BigEdu.ru
» » » Статыстычныя крыніцы навейшага часу
Вернуться назад

Статыстычныя крыніцы навейшага часу

БЕЛАРУСК I ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС I ТЭТ

кафедра гісторыі Беларусі

РЭФЕРАТ

на тэму:

«Статыстычныя крыніцы навейшага часу »

МИНСК, 2008

1. Арганізацыя статыстычнага ўліку

Бальшавікі, у прыватнасці У. І. Ленін, надавалі вялікае значэнне статыстыцы. Ужо ў 1918 г. было арганізавана Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне РСФСР. ЦСУ РСФСР на той час арганізавала збор звестак па Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губернях. Пад непасрэдным кантролем ЦСУ РСФСР у снежні 1918 г. пры Мінскім губернскім рэўкаме было арганізавана Мінскае статыстычнае бюро. У лютым 1919 г. быў створаны Цэнтральны статыстычны аддзел БССР (з утварэннем Літоўска-Беларускай ССР скасаваны). Пасля вызвалення Мінска ад польскіх захопнікаў у ліпені 1920 г. была адноўлена дзейнасць Мінскага губернскага статыстычнага бюро (ЦСБ) БССР. У лістападзе 1924 г. ЦСБ пераўтворана ў Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленне (ЦСУ) БССР.

Хутка і аператыўна развівалася статыстыка Усерасійскага (з 1922 г. – Усесаюзнага) Савета Народнай Гаспадаркі (УСНГ) і адпаведна СНГ Беларускай ССР. Статыстычныя органы УСНГ адказвалі за арганізацыю бягучай статыстыкі і ахоплівалі большасць прадпрыемстваў.

У студзені 1930 г. ЦСУ БССР было ліквідавана, а яго функцыі перададзены сектару народнагаспадарчага ўліку Дзяржплана БССР. Зліццё планавых і статыстычных органаў прывяло да значнага звужэння дзейнасці апошніх і скарачэння праводзімых работ. З'явіліся ідэі аб адміранні статыстыкі ва ўмовах сацыялізму і замене яго бухгалтарскім улікам. Была ліквідавана большасць статыстычных устаноў, а іх функцыі перададзены бухгалтэрыям, што нанесла безумоўныя страты развіццю статыстычнай справы. Між іншым, развал статыстыкі негатыўна паўплываў на эканоміку. На зыходзе 1931 г. кіраўніцтва СССР паспешліва ідзе на стварэнне Цэнтральнага ўпраўлення народнагаспадарчага ўліку (ЦУНГУ СССР). Яно па-ранейшаму ўваходзіла ў склад Дзяржплана, але з пэўнай аўтаноміяй. Кіраўнік ЦУНГУ М. Асінскі аб’явіў вайну скажэнням інфармацыі.

Адпаведныя змены адбыліся і ў рэспубліцы. У 1932 г. на аснове сектара народнагаспадарчага ўліку Дзяржплана БССР было створана Упраўленне народнагаспадарчага ўліку БССР. Рэспубліканскае ўпраўленне атрымала інструкцыі ЦУНГУ аб правядзенні прамысловых і сельскагаспадарчых перапісаў і кантрольнага ўліку устаноў аховы здароўя. Паляпшэнню справы павінна было садзейнічаць рашэнне аб крымінальнай адказнасці за прадстаўленне недакладных звестак аб выкананні планаў. Працэс паляпшэння спраў у галіне статыстыкі быў перарваны рэпрэсіямі сярэдзіны 1930-х гг.

Пачатак вайны акрэсліў неабходнасць змен. У 1941 г. ЦУНГУ пры Дзяржплане СССР было пераўтворана ў ЦСУ, а ў 1948 г. вылучылася са складу Дзяржплана ў ЦСУ пры Савеце Міністраў СССР. Адпаведна была адноўлена дзейнасць ЦСУ БССР. Статыстычныя ўстановы БССР па-ранейшаму функцыяніравалі як састаўное звяно статыстычнай службы СССР.

З 1990 г. дзейнічае Дзяржаўны камітэт Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь па статыстыцы і аналізу. Камітэту падпарадкаваны раённыя і гарадскія аддзелы, абласныя і Мінскае гарадское ўпраўленні.

2. Дэмаграфічная статыстыка

Савецкi ўрад амаль з першых дзён вызначыў мерапрыемствы па паляпшэннi ўлiку насельнiцтва. Ужо 18 снежня 1917 г. быў выдадзены дэкрэт аб увядзеннi спецыяльных кнiг для запiсаў актаў грамадзянскага стану – нараджэнняў, смярцей, шлюбаў, а на пачатку наступнага 1918 г. функцыi рэгістрацыi гэтых актаў ад царквы былi перададзены грамадзянскiм органам. Безумоўна, шэраг цяжкасцей напачатку перашкаджаў дакладнаму ўлiку. Аднак па меры ўмацавання Савецкай улады, яе органаў на месцах да сярэдзiны 1920-х гг. справы з улiкам насельнiцтва iстотна палепшылiся. Звесткi аб натуральным (нараджэнні і смерці, колькасныя паказчыкі)руху насельнiцтва публiкавалiся да 1929 г. i пасля пэўнага перапынку – з сярэдзiны 1950 г. Пры гэтым з 1973 г. са старонак статыстычных выданняў паступова знiкаюць звесткi аб дзiцячай смяротнасцi. У 1972 г. былi апублiкаваныя апошнiя таблiцы сярэдняй працягласцi жыцця i ў 1976 г. у апошнi раз з’явiлiся ў друку паўзроставыя каэфiцыенты смяротнасцi. Натуральны рух насельніцтва, такiм чынам, быў зведзены да нараджальнасцi.

Асаблiвае месца ў дэмаграфiчнай статыстыцы навейшага часу належыць перапiсам. Усяго за гады Савецкай улады было праведзена дзевяць перапiсаў насельнiцтва: у 1920, 1923, 1926, 1937, 1939, 1959, 1970, 1979, 1989 гг.

У 1920 г. Беларусь была вызвалена ад палякаў, але да моманту перапісу (28.08.1920) перагаворы з Польшчай не закончыліся і пагранічная лінія яшчэ не была вызначана. Сярод насельніцтва хадзілі чуткі аб магчымасці перадачы Беларусі пад пратэктарат Польшчы і многія беларусы лічылі за лепшае назвацца рускімі. Многiя раёны не былi ахоплены перапiсам – панаваў бандытызм. Таму матэрыялы перапiсу 1920 г. нельга лiчыць дакладнымi.

Больш насычаныя канкрэтнымі фактамі па гісторыі Беларусі матэрыялы перапісу 1923 г. апублікаваныя ў перыядычным выданні ЦСУ («Труды ЦСУ», т. ХХ). Акрамя дадзеных выключна эканамічнага зместу, у іх ёсць звесткі аб узроставай дынаміцы, нацыянальным складзе. У пэўнай ступені зніжае каштоўнасць азначаных матэрыялаў тое, што перапіс датычыўся толькі гарадоў і мястэчак Беларусі, а таксама праведзенае ў 1924 г. размежаванне павялічанай тэрыторыі БССР на акругі і раёны. Менавіта апошняе прывяло да несупастаўнасці

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории БЕЛАРУСК I ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРС I ТЭТ кафедра гісторыі Беларусі РЭФЕРАТ на тэму: «Статыстычныя крыніцы навейшага часу » МИНСК, 2008
Оценок: 1013 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru