функцыю — выхаванне мас у духу камуністычнай ідэалогіі. Такая сістэма забяспечвала ўстой-лівасць палітычнага рэжыму.

Фарміраванне аднапартыйнай сістэмы

Пачатак 1920 х гг. характарызаваўся ў Беларусі палітычнай нестабільнасцю.

Пасля разгрому Слуцкага паўстання вялася даволі паспяхо-вая ўзброеная барацьба з палітычным і крымінальным бан-дытызмам, кантрабандай, умацоўваліся органы мясцовай ула-ды. Аднак уплыў Камуністычнай партыі, асабліва ў вёсцы, быў невялікі. Гэта вызначыла адносіны камуністаў да іншых палітычных партый. Калі пасля вызвалення Мінска ад польскай акупацыі ў 1920 г. бальшавікі яшчэ дапускалі маг-чымасць супрацоўніцтва з партыямі сацыялістычнай арыен-тацыі, то ўжо ў канцы 1920г. сітуацыя мяняецца. Нытанне "з намі ці супраць нас" ставіцца канкрэтна і востра.

У сакавіку 1921 г. заявіў аб самароспуску Бунд, 418 чле-наў якога ўступілі ў КП(б)Б. Некалькі пазней самараспусці-лася і Яўрэйская камуністычная партыя — Паалей Цыён.

Жорсткая барацьба разгарнулася паміж КП(б)Б і ўплыво-вай, асабліва сярод сялянства, Беларускай партыяй сацыялі-стаў-рэвалюцыянераў (БПС-Р), якая ўлетку 1920 г. налічвала больш за 20 тыс. членаў. Пад яе кантролем дзейнічаў саюз моладзі, у якім было 10 тыс. чалавек. Неабходна адзначыць, што на момант III з'езда КП(б)Б, які адбыўся ў лістападзе 1920 г., у яе радах налічвалася 1,7 тыс. чалавек, амаль у 12 разоў менш, чым у БПС-Р. Аднак супрацоўніцтва паміж імі не атрымалася. Лідэры БПС-Р адмовіліся падпісаць "Дэк-ларацыю аб абвяшчэнні незалежнасці Сацыялістычнай Са-вецкай Рэспублікі Беларусі", якая не адпавядала поглядам партыі эсэраў.

Бальшавікі скарысталі сваё становішча кіруючай партыі. У лютым 1921 г. органы Надзвычайнай камісіі (ЧК) арышта-валі 860 найбольш актыўных функцыянераў і членаў БПС-Р, у тым ліку членаў ЦК і Мінскага губкома партыі эсэраў. Усе арыштаваныя былі перапраўлены на тэрыторыю Заходняй Беларусі, якая знаходзілася пад уладай Польшчы, і дзе партыя эсэраў разгортвала ўзброеную барацьбу супраць палякаў. Тых жа, хто заставаўся на тэрыторыі ССРБ, ставілі на ўлік, вялі за імі тайны нагляд.

За аснову адносін КП(б)Б з іншымі партыямі была пры-нята рэзалюцыя XIIУсерасійскай канферэнцыі РКП(б) (жнівень 1922 г.) "Аб антысавецкіх партыях і плынях". У ёй звярталася ўвага на змену тактыкі антысавецкімі партыямі і плынямі, іх "імкненні прыстасавацца да ўмоў НЭПа і, абапіраючыся на еўрапейскую капіталістычную рэакцыю, нанесці па Савецкай уладзе ўдар з тылу". Прызнавалася дапусцімым выкарыстоўваць рэпрэсіі як да эсэраў і меншавікоў, так і да буржуазнай інтэлігенцыі.

Узмацненне рэпрэсій, судовыя працэсы над эсэрамі прывялі да краху партыі. У чэрвені 1924 г. на з'ездзе членаў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў, якія пра-жывалі ў Мінску, было прынята рашэнне аб яе самароспуску. Заяўлялася, што палітыка КП(б)Б цалкам задавальняе сацыяльныя і нацыянальныя інтарэсы працоўнага народа. Былыя радавыя члены БПС-Р атрымалі магчымасць уступаць у рады КП(б)Б.

Аналагічныя працэсы адбываліся і ў маладзёжным руху. У верасні 1920 г. адбыўся I Усебеларускі з'езд Камуністыч-нага саюза моладзі, на якім прысутнічалі 40 дэлегатаў ад 3 тыс. чалавек. Больш за палову дэлегатаў з'езда складалі члены і кандыдаты ў члены КП(б)Б. Камсамол адразу ж суп-рацьпаставіў сябе іншым маладзёжным арганізацыям, такім, як "Труд і свет", "Яўрэйскі камсамол", "Юнацкі сіндыкалізм", "Саюз сялянскай моладзі" і інш. Да сярэдзіны 1920 х гг. усе гэтыя арганізацыі не без удзелу партыйных органаў і ЧК спынілі сваю дзейнасць.

Ліквідацыя БПС-Р, іншых арганізацый аслабіла пазіцыі дзеячаў існуючага ў эміграцыі ўрада Беларускай Народнай Рэспублікі. Пэўны ўплыў на іх

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Рэферат на тэму: Грамадск а-палітычнае жыццё БССР у 20-30 гг. XX ст. ПЛАН 1. Грамадска-палітычная сістэма 2. Фарміраванне
Оценок: 1004 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru