BigEdu.ru
» » » Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ стагодзя
Вернуться назад

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ стагодзя

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ


Змест

1. Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін

2. Прамысловы пераварот на Беларусі і яго асаблівасці. Месца эканомікі Беларусі ў агульнарасійскім рынку

3. Саслоўная палітыка самадзяржаўя

4. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Узнікненне індустрыяльнага грамадства

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця капіталістычных адносін

У ХІХ стагоддзі патрэбу ў скасаванні прыгону ўсведамлялі не толькі прагрэсіўныя дваране і разначынцы, але і самі расійскія манархі. Шэраг канкрэтных захадаў у гэтым напрамку стаў магчымым з прыходам на трон Аляксандра II (1855-1881) – чалавека еўрапейскай адукацыі і лiберальных поглядаў.

Па эканамічных і палітычных меркаваннях створаны ў 1857 г. Сакрэтны камiтэт вырашыў распачаць пераўтварэнні з Заходняга краю. Па-першае, праведзеная тут iнвентарная рэформа пэўным чынам падрыхтавала адпаведную глебу. Па-другое, пачатак рэформы мог зменшыць уздзеянне польскага нацыянальна-вызваленчага руху на беларускiх сялян. Гэтыя і іншыя акалічнасці Аляксандр ІІ абмяркоўваў з вiленскiм генерал-губернатарам У. Назiмавым

Мясцовыя памешчыкі праз праз створаныя ў лiстападзе 1857 г. з дазволу цара губернскiя камiтэты (20 чал.) уключыліся ў падрыхтоўку скасавання прыгону. Пры гэтым Вiленскi, Гродзенскi, Ковенскi камiтэты выказалiся за вызваленне сялян без зямлi. Там, дзе землi былi лепшымi i яны давалi большы прыбытак, памешчыкi iмкнулiся захаваць іх за сабой. Калі царскія ўлады прызналі неабходным вызваленне сялян менавiта з зямлёй, адразу ж узнiкла тэндэнцыя да згону сялян на горшую зямлю, пераводу іх у стан дваровых, агароднікаў, кутнікаў.

Нарэшце, 19 лютага 1861 г. закон аб скасаваннi прыгоннага права быў надрукаваны ў выглядзе Манiфеста i «Палажэнняў 19 лютага», дзе асвятлялiся ўсе правы i абавязкi сялян. У манiфесце асобна падкрэслiвалася, што адмена прыгоннага права адбылася па iнiцыятыве «высакароднага дваранства». Тут жа ўказвалася, што на працягу 2 год (да 1863) сяляне павiнны былi выконваць асноўныя павiннасцi на карысць паноў, каб даць iм магчымасць кампенсаваць страту работнікаў.

У агульных палажэннях указвалася сiстэма кiравання вёскай, збору падаткаў, адносiн сялян з уладамi. Аграрная рэформа адбывалася на аснове 17 заканадаўчых актаў, агульных i мясцовых палажэнняў i правiл, апублiкаваных у сакавiкумаі 1861 г. Паводле Агульнага палажэння, уласнiкам зямлi заставаўся памешчык i частка яе адводзiлася для надзялення сялянства, але за выкуп. На працягу 10 год селянiн абавязаўся апрацоўваць свой надзел i, акрамя таго, выконваць пэўныя павiннасцi на карысць пана: у Вiцебскай i Магiлёўскай губ. – 40 мужчынскiх i 30 жаночых дзён у год або 8 руб. чыншу. Да часу поўнага выкупу яны лiчылiся часова абавязанымi.

У Магiлёўскай i Вiцебскай губ. памер надзелаў вагаўся ад 4 да 5 дзесяцiн да 2-1 дзесяціне на душу. У выніку ў адной сялянскай гаспадарцы было 7-12 дзесяцін зямлі, конь або два валы. Тут жа захоўвалася абшчыннае землекарыстанне. У Мiнскай, Вiленскай i Гродзенскай губ., дзе пераважала падворнае землекарыстанне, зямля (10-12 дес.) засталася за сялянамi. Павiннасцi скарачалiся на 10% – не болей 3 руб. чыншу і 23 дзён адпрацоўкi з дзесяцiны. Уводзілася калектыўная адказнасць, так званая, «кругавая парука» для выплаты дзяржпадаткаў i падушнай подацi. Лес пераходзiў ва ўласнасць пана; выганы, сенажаць, паша – заставалася ў агульным карыстанні.

Выкупная сума вызначалася праз шасціпрацэнтную капiталiзацыю гадавога чыншу. Калi чынш з сялянскага надзела за год складаў 6 руб. у год, то агульная сума, якую селялiну трэба было заплацiць, складала 100 рублёў (6 р. – 6%, 100 р. – 100%). Калi селянiн атрымоўваў поўны надзел, то мусiў адразу выплацiць 25%. Калi няпоўны, то 20%. Астатнюю суму плацiла дзяржава, а выкупныя плацяжы збіралася спагнаць на працягу 49 гадоў.

Рэакцыя сялян Беларусі на «Маніфест» і «Палажэнні 19 лютага», як і паўсюдна ў краіне, была адмоўнай, галоўным чынам, з-за выкупных плацяжоў. Атрыманая свабода без зямлі імі не ўспрымалася як каштоўнасць. На глебе агульнага незадавальнення да ліпеня 1861 г. на Беларусi адбылося 370 выступленняў.

Ліквідацыя прыгоннага права нанесла магутны ўдар на феадальнай сістэме, але не знішчыла яе да канца, паколькі непахісным заставался яе аснова – памешчыцкае землеўладанне. Сялянам належала толькі 33, 4% зямель, прычым, не ў якасці прыватнай уласнасці, а на ўмовах абшчыннага ці надзельнага карыстання да яе поўнага выкупу. У тых умовах развіццё капіталістычных адносін на вёсцы павінна было пайсці не па амерыканскім (прыватная ўласнасць на зямлю, магчымасць наёмнай працы, фермерская гаспадарка), а прускім (абшчыннае ці надзельнае карыстанне, феадальныя перажыткі) шляху.

У памешчыцкiх маёнтках назiралiся 2 сiстэмы гаспадарання – адпрацовачная i капiталiстычная (з выкарыстаннем наёмнай – гадавой i падзённай працы і панскага iнвентару). Гэта былi гаспадаркi з высокай канкурэнтаздольнасцю i з’арыентаваныя на рынак. У канцы 70- х – пачатку 80 гг. ХІХ ст. з-за паступлення з Заходнюю Еўропу вялікіх партый збожжа з Паўночнай i Паўднёвай Амерыкі цэны на яго істотна знізіліся. Гэта стала прычынай пераарыентацыi памешчыцкiх гаспадарак Беларусі на малочную жывёлагадоўлю. Такiм чынам, з’явiлася малочна-таварная спецыялiзацыя, а разам з ёй – нов

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по истории Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Расійскай імперыі ў другой палове ХІХ Змест 1. Скасаванне прыгоннага права. Шляхі развіцця
Оценок: 1016 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru