Беларуская ССР у гады новай эканамічнай палітыкі
Змест
1. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадах
2. Палітыка беларусізацыі. Развіццё культуры
3. Эканоміка БССР у перыяд НЭП
3.1 Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
3.2 Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове НЭПа
3.3 Прамысловасць і гандаль у БССР у 1921-1927 гг.
4. Крызісы НЭПа. Прычыны згортвання новай эканамічнай палітыкі
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Грамадска-палітычнае жыццё БССР у 20-я гадахПасля завяршэння грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі, а так сама правалу спадзяванняў бальшавікоў на “сусветную пралетарскую рэвалюцыю" паўстала пытанне далейшага існавання савецкіх рэспублік, створаных на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Ваенны саюз 1919 года страціў актуальнасць, а ярка акрэсленых форм палітычнага суіснавання пакуль не існавала. Зразумела, што вяртання да ўнітарнай дзяржавы накшталт былой імперыі так сама не магло быць. У кіраўніцтве РСФСР аформілась дзве тэндэнцыі аб’яднальнай дзейнасці - сталінская “аўтанамізацыі” і ленінская “саюзная”.І. Сталін прапаноўваў дамагацца ўключэння савецкіх рэспублік у склад Расійскай Федэрацыі як аўтаномных адзінак. Гэта стварала падставы для ўзнікнення сепаратысцкіх памкненняў і росту супярэчнасцяў у сацыялістычным лагеры. Ленінскі план прадугледжваў стварэнне саюзу незалежных самастойных савецкіх рэспублік (з правам выхаду), і гэты план атрымаў падтрымку ў рэспубліках. Але яшчэ да стварэння саюза рэспублік пачалося іх збліжэнне.
У студзені 1921 года згодна з дагаворам БССР і РСФСР ствараліся аб’яднаныя наркаматы (ваенны, знешняга гандлю, фінансаў, ВСНГ, працы, шляхоў зносін, сувязі) - на базе адпаведных наркаматаў у СНК РСФСР. Пры ўрадзе Расіі стваралася Паўнамоцнае прадстаўніцтва БССР. У лютым 1922 года савецкія рэспублікі, у тым ліку БССР даверылі Савецкай Расіі прадстаўляць іх інтарэсы на сусветнай канферэнцыі ў Генуі, дзе вырашаліся пытанні пасляваеннага жыцця ў Еўропе. Актыўна праводзілася агітацыя за стварэнне саюзнай дзяржавы. У выніку большасць дэлегатаў IV Усебеларускага з’езда Саветаў (снежань 1922 г.) выказалася за стварэнне СССР. Была выбрана дэлегацыя на X Усерасійскі з’езд Саветаў (узначаліў А. Чарвякоў). Усерасійскі з’езд пачаў працу 30 снежня 1922 года, ён пераўтварыўся ў I з’езд Саветаў СССР. Былі абраны кіруючыя органы, у склад якіх увайшло 7 прадстаўнікоў БССР, у тым ліку А. Чарвякоў. Колькасць асоб у кіраўніцтве СССР вызначалася адпаведна колькасці насельніцтва рэспублік, таму РСФСР мела значную перавагу над астатнімі рэспублікамі. Да кампетэнцыі саюзнага ўрада адносіліся пытанні знешняй палітыкі, гандлю, фінансаў, узброеных сіл, шляхоў зносін, сувязі. Вырашэнне астатніх пытанняў заставалася за ўрадамі рэспублік і саюзнай Канстытуцыяй 1924 года не рэгламентаваліся.
Пасля ўваходжання БССР у склад СССР паўстала новая праблема - неадпаведнасць тэрыторыі БССР і тэрыторыі, заселенай пераважна беларусамі, да тагож, на гэтай тэрыторыі існаваў склаўшыйся стагоддзямі гаспадарчы комплекс. БССР у 1922 годзе - гэта 6 паветаў былой Мінскай губерні з колькасцю насельніцтва 1,5 млн. чалавек. У сакавіку 1923 года кампартыя Беларусі звярнулася да кіраўніцтва РСФСР з прапановай вярнуць у склад БССР адабраныя ў студзені 1919 года тэрыторыі. ЦК РКП (б) згадзілася з гэтай прапановай, але кіруючыя партыйныя работнікі беларускіх губерняў (Смаленскай, Віцебскай і Гомельскай) у складзе РСФСР выказаліся супраць. Патрабаваліся вялікія намаганні, актыўная раз’ясняльная праца, каб пераканаць іх у неабходнасці аб’яднання з БССР.
У сакавіку 1924 года VI Надзвычайны з’езд Саветаў БССР ухваліў аб’яднанне тэрыторый, праведзенае адпаведна рашэнню ЦВК РСФСР ад 3 сакавіка 1924 года. Да БССР было далучана 15 паветаў Віцебскай, Гомельскай (былой Магілёўскай) і Смаленскай губерняў. Тэрыторыя павялічылася крыху болей, чым ў два разы, насельніцтва вырасла да 4,2 млн. чалавек.
У жніўні 1924 года пачалася адміністрацыйная рэформа. Тэрыторыя БССР была падзелена на 10 акруг па 10 раёнаў. У межах кампактнага пражывання нацыянальных меньшасцяў ствараліся нацыянальныя Саветы (яўрэйскія, польскія, рускія, латышскія, нямецкія, украінскія). Аднак па-за межамі БССР засталася большая частка Гомельскай губерні і частка Віцебскай - Веліжскі, Себежскі і Невельскі паветы). У лістападзе 1926 года пасля вывучэння гэтага пытання Палітбюро ЦК УКП (б) прыняў рашэнне аб перадачы БССР Гомельскага і Рэчыцкага паветаў, у перадачы паўночных паветаў было адмоўлена. З 1926 года БССР уяўляла больш-менш адзіны культурны і гаспадарчы рэгіён, на тэрыторыі якого пражывала пераважная большасць прадстаўнікоў адной нацыі - беларусаў.
5-12 красавіка 1927 года на чарговым VIII з’ездзе Саветаў БССР была прынята новая Канстытуцыя БССР, якая замацавала тэрытарыяльныя змяненні і адзначыла некаторыя асаблівасці дзяржаўнага будаўніцтва на Беларусі. Вышэйшым органам улады з’яўляўся Усебеларускі з’езд Саветаў. Дзяржаўнымі мовамі былі зацверджаны беларуская, руская, польская і яўрэйская. Мовай міжнацыянальных зносін вызначалася беларуская.
З пачаткам НЭПа ў 1921 годзе адбылася адносная дэмакратызацыя жыцця, наколькі гэта дазваляла аднапартыйная сістэма. Аднак гэта не адзначала змяньшэння пастаяннага націска кампартыі на сваіх палітычных апанентаў. У выніку, у 1921 годзе самаліквідаваліся ці распаліся Бунд, Яўрэйская камуністычная партыя, была разгромлена Беларуская партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (б
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.