BigEdu.ru

Тадеуш Костюшка

Паходзіў Тадэвуш Касцюшка са старога беларускага роду. Далёкі яго прапрадзед Фёдар атрымаў Сяхновічы, што паблізу Жабінкі, на Брэстчыне, ад князя Казіміра IV у 1458 годзе. Сын Фёдара Канстанцін служыў пісарам у вялікакняжацкай канцылярыі, яго паважаў і любіў Жыгімонт Стары і пяшчотна называў Кастусь, Касцюша — адгэтуль і прозвішча сям'і. Гербам Касцюшкі мелі «Рох трэці», большасць з іх вылучалася на сярэдніх пасадах вайсковай службы. Маёнтак Сяхновічы быў невялікі, Канстанцін Фёдаравіч выстаўляў з яго ў войска «тры коні». Жонкай Кастуся стала Ганна Галыпанская, з княжацкага роду, параднёнага з польскімі каралямі і вялікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясцёр Гальшанскіх з Ягайлам і Вітаўтам. Да сярэдзіны XVII стагоддзя Касцюшкі, якіх ужо стала багата, трымаліся праваслаўя, але ў часы «патопу», як і многія з брэсцкай шляхты, адышлі ад дзедаўскай веры — адны ў каталіцтва, другія — да уніятаў. Сяхновіцкія Касцюшкі былі каталікамі. Людвік, бацька Тадэвуша, вызначаўся энергіяй, дамогся ў 1731 годзе тытула мечніка ваяводства Брэсцкага, абіраўся ў 1743 годзе ад шляхты ваяводства ў Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім чынам адсудзіць у Сапегаў маёнтак Мерачоўшчына, што знаходзіўся за вярсты дзве ад Косава, на тым менавіта месцы, дзе зараз разбураецца дажджамі прыгожы будынак Косаўскага палаца.

У Мерачоўчшыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касцюшкі. Палаца тады яшчэ не было, сям'я жыла ў звычайнай, драўлянай, на некалькі пакояў, пад саламяным дахам хаце — выгляд яе захаваўся на старажытных малюнках. У Тадэвуша меліся дзве сястры — Ганна і Катарына — і брат Юзаф. Маці паходзіла з Ратомскіх, звалася Тэкля. Лічыцца, што яна трымалася праваслаўнага веравызнання і па нараджэнні чацвёртага дзіцяці — сына хрысціла яго ў царкве, дзе і надалі яму імя Андрэй, а ўжо бацька перахрышчваў яго ў Косаўскім касцёле. Можа два гэтыя хрышчэнні і прадвызначалі Тадэвушу доўгі век, бо смерць часта круцілася вакол яго, ды і ён сам неаднойчы шукаў з ёй су стрэчы. Юзаф і Катарына памерлі яшчэ да паўстання, Ганна сканала ў 1814 годзе. Бацькі не стала, калі Тадэвушу было дзесяць гадоў.

Жылі Касцюшкі са 115 валок. Дзяліць іх не прыходзілася. Тадэвуш забяспечваў сябе (за выключэннем не-калькіх гадоў) толькі ўласным заробкам. Маёнткам карысталіся брат, які меў невялікія гаспадарскія здольнасці, потым сястра Ганна, затым яе дзеці, хоць лічыліся Сяхновічы за малодшым Касцюшкам.

Вучыцца Тадэвуша аддалі не ў Брэсцкую езуіцкую калегію, а ў калегію піяраў у Любашаве за Пінскам. У гэтым рашэнні адчувалася не столькі апазіцыя езуітам, колькі прызнан-не таго факта, што піяры даюць лепшую адукацыю. Манаскі ордэн апошніх займаўся выключна выхаваннем моладзі. Калі некаторыя даследчыкі звычна пішуць, што і школы піяраў былі «зброяй польска-каталіцкай феадальнай экспансіі на беларускіх землях, сродкам прымусовай асіміляцыі і акаталічвання беларускага народа», дык у гэтым мала праўды. І акаталічванне і паланізацыя ўяўлялі сабой ужо завершаны працэс, калі ў 20-ых гадах XVIII стагоддзя піяры з'явіліся на Беларусі. Базыльяне вучылі на беларускай мове, піяры выкладалі на польскай, бо шляхта хацела, каб яе дзеці вучыліся па-польску. Праваслаўныя школы «аправаслаўлівалі» дзяцей, каталіцкія «акаталічвалі» — гэта нармальная з'ява, асабліва для Беларусі, дзе гэтыя два веравызнанні існавалі здаўна. Іншая справа, што «веру» выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах палітыкі, але тут ніводная дзяржава не была лепшая за іншыя. Піяры давалі адукацыю на еўрапейскім узроўні, гэтаму паспрыяла і рэфарматарская дзейнасць вядомага прагрэсіўнага педагога XVIII стагоддзя Станіслава Канарскага. У школу прымаліся дзеці розных саслоўяў, вучыліся яны шэсць гадоў. У лік дысцыплін уваходзілі лацінская мова, рыторыка, матэматыка, фізіка, гісторыя, палітыка, выкладалася і мясцовае права. Шмат увагі ўдзялялася эстэтычнаму і фізічнаму выхаванню, культуры паводзін.

У 1765 годзе Касцюшка паступіў у новаствораны Варшаўскі кадэцкі корпус — тагачаснае вышэйшае афіцэрскае вучылішча, дзе спецыялізаваўся па ваеннай інжынерыі. Тут ён атрымаў ад сваіх калегаў мянушку «Швед з-пад Брэста», бо, падобна Карлу XII, падымаўся а чацвёртай гадзіне і, каб прагнаць сон, апускаў ногі ў балею з ледзяной вадой, якую з ночы ставіў пры ложку. Засведчана сябрамі па корпусу, што быў Тадэвуш забіяка, не ўхіляўся ад дуэляў і меў некалькі адзнак мужнасці на целе; пры гэтым яго вызначалі лагоднасць і таварыскасць. Вучыўся ён старанна, стаў вядомы з поспехаў у картаграфіі і малюнку — пры іншых умовах, пэўна, з яго выйшаў бы неблагі мастак.

Сімпатыя і клопат начальніка корпуса князя Чартарыйскага ўмагчылі Касцюшку паездку ў Парыж, дзе ён працягваў ваенную навуку, што, аднак, прыкрывалася наведваннямі Акадэміі жывапісу і мастацтваў. Грошай Тадэвуш меў небагата, і часцяком шклянка кавы і булка служылі выдатным снеданнем і вячэрай. Затое жыў у сталіцы свету, знайшоў сяброў, хадзіў па салонах, чытаў Вальтэра і Русо, і тая атмасфера пярэдадня Вялікай французскай рэвалюцыі выхоўвала ягоную свядомасць.

Вясной 1775 года Касцюшка вярнуўся на радзіму. Вакантнага месца ў войску не было, і Тадэвуш, чакаючы патэнта, застаўся ў Сяхновічах. Недалёка адтуль знаходзіліся Сасновіцы, дзе жыў заможны і ўплывовы тытулярны ваявода смаленскі Сасноўскі. Тытулярны ў дадзеным выпадку азначае тое, што тытул Сасноўскі насіў, а ваяводства не меў, бо яно даўно было адваявана Расіяй. Аднак тытул захоўваўся для тых, хто прагнуў паганарыцца. Сасноўскі належаў да фанабэрыстых паноў. Праўда, ён мог выказаць беднаму

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Паходзіў Тадэвуш Касцюшка са старога беларускага роду. Далёкі яго прапрадзед Фёдар атрымаў Сяхновічы, што паблізу Жабінкі, на Брэстчыне, ад князя
Оценок: 1019 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru