Сярэдняя школа № 2 імя А. К. Флегантава
КАСТРЫЧНІЦКАЯ РЭВАЛЮЦЫ 1917 Г. НА БЕЛАРУСІ
Выканаў:
Канапелька Дзмітрый Сяргеевіч
Вучань 11 класа
Уводзіны
У савецкай гістарыяграфіі вывучэнне падзей 1917 года адбывалася выключна ў кантэксце Кастрычніцкай рэвалюцыі, то ў сучаснай навуцы мае месца тэндэнцыя да змены акцэнтаў: усведамляецца неабходнасць даследаваць рэвалюцыі ў кантэксце больш маштабнай, глабальнай з'явы Першай сусветнай вайны. Напрыклад, японскі спецыяліст па гісторыі Расіі Харукі Вада разглядае 1917 г. як «комплекс рэвалюцый у эпоху сусветных войн», у які ўключаюцца паралельныя і адносна аўтаномныя «рэвалюцыя буржуазіі і шырокага кола грамадзянскага насельніцтва», «рэвалюцыя рабочых і салдат», «рэвалюцыя сялян» і «рэвалюцыя нацыянальнасцяў»[1] .
У беларускай гістарыяграфіі рэвалюцыя паўстае ў выглядзе спалучэння рознанакіраваных аўтаномных патокаў у даследаванні М.Я. Сяменчыка, хаця аўтар пазбягае падобных канцэптуальных абагульненняў.
Сучасныя гісторыкі імкнуцца таксама пераадолець савецкую схему перыядызацыі падзей 1917 г., якая недыялектычна супрацьпастаўляла Лютаўскую - «буржуазна-дэмакратычную» і Кастрычніцкую - «сацыялістычную» рэвалюцыі, штучна рассякаючы ўнутранную сувязь паміж імі. У некаторых публікацыях праводзяцца аналогіі паміж ходам Вялікай Французскай рэвалюцыі XVIII ст. і Вялікай Расійскай рэвалюцыі 1917гг: пасля канстытуцыйных манархістаў (Лафает, Мірабоў францускім варыянце, Мілюкоў і Гучкоў - у расійскім) да ўлады прыйшлі «добранамерныя» рэспубліканцы (жырандысты ў Францыі, Керэнскі, Някрасаў і Цярэшчанка ў Расіі), а калі дзяржаўныя караблі сталі губляць стырно і ветразі, дэзарыентаваныя масы падпалі пад уплыў самых радыкальных пераўтваральнікаў -якабінцаў (Францыя) і бальшавікоў (Расія).
Адносна падзей кастрычніка 1917 г. у літаратуры існуе самы шырокі спектр зцэнак: прыход бальшавікоў да ўлады характарызуецца і як «Вялікая Кастрычніцкая сацыялістычная рэвалюцыя», і як «контррэвалюцыйны пераварот, што выкінуў Расію з сусветнай цывілізацыі», і, нарэшце, як «чырвоная смута». Апошняя метафара належыць расійскаму гісторыку У.П. Булдакову - аўтару, можа быць, самай цікавай за апошні час (хоць і не бясспрэчнай) манаграфіі па гісторыі рэвалюцыі[2] . Канцэпцыя гэтага даследчыка пабудавана з выкарыстаннем метадаў псіхааналізу і розных яго мадыфікацый. Рэвалюцыя паўстае са старонак кнігі як «вывяржэнне першапачатковай дэпраграмаванасці чалавека, які не здабыў здольнасці да годнага існавання», «як буйства калектыўнага безсвядомага», як «шматмерны, агульнарасійскі бунт». Найбольш адэкватнае яго азначэнне - смута, «чырвоная смута», якая была непазбежным вынікам Першай сусветнай вайны. «Чырвоная смута» ставіцца аўтарам у адзін шэраг з іншымі сістэмнымі крызісамі Расійскай дзяржавы: смутай пачатку XVII ст. і «сённяшняй расійскай смутай». Усе гэтыя крызісы, лічыць аўтар, былі запраграмаваны самой расійскай псіхаментальнасцю.
Голоўная мэта курсавога праекта прааналізаваць сітуацыю якая склалася ў Расійскай імперыі ў 1917 годзе ў кантэксце да Беларусі. Вулучыць асблівасці рэвалюцыі і зрабіць галоўныя вынікі падзей 1917 года ў адносінах да Беларусі.
Падзеі восені 1917 г. у Расіі былі выкліканы эканамічным крызісам і імперыялістычнай вайной, якая ўсё яшчэ працягвалася. У выніку гэтага краіна апынулася перад дылемай: быць або не быць усяму таму, у імя чаго ў лютым 1917 г. пад заклікамі "Мір, хлеб, свабода" пачалася рэвалюцыя.
Рэальнай сілай, здольнай пераадолець эканамічны крызіс, закончыць вайну і вывесці краіну з крытычнай сітуацыі, з'яўляўся саюз рэвалюцыйных рабочых, салдат і сялян. Каб надаць іх жаданням сілу закона, патрэбна было Саветам узяць усю паўнату ўлады як у цэнтры, так і на месцах. Гэта мог зрабіць II Усерасійскі з'езд Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.
Аднак У.Ленін не быў упэўнены ў суадносінах сіл на з'ездзе Саветаў на карысць бапьшавікоў. Падставай для сумнення была адсутнасць канчатковых звестак пра склад дэлегатаў амаль да таго моманту, калі з'езд пачаў сваю працу. Таму стаўка рабілася на ўзброенае паўстанне. На гэта арыентаваліся і бальшавіцкія арганізацыі на Беларусі. А.Мяснікоў на старонках гаэеты "Буревестнмк" 22 кастрычніка пісаў, што паколькі буржуазны ўрад сябе не апраўдаў, то заставаўся толькі адэіны выхад — стварэнне рэвалюцыйнадэмакратычнай улады. Адносна спосабу замены ўлады Мяснікоў пісаў: "... Еслм Временное правмтельство не передаст власть Советам, мы должны будем восстать м вэять ее"[3] . ён дакладна акрэсліваў умовы, пры якіх неабходна рабіць паўстанне: "...Пока болышнство не стало на нашу точку зрення, мы этого делать не будем"[4] . Такім чынам, вырашэнне пытання аб узброеным паўстанні многімі бальшавікамі звяэвапася з пераходам большасці насельніцтва на іх платформу. Аднак рэальныя падэеі разгортваліся інакш.
У выніку перамогі паўстання рабочых, салдат і матросаў у Петраградзе 25 кастрычніка (7 лістапада) 1917 г. Часовы ўрад Керанскага быў звергнуты. Уладу ўзяў Ваеннарэвалюцыйны камітэт Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і перадаў яе II Усерасійскаму з'езду Саветаў. На з'ездзе быў прыняты Дэкрэт аб міры, Дэкрэт аб зямлі, аб'яўлены склад новага ўрада — Савета Наро дных Камісараў на чале з У.Леніным. Падкрэслім, што гэты ўрад лічыўся часовым "впредь до Учредмтельного собранмя".<
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.