BigEdu.ru
» » » Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi
Вернуться назад

Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма:

Асаблівасці фарміравання беларускай нацыi

Мiнск, 2007

Еўрапейскiя краiны ў XIX ст. iстотна закранулi працэсы этнiчнай эмансiпацыi народаў, росту нацыянальных рухаў. Гэтыя працэсы былi вынiкам i адначасова часткай тых эканамiчных, сацыяльных, палiтычных i культурных мадэрнiзацыйных зрухаў, лiку прыкмет сацыяльнай мабiлiзацыi адносiлiся вызваленне сялян, iндустрыялiзацыя i урбанiзацыя, пашырэнне пiсьменства i развiццё школьнай адукацыi i друку. Аднак узаемасувязь абазначаных працэсаў не была чыста механiчнай. Тут павiнны прымацца ў разлiк характарыстыкi пануючай палiтычнай сiстэмы, у прыватнасцi ступень цэнтралiзацыi ўлады i ўзровень палiтычнага i культурнага прыгнёту, а таксама знешнiя ўплывы.

Беларускi этнас прайшоў складаны шлях да станаўлення нацыi сучаснага тыпу. Супярэчлiвасць гэтага шляху, ваганне працэсаў развiцця этнiчнай свядомасцi i нацыянальнай культуры памiж заходняй i ўсходняй цывiлiзацыямi абсцяжарвала вызначэнне маладой нацыянальнай iнтэлiгенцыяй свайго месца, гiстарычных абрысаў нацыянальнай iдэi i ўвогуле самавызначэнне беларускай нацыi. Аб’ектыўна працэс яе фармiравання ў XIX — пачатку ХХ стст. вызначаўся асаблiвасцямi i характарам сацыяльна-эканамiчнай мадэрнiзацыі краiны, запаволенасцю працэса мабiлiзацыi сацыяльнай структуры грамадства, i вынiкамi палiтыкi расiйскага ўрада ў Беларусi, традыцыйнымі рысамі нацыянальна-культурнага развіцця недастатковымi тэмпамi пашырэння пiсьменнасцi, моўнай i канфесiйнай блiзкасцю да рускiх, што ўзмацняла асiмiлятыўныя працэсы і інш. Праз шэраг складаных этапаў у сваёй эвалюцыі этнагенез беларусаў у XIX ст., асабліва ў яго апошнія дзесяцігоддзі і на пачатку ХХ ст., значна паскорыўся і выйшаў на стадыю фарміравання нацыі. У савецкай і беларускай этнаграфінай навуцы, станаўленне і наяўнасць нацый доўгі час звязвалася з прысутнасцю наступных рыс: агульнасць тэрыторыi i эканамiчнага жыцця, супольныя расы нацыянальнага характару, самасвядомасцi, культуры i лiтаратурнай мовы[1] .

Тэрыторыя фармiравання беларусасй нацыi ўкладвалася ў асноўным у межы пяцi губерняў: Вiленскай, Вiцебскай, гродзенскай, магiлёўскай i мiнскай. Атлас 1864 г. А.Ф. Рыцiхiна i складзеная iм “Этнаграфiчная карта Еўрапейскай Расii” (1825 г.) аркэслiвала тэрыторыю рассляення беларусаў: на захадзе ад сувалак i Беластока далей па рэках Нараў, Ясельда, прыпяць да яе ўпадзення ў Днепр, на поўнач i ўсход паўночней Вiльнi, далей на Свянцяны, Люцын, Вялiкiя лукi на захад ад Вязьмы i Мглiна, далей па Дняпру да вусця Прыпяцi. Я.Ф. Карскi, М.В.Доўнар-Запольскi, члены Маскоўскай Дыялекталагiчнай камiсii на аснове этналiнгвiстычных прыкмет пашыралi этнiчную тэрыторыю беларусаў на правабярэжжа Прыпяцi, а на ўсходзе — да Ржэва i Бранска.

Галоўным арэалам кансалiдацыі беларускай нацыi былi цэнтральная i паўночна-заходняя часткi Беларусi, што вызначалiся як эканамiчна, сацыяльна i палiтычна найбольш развiты рэгіён Беларусi. Тут быў найвышэйшы працэнт пiсьменнага насельнiцтва (да 70 % у 1913 г. сярод мужчын) i пражывала каля 70 % карэспандэнтаў газеты “Наша Нiва”. Марудна этна-кансалiдацыйны працэс адбываўся ў паўночна-усходняй i ўсходняй частках Беларусi. Значнай доля беларусаў была (паводле даных перапiсу 1897 г. аб роднай мове) у Велiжскiм (87,5 %), Невельскiм (84,0 %), Себежскiм (47, 1%), паветах Вiцебскай губернi, Красненскiм (90,0 %) павеце Смаленскай губернi, Суражскiм (каля 70%) павеце Чарнiгаўскай губернi i некаторых iншых, што знаходзяцца па-за межамi тэрыторыi сучаснай беларускай дзяржавы. На прасторы апошняй удзельная вага прадстаўнiкоў карэннай нацыяльнасцi перавышала 73%[2] .

Адным з паказчыкаў i фактараў сталення нацыi з’яўляецца пашырэнне i рост уплыву ў грамадстве нацыянальна-культурнага руху. Беларускi рух, паводле аднаго вобразнага параўнання, узрастаў памiж спрэчкамi расiйскiх i польскiх шавiнiстаў за iдэалагiчна-культурнае i эканамiчнае панаванне на тэрыторыi краю. Гэтыя спрэчкi абудзiлi ў пачынальнiкаў беларускай нацыянальнай iдэалогii пытанне: а хто такiя беларусы?

На думку чэшскага гiсторыка Мiраслава Хроха, развiццё большасцi еўрапейскiх нацыянальных рухаў праходзiць тры фазы. На першай з iх абуджаецца цiкавасць адносна невялiкай групы адукаваных людзей да мовы, гiсторыi i фальклору пэўнай этнiчнай групы. Наступная фаза звязана з правядзеннем нацыянальнай агiтацыi, калi група патрыётаў ставiць мэту пашырэння нацыянальнай свядомасцi ў больш шырокiя слаi насельнiцтва, мабiлiзацыi гэтага насельнiцтва i яго iнтэргацыi ў этнiчную супольнасць. Калi гэта мэта дасягнута, нацыянальны рух уступае ў трэцюю фазу — масавага руху, у якiм большая частка грамадства ахоплена iдэямi нацыянальнай самасвядомасцi i iмкнецца да палiтычнай аўтаноміі[3] .

Наступленне азначаных трох фаз адбывалася нераўнамерна i неадначасова. Нацыянальныя рухi народы Расiйскай iмперыі ахапiлi некалькi пазней, чым астатнюю Еўропу.

Беларусаў у XIX — пачатку ХХ ст. можна ў пэўнай меры аднесцi да лiку маладых нацый, якiя мелi непаўнацэнную сацыяльную структуру, у якой звычайна адсутнiчалi ўласныя элiты, а нярэдка i сярэднiя гарадскiя слаi. “Маладыя” нацыi ў мiнулым цi нiколi не сфармiроўвалi ўласныя палiтычная структуры, цi iх традыцыi сярэдневяковай дзяржаўнасцi былi разбураны напачатку новага часу. “Маладыя”

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт Гістарычны факультэт Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў Рэферат па тэма:
Оценок: 1009 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru