1. Найстаражытнейшыя звесткі пра побыт літоўцаў.
Нягледзячы на суседства з Руссю, літоўскае племя вельмі позна становіцца вядома рускім летапісам. Праўда, яшчэ Св. Уладзімір хадзіў ваяваць на ятвягаў, але летапісец паведамляе пра гэта вельмі сціпла. Толькі к канцу 12 ст. найменне літоўцаў часцей сустракаецца ў нашых летапісах. У пачатку 12 ст. літоўцы часам рабілі набегі на землі суседняга Полацкага княства. У той жа час галіцка-валынскія князі ў выніку шэрага паходаў у ятвяжскую зямлю пакарылі ятвягаў і імя іх у хуткім часе знікла. Толькі каля сярэдзіны 13 ст. сярод літоўскіх плямён заўважаецца імкненне да ўтварэння дзяржавы. Доўгі час літоўскае племя жыве ў даволі першабытных умовах побыту. Яно падзялялася на некалькі асобных плямён; прусы, уласна літва (у б. Віленскай губ.), жмудзь (у б. Ковенскай губ.), летгала (латышы), корсь (куроны ў Курляндыі) і, нарэшце, ятвягі. Усе гэтыя плямёны жылі ва ўмовах радавога ладу, маючы шматлікіх радавых старэйшын. Наш летапіс і старажытныя літоўскія хронікі называюць гэтых старэйшын князямі, налічваюць часам многія дзесяткі іх. Гэтыя князі карысталіся павагай літоўцаў і астатняе насельніцтва было ў іх падначаленні.
Ні гандлем, ні рамёствамі літоўцы не займаліся і нават не мелі паселішчаў гарадскога тыпу. Яны жылі ў лясах, у бедных хацінах, займаліся земляробствам або бортніцтвам. Культурнае развіццё іх было вельмі невысокае. Звесткі пра рэлігію літоўцаў захаваліся ў больш позніх пісьменнікаў. Гэтыя ,звесткі надаюць літоўскай рэлігіі характар стройна выпрацаваных рэлігійных уяўленняў .Але ў гэтых звестках ёсць нямала домыслаў болып позняга характару. Літоўская рэлігія вызначалася такой жа прымітыўнасцю, як і ўвесь побыт Літвы. Яны верылі ў Перкуна, бога грому і маланкі. Наогул яны пакланяліся сілам прыроды. Яны шанавалі вужоў і насякомых, любілі варажбу, пакланяліся духам прыроды. Літоўцы мелі жрацоў, але расказы болып позніх пісьменнікаў пра значэнне жрэцкага элемента Літвы з'яўляюцца болыпай часткай выдуманымі.
2. Міндоўг і ўтварэвве дзяржавы. Каля сярэдзіны 13 ст.
ў асяроддзі літоўскіх плямён заўважаецца імкненне да аб'яднання. Цяжка вытлумачыць прычыну гэтага імкнення, але штуршком яму паслужылі, відаць, ваенныя абставіны. У паходах на Полацк або з полацкімі князямі літоўцы павінны былі навучыцца аб'ядноўваць свае дробныя атрады пад кіраўніцтвам аднаго з князькоў. Для таго, каб адбівацца ад нападаў галіцкіх князёў, ім даводзілася выкарыстоўваць такія самыя сродкі. У самым пачатку 13 ст. на Балтыйскім узбярэжжы з'яўляюцца два нямецкія ордэны крыжакоў. Адзін пасяліўся па запрашэнні мазавецкага князя сярод прусаў, другі — Лівонскі, ордэн — замацаваўся каля вусця Зах. Дзвіны. Абодва ордэны атрымалі благаславенне ад папы сілай зброі распаўсюджваць хрысціянства. Гэта прадракала пакаранне і няволю для літоўцаў. Прусы былі вельмі хутка заняволены. Лівонскі ордэн замацаваўся сярод латышоў, скараючы іх і пагражаючы Літве і Жмудзі.
Усе гэтыя абставіны навялі на думку аднаго з вельмі прадпрымальных князькоў Міндоўга пачаць справу стварэння дзяржавы для барацьбы з ворагамі. Магчыма, у яго былі папярэднікі. Літоўскія летапісы змяшчаюць цэлы шэраг паданняў, але ўсе гэтыя апавяданні не маюць характару верагоднасці. Міндоўгу давялося вытрымаць вельмі моцную барацьбу, прычым ён паказаў сябе дасведчаным палітыкам. Мы бачым яго на чале ўласна Літвы, з горадам Кернаў. Ён захоплівае суседнія рускія землі і нават сваю сталіцу пераносіць у Наўгародак (цяпер Навагрудак). Ён наогул імкнуўся падмацаваць сябе сіламі рускага насельніцтва. У Полацку к гэтаму часу спынілася мясцовая дынастыя і на полацкім стале мы ўжо бачым пляменніка Міндоўга Таўцівіла. Міндоўгу было цяжка справіцца з галіцкімі князямі, якія нават стварылі супраць Міндоўга моцную кааліцыю, аб'яднаўшы з сабой Лівонскі ордэн і падняўшы супраць Міндоўга Таўцівіла. Тады Міндоўг увайшоў у зносіны з Лівонскім магістрам, прыняў хрышчэнне і нават быў каранаваны папскім прадстаўніком як кароль літоўскі. Галіцыйская кааліцыя разбілася. Акрамя таго, ён увайшоў у сувязь з галіцкімі князямі пры пасрэдніцтве свайго сына Войшалка. Апошні быў князем у Слоніме і Ваўкавыску. Дзякуючы ўплыву Войшалка, адбыўся мір з галіцкімі князямі. Сам Войшалк, хрышчаны паводле праваслаўнага абраду, пайшоў у манастыр.
Такім чынам, Міндоўг у моцнай ступені апіраўся на падтрымку ордэна. Ён нават падараваў ордэну частку сваіх зямель, у тым ліку і Жмудзь. хоць жмудзіны і не пусцілі да сябе рыцараў. З'яўленне немцаў на літоўскіх землях стала выклікаць незадавальненне. Пачаліся паўстанні, на чале якіх стаў Міндоўг, ператварыўшыся зноў у дбайнага язычніка. Аднак узвышэнне і палітыка Міндоўга выклікалі супраць яго змову яго ж родзічаў. У 1263 г. ен быў забіты разам з двума сваімі сынамі —князямі Транятай і Доўмантам. Пасля смерці Міндоўга пачаліся смуты ў асяроддзі яго родзічаў і ўзаемнае іх знішчэнне. Сын Міндоўга Войшалк, якога падтрымлівалі рускія гарады, княжыў некаторы час і жорстка расправіўся з ворагамі бацькі, але потым зноў пайшоў у манастыр. Княжанне Міндоўга заклала асновы дзяржавы, складзенай з Літвы і суседніх рускіх абласцей. Палітыка Міндоўга ўжо намячала шляхі наступнай палітыкі літоўскай дынастыі. Міндоўг вагаўся ў выбары паміж крыжакамі і каталіцтвам з іх заходняй культурай і паміж рускімі абласцямі зіх усходняй культурай. Нешматлікае літоўскае племя, прычым мала культурнае, у гэтым выбары значэння ае ме
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.