УА"Беларускідзяржаўныпедагагічны універсітэт імя М. Танка"
Рэферат
Па курсу "Гісторыя усходніх славян др. пал. ХІХ – пач. ХХ ст."
Тэма:
"Роля дзяржаўнага рэгулявання сацыяльна-эканамічных адносінаў ў парэформеннай сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларус і "
Падрыхтаваў:
Нарывончык Дзмітрый
Сцяпанавіч
Праверыла:
Леўковіч Наркіса
Данілаўна
Мінск 2006 г.
Гістарыяграфія пытання
У др. пал. ХІХ ст. аб’ектыўныя патрабаванні часу прымусілі расійскае самадзяржаўе пайсці на буржуазныя пераўтварэнні. Але феадальная прырода самадзяржаўя абумовіла паўфеадальны характар гэтых пераўтварэнняў, зрабіла іх непаўнавартнастнымі і супярэчнымі. Традыцыйна абапіраючыся на памеска-дваранскі клас, царскі урад мусіў цяпер улічваць трансфармацыю сацыяльных адносінаў, шукаць падтрымкі новай катэгорыі ўласнікаў – буржуазіі, і нанава перабудоўваць сістэму сацыяльнага партнерства. На практыцы гэты працэс знайшоў адлюстраванне ў прававым рэгуляванні ўзаемаадносін прадпрыймальнікаў і рабочых.
Выпрацаваная ў савецкай гістарыяграфіі канцэпцыя пастаяннага ўзмацнення эксплуатацыі рабочых і сялян у перыяд станаўлення і развіцця капіталізму пасля рэформы 1861 г. не спрыяла ўсебаковаму аналізу і раскрыццю праблем прававога рэгулявання сацыяльна-эканамічнай сферы ў вызначаны перыяд.
У шэрагу манаграфій, публікацый, матэрыялах навуковых канферэнцый, у першую чаргу расійскіх гісторыкаў, падкрэсліваецца гэты недахоп, але разам з тым адзначаецца, што прыкладаюцца значныя намаганні для ліквідацыі шматлікіх "белых плям"1 .
3 улікам таго, што на тэрыторыі Беларусі дзейнічала заканадаўства Расійскай імперыі, за выключэннем толькі некаторых заканадаўчых актаў, у якіх спецыяльна прадугледжваліся рэгіянальныя асаблівасці, вызначаная праблема напрамую звязана з беларускай гістарыяграфіяй. Таму ў напрамку яе асвятлення робяцца пэўныя захады навукоўцамі рэспублікі. У гэтых калектыўных працах даецца новае канцэптуальнае асвятленне асноўных рэформ 60-х гг. XIXст. і сталыпінскіх перамен у аграрным сектары, якія забяспечвалі паступовы пераход сельскай гаспадаркі і прамысловасці Беларусі ад феадальна-прыгонніцкай да рынкавай, капіталістычнай.
Заслугоўваюць увагі дыскусійныя працы В.Панюціча і Х.Бейлькіна, у якіх даецца аналіз становішча сельскай гаспадаркі Беларусі2 . Пэўную цікавасць выклікаюць артыкулы І. Грыбко, П. Брыгадзіна і А. Каханоўскага, якія закранаюць некаторыя праблемы беларускага грамадства на мяжы XIX і XXст.3
Першая спроба комплекснага аналізу праблемы прававога рэгулявання сацыяльна-эканамічнай сферы Беларусі ў перыяд фарміравання і развіцця рынкавай капіталістычнай эканомікі пасля 1861 г. адносіцца да артыкула І. Прымачука “Прававое рэгуляванне ўзаемаадносін прадпрыймальнікаў і рабочых Беларусі (60-я гг. ХIХ - пачатак XX стст.)”, дзе аўтар надае асноўную ўвагу дзяржаўнаму рэгуляванню працоўнага заканадаўства у сельскай гаспадарцы і ў прамысловасці4 .
Прававое рэгуляванне сацыяльна-эканамічных ўзаемаадносінаў у сельскай гаспадарцы
Як вядома, рэформа 1861 г. аб адмене прыгоннага права стала пераломным крокам нашляху эвалюцыйнага пераходу Беларусі, як і ў цэлым Расійскай Імперыі, да рынкавай капіталістычнай эканомікі. Прычым гэты пераход тут быў больш хуткі, чым у іншых рэгіёнах Расіі, з улікам дарэформенных капіталістычных элементаў найму і выкарыстоўвання сельскагаспадарчых мышын з аднаго боку і больш ільготных умоў вызвалення, выкліканых паўстаннем 1863-1864 гг., з другога.
Пераход ад прыгоннай залежнасці да выкарыстання вольнанаёмнай рабочай сілы ў сельскай гаспадарцы выклікаў неабходнасць тэрміновага дзяржаўнага прававога рэгулявання гэтага працэсу. 1 красавіка 1863 г. быў прыняты ўказ “Аб часовых мерах для найму сельскіх рабочых і служыцеляў”5 , а 12 чэрвеня 1886 г. зацверджана “Палажэнне аб найме на сельскія работы”6 .
Паводле палажэння, дагаворы аб найме маглі заключацца абодвума бакамі як вусна, так і пісьмова. Наём мог быць на ўстаноўлены тэрмін, але не болей чым на 5 гадоў. Пры заключэнні дагавору аб найме бакі, якія дамаўляліся паміж сабой, павінны былі вызначыць памер аплаты. Па дагавору наймальнік быў абавязаны:
1) абыходзіцца з рабочымі справядліва, патрабаваць ад іх толькі той работы, для якой яны былі наняты і якая была абумоўлена ў дагаворы;
2) выплачваць своечасова заработную плату. Прычым забаранялася замест грошай разлічвацца хлебам ці іншымі таварамі. Калі ж рабочыя наймаліся з харчаваннем у гаспадара, то ежа і прадукты, якія выдаваліся, павінны былі быць дабраякаснымі і адпавядаць стандартам ежы сям'і сярэдняга дастатку;
3) аказваць рабочаму, які захварэў, хатнюю дапамогу, а ў выпадку неабходнасці садзейнічаць адпраўцы яго на месца жыхарства або ў бальніцу;
4) наймальнік не павінен даручаць непаўналетнім работу, якая не адпавядае іх узросту і сіле, а таксама не перашкаджаць, а заахвочваць іх да наведвання царквы і школы ў вольны ад работы час.
У сваю чаргу рабочы павінен быў слухацца наймальніка і бездакорна выконваць яго патрабаванні адпаведна заключаным умовам. У функцыі рабочага ўваходзіла абарона гаспадара і яго сям'і ад усялякіх пагроз і небяспекі. Рабочаму забаранялася адлучацца без дазволу гаспадара і выконваць чужую работу.Ён абавязаны быў беражлі
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.