Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі
ЗМЕСТ
1. Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі 3
1.1 «Высокая літаратура». Літаратурная класіка. 3
1.2 Масавая літаратура. 5
1.3 Белетрыстыка. 7
1.4 Ваганні і змены ў складзе каштоўнасна-функцыянальных слаёў літаратуры. Фактары літаратурнага поспеху. 8
1.5 Элітарная і антыэлітарная канцэпцыі літаратуры і мастацтва. 10
СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ.. 12
1. Тыпы літаратуры паводле мастацка-эстэтычных вартасцей твораў і іх функцыянальнай ролі ў чытацкай аўдыторыі
літаратура класіка белетрыстыка
Сваё мастацкае прызначэнне літаратурныя творы выконваюць па-рознаму, у большай ці меншай меры і ступені, а то і зусім ад яго ўхіляюцца. У гэтай сувязі аказваюцца надзённымі такія паняцці, як, з аднаго боку, высокая літаратура (строгая, сапраўды мастацкая), з другога — масавая («трывіяльная») літаратура («паралітаратура», «літаратурны ніз»), а таксама белетрыстыка. Дакладнасць і строгасць размежавання названых феноменаў у сучасным літаратуразнаўстве адсутнічае, паняцці літаратурнага «верху» і «нізу» параджаюць несупынныя рознатлумачэнні і спрэчкі.
1.1 «Высокая літаратура». Літаратурная класіка
Пад «высокай (альбо строгай) літаратурай» падразумяваецца тая частка мастацкага пісьменства, якая характарызуецца ўважлівымі адносінамі да яе з боку, як правіла, адукаваных і выхаваных чытачоў і, галоўнае, застаецца вернай свайму культурна-мастацкаму прызванню. «Нейкі «пік» гэтай літаратуры («высокай») складае класіка — тая частка мастацкай славеснасці, якая цікавая і аўтарытэтная для шэрагу пакаленняў і складае «залаты фонд літаратуры».
Слова «класічны» (ад лац. classicus — узорны) выкарыстоўваецца мастацтвазнаўцамі і літаратуразнаўцамі ў некалькіх значэннях: класікі як пісьменнікі антычнасці супрацьпастаўляюцца аўтарам Новага часу, а прадстаўнікі класіцызму (іх таксама імянуюць класікамі) — рамантыкам; у абодвух дадзеных выпадках за словам «класічны» стаіць уяўленне аб парадку, меры, гармоніі. У гэтым жа сэнсавым русле ляжыць і тэрмін «класічны стыль», які звязваецца з уяўленнем аб гарманічнай цэльнасці і разумеецца як свайго роду арыенцір для кожнай нацыянальнай літаратуры.
Класічнымі лічацца творы, якія вылучаюцца з агульнай літаратурнай масы сваёй значнасцю, маштабнасцю, узорнасцю. Яны ўяўляюць сабой «сукупнасць твораў першага раду. Гэта, так сказаць, верх верху літаратуры. Яна, як правіла, угадваецца толькі звонку, з боку, з іншай, наступнай эпохі. Класічная літаратура (і ў гэтым яе сутнасць) актыўна ўключана ў міжэпахальныя (трансгістарычныя) дыялагічныя адносіны».
Нельга паспешна ўзводзіць пісьменніка-сучасніка ў высокі ранг класіка. Дадзеную неабходнасць выявіць час. Аўтар, прызнаны сучаснікамі, — гэта толькі «кандыдат» у класікі. Куміры свайго часу — яшчэ не класікі. Гісторыя і замежнай, і нашай суседняй, рускай літаратуры, і, вядома, беларускай, ведае шмат прыкладаў, калі аўтары сваімі сучаснікамі (у асноўным крытыкамі, а таксама «чыноўнікамі ад літаратуры») уздымаліся на неадпаведную і не «ўзятую» па-сапраўднаму імі вышыню, а затым бляклі, драбнелі, а з цягам часу і зусім знікалі з літаратурнага гарызонту. Пытанне, хто адпавядае стану і рэпутацыі класіка, вырашаюць, як правіла, не сучаснікі пісьменнікаў, а іх нашчадкі, прадстаўнікі наступных пакаленняў.
Насуперак шырока распаўсюджанаму меркаванню мастацкая класіка не з’яўляецца нечым застыўшым і акасцянеўшым. Жыццё праслаўленых твораў напоўнена бясконцай дынамікай (пры ўсім тым, што высокія рэпутацыі пісьменнікаў захоўваюць сваю стабільнасць). «Кожная эпоха, — пісаў М. Бахцін, — па-свойму пераакцэнтоўвае творы бліжэйшага мінулага. Гістарычнае жыццё класічных твораў ёсць, па сутнасці, несупынны працэс іх сацыяльна-ідэалагічнай пераакцэнтуацыі». Бытаванне класічных літаратурных твораў у вялікім гістарычным часе суаднесена, як правіла, з іх узбагачэннем: сэнсава-змястоўная напоўненасць дадзеных твораў расце, даўсведамляецца, раскрываючыся ўсё новымі і новымі гранямі. Пры гэтым праслаўленыя творы мінулага ў кожны асобны гістарычны момант успрымаюцца па-рознаму, выклікаючы нярэдка сур’ёзныя рознагалоссі і спрэчкі.
«Быццё літаратуры ў вялікім гістарычным часе адзначана не толькі ўзбагачэннем твораў у свядомасці чытачоў, але і сур’ёзнымі «сэнсастратамі». Для бытавання класікі неблагапрыемныя, з аднаго боку, авангардысцкае нядбайства культурнай спадчынай і адвольная, скажаючая мадэрнізацыя праслаўленых тварэнняў — іх прамалінейнае асучасненне <...>; з другога боку — змярцвляючая кананізацыя, аказёньванне, дагматычная схематызацыя аўтарытэтных твораў як увасабленняў канчатковых і абсалютных ісцін (тое, што называюць культурным класіцызмам)». Нормай адносін да класікі з’яўляецца неімператыўнае, свабоднае прызнанне яе аўтарытэта, якое, у сваю чаргу, не выключае нязгоды, крытычных адносін, спрэчак.
На думку В. Халізева, «далёка не бясспрэчнай з’яўляецца нярэдка ўжывальная то ў дачыненні да Шэкспіра, то да Пушкіна, то да Талстога формула «наш сучаснік», якае аддае залішняй фамільярнасцю. Прызванне класікі ў тым, каб, знаходзячыся па-за сучаснасцю чытачоў, дапамагаць ім зразумець саміх сябе ў шырокай перспектыве культурнага жыцця — як людзей, што жывуць у вялікім гістарычным часе».
Даволі часта кл
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.