BigEdu.ru
» » » Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у канцы ХIХ ст
Вернуться назад

Грамадска-палітычнае жыццё Беларусі у канцы ХIХ ст

Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт

Гістарычны факультэт

Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў

Рэферат па тэма

Грамадска-палітычнае жыццёБеларусі у канцы ХIХ ст

Мiнск, 2007


План

1.1. Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў

1.2. Народніцтва

1.3. Рабочы рух, прапаганда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў

1.4. Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё

Спіс крыніц і літаратуры


1.1. Развіццё лібералізма на турыторыі Заходніх губерняў

У XIX ст. на тэрыторыі Беларусі атрымліваюць пашырэнне ліберальныя ідэі. Адпаведны ідэям рух не меў значнага ўплыву на мясцовае грамадска-палітычнае жыццё і наогул ён быў у той час даволі абмежаваны і непаслядоўны. Асобныя ідэі, характэрныя для лібералізму, былі вядомы ў Беларусі ў канцы XVIII ст. (напрыклад, ідэі натуральнага права з іх сцвярджэннем свабоды індывідаў у адносінах да ўладаў).

Лібералізм не мае адназначнага вызначэння, тым больш, што існуе шмат яго формаў. Асноўнымі прынцыпамі, на якіх грунтуецца ліберальная тэорыя, з'яўляюцца: сцвярджэнне свабодаў індывідаў у адносінах да ўладаў; бяспека; права на ўласнасць. Лібералізм — сістэма пераважна індывідуалістычная, якая дае чалавечай асобе і яе правам перавагу перад усім астатнім. Аднак гэта патрабаванне з'яўляецца не абсалютным, а адносным праяўленнем злой волі чалавека. Лібералізм патрабуе стварэння прававой дзяржавы, якая супрацьстаіць волі асобных людзей і звязвае яе. Адпаведна ліберальнай тэорыі, чалавек, асоба стаіць на першым месцы, а каштоўнасць грамадскіх груп ці ўстаноў вымяраецца выключна тым, у якой меры яны абараняюць правы і інтарэсы асобнага чалавека і спрыяюць рэалізацыі мэтаў асобных суб'ектаў. У лібералізму складаныя ўзаемаадносіны з рэвалюцыяй, для яго больш адэкватным з'яўляецца рэфармісцкі шлях развіцця грамадства. На фарміраванне ліберальнай ідэалогіі ў Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. аказваў уздзеянне, перш за ўсе, Захад і пераважна праз Польшчу; у другой палове XIX ст. значным стаў уплыў расійскага лібералізму. Па аналогіі з Расіяй ў Беларусі асноўным носьбітам лібералізму была больш заможная шляхта, дваранства. Галоўным чынам праяўляўся эканамічны лібералізм, палітычныя ідэі дапаўнялі яго не вельмі выразна і пераважна ў час грамадска-палітычных зрухаў (напрыклад, пад час паўстання 1863 г.). Ліберальная ідэалогія і рух Беларусі ў 60–90 гг. XIX ст. мелі і пэўную нацыянальную афарбоўку: у яго асяроддзі можна вылучыць польскую, расійскую, яўрэйскую і выйшаўшую на шлях самавызначэння ўласна беларускую плыні[1] .

Лібералізм у Беларусі 60–90-ых гг. XIX ст. пашыраецца ва ўмовах адносна слаба развітай сацыяльнай структуры, якая ўяўляла сабой складанае перапляценне элементаў саслоўнай структуры папярэдняй эпохі і сацыяльнай структуры буржуазнага грамадства. Слабасць буржуазіі, нацыянальна-палітычны радыкалізм дробнай шляхты, палітычная інертнасць землеўласнікаў і большасці інтэлігенцыі, нешматлікасць і нацыянальная раз'яднанасць "сярэдніх" слаёў грамадства сталі прычынамі слабасці сацыяльнай базы лібералізму і адпаведна самаго руху.

Правядзенне сялянскай рэформы 1861 г., а затым і серыі іншых у 60–70-ых гг. стала штуршком для з'яўлення шэрагу праектаў і меркаванняў, у аснове якіх можна ўгледзіць ліберальныя ідэі. Прычым галоўная прычына распаўсюджвання апошніх у беларускіх губернях у паслярэформенны перыяд, у адрозненне ад унутраных расійскіх, была звязана не толькі з палітычным курсам самадзяржаўя, з няўвагай да думкі дваранства ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення сялянскай рэформы, але і з нацыянальным пытаннем, з абмежаваннямі ў некаторых саслоўных правах мясцовага дваранства, маёмасных і грамадзянскіх правах католікаў, яўрэяў і інш.

У перыяд падрыхтоўкі адмены прыгоннага права, негледзячы на тое, што большасць землеўладальнікаў Беларусі выказалася з кансерватыўных пазіцый за вызваленне сялян без зямлі з захаваннем іх абавязковай працы на памешчыкаў, меншасць падзяляла ліберальную пазіцыю ў сялянскім пытанні. За перадачу сялянам зямлі ва ўласнасць, за выкуп і пераўтварэнне сялянскіх гаспадарак у самастойныя, выказваліся памешчык Магілёўскай губерні А.Д.Менжынскі, магілеўскі губернатар С.Галынскі і інш. Апошні абгрунтоўваў неабходнасць перадачы сялянам зямельных надзелаў у памерах, якія б забяспечвалі іх жыццёвую патрэбу, з правядзеннем адначасовага іх поўнага выкупа. За правядзенне мер, якія б спрыялі ўтварэнню слоя вольных арандатараў выказваўся буйны магнат В.Радзівіл, гродзенскія памешчыкі К.Аржэшка, А.Глязэр. Лічыў неабходным стварэнне магутнага слоя заможных сялян, што было вельмі карысным для развіцця рынкавых адносін у сельскай гаспадарцы, мінскі купец Ф.Венцкоўскі. Ліберальных пазіцый у аграрным пытанні, прытрымліваліся П.Баброўскі, М.Дубенскі, І.Зяленскі, А.Семянтоўскі і інш. Але яны ўздымалі больш шырокае кола эканамічных праблем паслярэформеннага развіцця Беларусі: развіццё прамысловасці, падатковая сістэма, становішча статыстычных даследаванняў, гарадская гаспадарка і інш. На пачатку 60-ых гг. у Гора-Горацкім земляробчым інстытуце працаваў буйнейшы расійскі эканаміст XIX ст. Ю.Э.Янсан.

Асяродкамі эканамічнага лібералізму ў Беларусі ў значнай ступені былі сельскагаспадарчыя таварыствы. Першымі і найбольш буйнымі з іх сталі заснаваныя ў 1876 г. Мінскае і Віцебскае. Яны аб'ядноўвалі мясцовых землеўладальнікаў, аграномаў,

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт Гістарычны факультэт Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў Рэферат па тэма
Оценок: 1008 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru