BigEdu.ru
» » » Асаблівасці літаратурнага творы
Вернуться назад

Асаблівасці літаратурнага творы

Асаблівасці літаратурнага творы

Змест

1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка

1.1 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу

2. Кампаненты-складнікі ўласна змястоўнага пласту твора

2.1 Тэма, праблема, ідэя

2.2 Пафас, яго разнавіднасці

2.3 Канфлікт

Спіс выкарыстаных крыніц

літаратурны твор мастацкій

1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка

1.1 Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу

Літаратурны твор – прадукт своеасаблівай, немеханічнай дзейнасці чалавека, створаны з дапамогай творчых высілкаў, – з’яўляецца асноўнай адзінкай мастацкай літаратуры і адпаведна асноўным аб’ектам навуковага даследавання.

Сучаснае тэарэтычнае літаратуразнаўства побач з уласна творам як цэласнай і завершанай літаратурнай адзінкай, што выступае ў якасці асноўнага аб’екту навуковага даследавання, вылучае таксама ў гэтым ці блізкім плане цыкл і фрагмент.

Пад літаратурным цыклам (ад ст.-грэч. kýklos – круг, кола) «звычайна падразумяваецца група твораў, складзеная і аб’яднаная самім аўтарам і ўяўляючая сабой мастацкае цэлае». Літаратурны цыкл выявіў сябе ва ўсіх родах мастацкай літаратуры. Аднак найбольш распаўсюджаны ён у лірыцы.

Фрагмент як паняцце ўжываецца ў літаратуразнаўстве ў двух асноўных значэннях. Па-першае, пад ім падразумяваюць урывак з твора, што не дайшоў да нас цалкам. Наогул гэта частка тэксту, якая не валодае самадастатковасцю. Па-другое (менавіта гэтае змястоўнае напаўненне паняцця «фрагмент» нас зараз цікавіць), ім называецца «спецыфічная жанравая форма творчасці, што характарызуецца, з аднаго боку, знешнай «незакончанасцю», з другога – якасцю мастацкай цэласнасці і ўнутранай завершанасці». Класічныя прыклады фрагмента ў такім яго значэнні – раманы «Генрых фон Офтэрдзінген» Наваліса, «Рускія ночы» У. Адоеўскага, твор «Так гаварыў Заратустра» Ф. Ніцшэ.

Літаратурны твор, пры ўсім тым, што ён адзіны і цэласны, з’яўляецца шматпланавым утварэннем, якое мае розныя грані (бакі, ракурсы, узроўні, аспекты). Склад і будова літаратурна-мастацкага твора характарызуюцца літаратуразнаўцамі з дапамогай цэлага шэрагу паняццяў і тэрмінаў, у вылучэнні і ўжыванні якіх, зазначым, пакуль што няма пэўнага адзінства і агульнапрынятай сістэмы.

Найбольш часта вучонымі пры аналізе складанай і шматаспектнай будовы літаратурна-мастацкага твора прымяняецца паняційная пара «змест» і «форма». Як вядома, яна складае таксама аснову філасофскага тэрміналагічна-паняційнага апарату. «Змест» і «форма» служаць дзеля разумовага аддзялення знешняга ад унутранага, сутнасці і сэнсу – ад іх увасаблення, ад спосабаў іх існавання. Зместам пры гэтым імянуецца аснова прадмета, яго вызначальны бок. Форма ж – гэта арганізацыя і знешні выгляд прадмета, яго вызначаемы бок.

Аднак не ўсе вучоныя-літаратуразнаўцы адзінадушныя ў выкарыстанні пры аналізе складу літаратурна-мастацкага твора паняццяў «змест» і «форма». Некаторыя з іх, і асабліва прадстаўнікі фармальнай арыентацыі ў літаратурнай навуцы, даволі крытычна адносяцца да гэтых паняццяў, указваючы на іх устарэласць і ў выніку тэрміналагічную вычарпанасць і непрыгоднасць. Аднымі з першых пачалі крытыкаваць паняцці «змест» і «форма» прадстаўнікі рускай фармальнай школы. Структуралісты ж наогул прапанавалі замяніць іх іншымі тэрмінамі: спачатку, калі ўсталёўвалася і пашыралася ў навуковым асяроддзі іх метадалогія, паняццямі «структура» і «ідэя», а крыху пазней – тэрмінамі «знак» і «значэнне». Постструктуралісты пачалі настойваць на замене паняццяў «змест» і «форма» паняццямі «тэкст» і «сэнс».

Побач з «дыхатамічным» (двухсастаўным, двухузроўневым) падыходам да складу мастацкага твора ў літаратуразнаўстве маюць месца таксама і іншыя канцэпцыі. Так, напрыклад, А. Патэбня вылучаў тры асноўныя аспекты ў творах мастацтва: знешнюю форму, унутраную форму і змест (у дачыненні да літаратуры: слова, вобраз, ідэя). Бытуе ў літаратуразнаўстве і шматузроўневы падыход, прапанаваны фенаменолагамі. Так, Р. Інгардэн вылучыў у складзе літаратурнага твора чатыры слаі:

1) гучанне мовы;

2) значэнне слоў;

3) узровень прадметаў, што адлюстроўваюцца;

4) узровень відаў прадметаў, іх слыхавое і зрокавае аблічча, якое ўспрымаецца з пэўнага пункту гледжання.

Як бы ні адносілася частка вучоных да паняццяў-катэгорый «змест» і «форма», без іх нельга глыбока разабрацца ў асаблівасцях складу мастацкага твора. Аб гэтым сведчыць шматвяковы вопыт эстэтыкі і літаратуразнаўства.

Прадстаўнікамі «ўмеранага» літаратуразнаўства ХХ ст., з’арыентаванага на класічныя навуковыя традыцыі, было прапанавана выкарыстанне словазлучэння-паняцця «змястоўная форма». Аднымі з першых аб змястоўнай (змястоўна напоўненай) форме загаварылі нямецкія вучоныя, у прыватнасці, Й. Фолькельт (Gehalterfullte Form). У айчынным (у шырокім сэнсе, г. зн. ва ўсходнеславянскім, у тым ліку і былым савецкім) літаратуразнаўстве дадзенае паняцце абгрунтаваў М. Бахцін, сцвярджаючы, што мастацкая форма без цеснай сувязі са зместам не мае сэнсу. У мастацкім творы яны ўяўляюць сабой непарыўнае адзінства. Спаўна рэалізаванае адзінства формы і зместу робіць мастацкі твор арганічным цэлым, як бы жывой істотай, нечым, так бы мовіць, народжаным, а не разумова (механічна) сканструя

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по зарубежной литературе Асаблівасці літаратурнага творы Змест 1. Агульнае паняцце аб мастацкім творы і асаблівасцях яго складу. Паэтыка. Тэарэтычная паэтыка 1.1
Оценок: 1000 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru