ПЛАН
УВОДЗІНЫ
1. САМУІЛ ІВАНАВІЧ МАСКЕВІЧ. БІЯГРАФІЯ
2. АСОБА МАСКЕВІЧА Ў ГІСТАРЫЧНЫМ КАНТЭКСЦЕ
3. КУЛЬТУРА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў XVI-ПАЧАТКУ XVII СТ
4. ТЭМАТЫКА І ЗМЕСТ МЕМУАРАЎ
ЗАКЛЮЧЭННЕ
ЛІТАРАТУРА
УВОДЗІНЫ
У 2010г. спаўняецца 430 год з дня нараджэння Маскевіча Самуіла Іванавіча (1580-1642), в.Сэрвач Навагрудчына, (цяпер Карэл. р-н), пісьменніка, мемуарыста, грамадскага дзеяча.
Расія адзначае 4 лістапада Дзень нацыянальнага адзінства – дзень вызваленьня Масквы ў 1612 годзе. Нашы продкі бачылі тыя падзеі з-за іншага боку крамлёўскага муру. Адным з іх быў Самуіл Маскевіч з мястэчка Сэрвач пад Навагрудкам. З 21 году – прафесійны ваяка. У 1609 годзе наняўся дабраахвотнікам у войска Рэчы Паспалітай, што выправілася на Маскву... -Піша Аляксей Бацюкоў.[1]
Вобразы галоўных маскоўскіх паўстанцаў, забранзавелыя на Краснай плошчы Крамля, апетыя арыямі і дзіцячымі вершыкамі «Сусанін-герой», праз жывучую расейскую імперска-савецкую спадчыну дагэтуль складаюць выразны эмацыянальны кантэкст, праз які большасць беларусаў успрымае падзеі гэтай гісторыі. Некаторыя, згадваючы, што заведзеныя ў балоты палякі былі не толькі палякамі, але і нашымі суайчыннікамі. Але пакуль выправа шляхты Рэчы Паспалітай на заваяванне маскоўскай сталіцы не атрымала ў нашай нацыянальнай гістарыяграфіі істотнай увагі, так і застаецца гэтая настальгія па адэкватнасці ўспрыняцця абстрактнай і найчасцей– безэмацыянальнай. Можна было б традыцыйна жаліцца, што і тут далі маху літаратары, не стварылі грандыёзных у сваёй патрыятычнасці твораў, але па-першае, тая ж няхай і славутая Клушынская бітва – далёка не адзіная і не першая ў спісе неапяянай воінскай славы беларусаў, а па-другое... такі, ці блізкі да такога, твор ёсць.
1. САМУІЛ ІВАНАВІЧ МАСКЕВІЧ. БІЯГРАФІЯ
Самуіл Іванавіч Маскевіч (1580--1642) паходзіў з шляхецкай сям'і сярэдняй заможнасці з мястэчка Сэрвач пад Навагрудкам. Вайсковая служба Самуіла пачалася пасля атрымання адукацыі ў Навагрудку з удзелу ў ваенных дзеяннях у Прыбалтыцы пад Кокенгаўзенам (1601). Летам 1607 г. узбунтаваная М. Забжыдоўскім і Я. Радзівілам шляхта падняла рокаш супраць караля Жыгімонта III Вазы. У сувязі з гэтым набіралася войска супраць паўстанцаў, і С. Маскевіч пайшоў на службу да каралеўскага ротмістра Яна Гратуса Тараноўскага і шмат паездзіў па розных месцах Галіччыны, пакуль не быў скарочаны ў выніку недахопу сродкаў на ўтрыманне вайскоўцаў. Тады С. Маскевіч перайшоў на службу ў харугву князя Януша Порыцкага і браў удзел у бітве з ракашанамі пад Гузавам. Яшчэ не спынілася хваляванне пасля рокашу, як стала вядома, што маскалі скінулі з пасада Ілжэдзмітрыя, але ён быццам уцёк і рыхтуе новы паход на Маскву дзеля авалодання тамтэйшым царскім пасадам. У студзені 1609 г. пачаўся набор войска, і С. Маскевіч уліўся ў шэрагі каралеўскіх валанцёраў. Урэшце малады шляхціц апынуўся ў Расіі, дзе ўзяў удзел у аблозе Смаленска, паходах на Рослаў і Белы, а таксама ў славутай Клушынскай бітве. З каралеўскім войскам С. Маскевіч апынуўся ў расійскай сталіцы. Неўзабаве пачалася вайна на чале з К. Мініным і Дз. Пажарскім, рэчпаспалітае войска было разбіта. С. Маскевіч вярнуўся дахаты, пасля нейкі час працягваў службу, нават ездзіў да караля і на вальны сойм як прадстаўнік вайскоўцаў, але нарэшце звольніўся і паступіў да Жыгімонта Карла Радзівіла. Не заладзіўшы з новым гаспадаром, С. Маскевіч пакінуў яго і ў 1617--1618 гг. стаў дэпутатам трыбунальскага суда ад Навагрудскага павета, крымінальным суддзёй, а пасля земскім пісарам у Навагрудку.
Багатае на падзеі жыццё адлюстравалася ў Дыярыушы, які складаецца з дзвюх частак: дзённікавай (1594--1604) і ўласна мемуарнай (1605--1621), напісанай пазней. Па-салдацку наўпрост пісьменнік выказвае свае думкі пра акаляючую рэчаіснасць, дае непрадузятую характарыстыку не толькі шляхціцам, сваякам, але і магнатам, а часам -- і ўсім парадкам у Рэчы Паспалітай. Цікава пры гэтым, што калі ранейшыя, ды і пазнейшыя мемуарысты пісалі свае творы з дыдактычнымі мэтамі, г-зн. дзеля павучання дзяцей і ўнукаў, С. Маскевіч нікога не збіраўся павучаць нават не арыентаваўся на чытацкія густы, застаўшыся незалежным як у ацэнках людзей і падзей свайго часу, так і ў саміх творчых прынцыпах.
Чалавек шчырага нораву, аўтар лёгка сыходзіўся з людзьмі, карыстаўся іх даверам і меў шмат сяброў сярод маскоўцаў. Перад пісьменнікам адчыніліся дзверы лепшых маскоўскіх дамоў. Адораны багатай вобразнай памяццю, ён надзвычай цікава аднавіў на старонках свайго твора побыт, норавы, звычаі тагачаснага маскоўскага баярства. Асабліва ўразіла яго як еўрапейца стаўленне маскоўцаў да жанчын, расійскае заканадаўства і абгрунтаванне самаўладства. Нямала ўвагі аддаў ён і апісанню палацаў і інтэр'еру Маскоўскага Крамля, крамлёўскіх цэркваў, патрыяршых усыпальніц і асабліва Кітай-горада і маскоўскага гандлю. Праз гэтыя апавяданні пра ўбачанае, праз стаўленне да баяр і простага люду чужой краіны, да суайчыннікаў і саслужыўцаў выяўляецца, напэўна, галоўная рыса асобы Самуіла Маскевіча -- нейкая вытанчанасць, прыраджоная інтэлігентнасць натуры, што прыўзняло вобраз аўтабіяграфічнага героя над асяроддзем, дазволіла акінуць позіркам усе падзеі Смутнага часу і непрадузята ацаніць іх, грунтуючыся на агульначалавечых каштоўнасцях. А значыць, шчырасць і праўда, праўда -- гістарычная, чалавечая, мастацкая -- была галоўным прынцыпам творчасці С. Маскевіча, і гэта абумовіла высокія вартасці ягонага
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.