BigEdu.ru
» » » Абвяшчэнне БНР першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы
Вернуться назад

Абвяшчэнне БНР першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

“УА” БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Кафедра эканамічнай гісторыі

РЭФЕРАТ

па дысцыпліне: Гісторыя Беларусі

на тэму: “Абвяшчэнне БНР: першая спроба стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы”

Студэнтка

Праверыў

Мінск, 2009

Змест

· Уводзіны…………………………………………………………....3

· Першы Усебеларускі з’езд…………………………………….….4

· Першая Устаўная грамата………………………………………..6

· Другая Устаўная грамата…………………………………………9

· Трэцяя Устаўная грамата………………………………………….11

· Абвяшчэнне БНР: высновы…………………………………..…..16

· Заключэнне………………………………………………….……..19

· Спіс літаратуры………………………………………………..….20

Уводзіны

Беларускі народ шмат часу быў пад прыгнётам розных краін. Зараз мы жывем у свабоднай і незалежнай краіне. З аднаго боку, мы дасягнулі таго, чаго нашы продкі жадалі здзейсніць 90 гадоў таму, з другога боку, мы амаль не шануем гэтага. Мы нават амаль не размаўляем на сваёй роднай беларускай мове. На маю думку, абвяшчэнне БНР – гэта вельмі важная падзея, бо, калі б у той час людзі нават і не паспрабавалі стварыць беларускай дзяржавы, зараз мы б нават не ведалі, хто такія беларусы і дзе яны жылі.

Мэтай майго доследу было высветліць, чаму першая спроба стварыць беларускую нацыянальную дзяржаву – БНР – была няўдалай.

Для гэтага я жадаю асветліць:

· Першы Усебеларускі з’езд, што стаў перадумовай стварэння беларускай нацыянальнай дзяржавы;

· Прыняцце Першай Устаўной граматы, што стала першым крокам у станаўленні беларускай нацыянальнай дзяржавы;

· Прыняцце Другой Устаўной граматы, што канстытуцыйна засведчыла ўтварэнне самастойнай дзяржавы беларускага народа;

· Прыняцце Трэцяй Устаўной граматы, якая аб’явіла Беларусь незалежнай рэспублікай;

А таксама зрабіць агульныя высновы.

У сваім даследванні я выкарыстоўвала наступную літаратуру: Юхо Я. “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі”; “Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі” пад рэд. Л.В. Лойкі; “Гісторыя Беларусі”Я.К. Новік, Г.С. Марцуль, Вішнеўскі А.Ф.; Юхо Я.А. “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах”; Кобрын М.У. “Беларускі нацыянальны рух: 1917-1920 гг.”; Ладысеў У.Ф. “Паміж Усходам і Захадам: станаўленне дзяржаўнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі (1917 – 1939 гг.)”.

Першы Усебеларускі з’езд

Далучэнне шырокіх мас насельніцтва да палітычнага жыцця ў выніку Лютаўскай рэвалюцыі спрыяла таму, што ініцыятыва Выканаўчага камітэта Вялікай беларускай рады (ВБР) аб скліканні Усебеларускага з’езда было падтрымана ўсімі беларускімі арганізацыямі. Тым не менш у Выканкама ВБР з’явіўся і канкурэнт – прарасійскі Беларускі абласны камітэт (БАК) пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Ён быў утвораны ў Петраградзе з дэлегатаў ад беларускіх губерняў і прадстаўнікоў арміі і флоту на Усерасійскім з’езде сялянскіх дэпутатаў. Галоўнай мэтай БАК было перахапіць ініцыятыву вялікай беларускай рады і яе Выканаўчага камітэта па скліканні Усебеларускага з’езда, не даць ім абвясціць незалежнасць Беларусі і надаць з’езду “сацыялістычна-рэвалюцыйны характар”. Дзейнасць БАКа атрымала падтрымку Савецкага ўрада і асабіста наркама па нацыянальных справах І. Сталіна. З гэтай прычыны БАК прэтэндаваў на лідэрства ў скліканні з’езда і прапаноўваў абмежавацца ідэяй “аўтаномна-вольнай Беларусі, як часткі Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі”.

5 снежня 1917 года ў Мінску пачалося першае пасяджнне Усебеларускага з’езда, але па патрабаванні БАКа і ў сувязі з тым, што яшчэ не ўсе дэлегаты паспелі прыбыць, вырашылі назваць гэтае пасяджэнне не пачаткам з’езда, а першапачатковай парадай, на якой выбралі Раду (савет старэйшын), прэзідыум нарады і зацвердзілі парадак дня:

1. Сучаснае палітычнае становішча і лёс Беларусі.

2. Унутранае становішча Беларусі.

3. Аўтаномія Беларусі і федэратыўны лад Расійскай Рэспублікі. Правы і вольнасці беларускага народа і нацыянальных меншасцяў краю.

4. Арганізацыя Беларускай нацыянальнай арміі.

5. Арганізацыя Часовай улады краю.

Афіцыйна Усебеларускі з’езд пачаў сваю працу 14 снежня. На ім прысутнічалі 1872 дэлегаты, з якіх 1167 – з правам рашаючага голасу.

На з’ездзе былі ўтвораны наступныя секцыі:

1. Палітычна-нацыянальная;

2. Аграрная;

3. Эканамічна-фінансавая;

4. Культурна-асветніцкая;

5. Па арганізацыі часовай улады;

6. Дзяржаўна-прававая;

7. Па стварэнні нацыянальнай арміі;

8. Бежанскія і сацыяльныя апекі.

Як відаць з пераліку секцый, галоўным пытаннем з’езда было ўтварэнне краёвай нацыянальнай улады [1, стр. 20=21].

17 снежня 1917 г. Усебеларускі з’езд прыняў рэзалюцыю аб уладзе, у якой было запісана: “Замацоўваючы сваё права на самавызначэнне, абвешчанае Расійскай рэвалюцыяй, і зацвярдаючы рэспубліканскі дэмакратычны лад у межах Беларускай зямлі, для выратавання роднага краю і абароя яго ад падзелу і адарвання ад Расійскай Дэмакратычнай Федэратыўнай Рэспублікі, Першы Усебеларускі з’езд пастанаўляе: неадкладна ўтварыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета Сялянскіх і Рабочых дэпутатаў, каторы часова ставіцца на

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ “УА” БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ Кафедра эканамічнай гісторыі РЭФЕРАТ па
Оценок: 1015 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru