Заснавальнікі літаратурнага аб’яднання “Маладняк”
“Маладняк” – гэта беларускае аб'яднанне пісьменнікаў, паэтаў якое існавала з лістападу 1923 да лістападу 1928 гг. Аб'яднанне ўзнікла як гурток маладых паэтаў пры часопісе «Маладняк». Яго заснавальнікамі лiчацца: Чарот, Я. Пушча, А. Вольны, А. Дудар, А. Александровіч, А. Бабарэка.
Кіравальным органам аб’яднання спачатку з`яуляуся Прэзідыум, потым з лютага 1925 г. — Цэнтральнае Бюро, якое у розныя гады ўзначальвалі М. Чарот, П. Галавач, А. Вольны, У. Дубоўка.
З цягам часу ў аб'яднанні выспеў крызіс, вынікам якога стаў выхад з яе складу ў маі 1926 многіх удзельнiкаў. Пазней аб'яднанне было рэарганізавана ў БелАПП.
Міхась Чарот
чарот маладняк часопіс паэт
Міхась Чарот (сапраўднае прозвішча — Міхаіл Сымонавіч Кудзелька) нарадзіўся 7 лістапада 1896 г. у вёсцы Рудзенск Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у сям'і малазямельных сялян. Першую адукацыю Міхась атрымаў у наёмнага «дарэктара», потым скончыў двухкласную пачатковую школу, а ў 1913 г. паступіў у Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю. У гады першай сусветнай вайны семінарыя эвакуіравалася ў Смаленск. Тут прайшлі два апошнія гады навучання будучага пісьменніка. Семінарыю М. Чарот закончыў у 1917 г., але настаўнічаць яму не давялося: быў мабілізаваны ў армію. Служыў афіцэрам запаснога палка ў Расіі, там намагаўся разам з іншымі афіцэрамі-землякамі стварыць беларускі гурток. Вясною 1918 г. М. Чарот вярнуўся ў Мінск, пачаў настаўнічаць у беларускай школе, паступіў на вучобу ў педагагічны інстытут. У гэты ж час ён далучыўся да культурна-нацыянальнага жыцця: маючы прыгожы барытон, спяваў у хоры В. Тэраўскага пры «Беларускай хатцы», стаў старшынёй тэатральнага гуртка «Маладзік». У 1919 г. М. Чарот спрабуе ўступіць у Беларускае войска, якое стваралася пры Беларускім нацыянальным камітэце, што існаваў як выканаўчы орган Усебеларускага з'езда 1917 г. Гэта быў час польскай акупацыі на Беларусі, і М. Чарот стаў у шэрагі барацьбітоў за нацыянальнас вызваленне, што ў далейшым знойдзе водгук шмат у якіх яго паэтычных творах. Восенню 1923 г. здарылася знамянальная падзея ў літаратурным жыцці Беларусі — утварылася першая масавая літаратурная арганізацыя «Маладняк». М. Чарот, які быў ужо вядомым паэтам, шмат друкаваўся, выдаў некалькі кніг, стаў яе аўтарытэтным кіраўніком. У 1927 г. пасля «другога расколу» арганізацыі ён выйшаў з «Маладняка» і далучыўся да «Полымя», затым, у 1928 г., стаў членам БелАППа. У гэты час ён — рэдактар «Савецкай Беларусі» і кандыдат у члены ЦК КП(б)Б. У 1930-я гг. М. Чарот працаваў у Дзяржаўным выдавецтве БССР, кансультантам Саюза пісьменнікаў Беларусі. Творчая актыўнасць яго ў гэты час прыкметна знізілася па вядомых грамадска-палітычных прычынах. У 1937 г. М. Чарота спасціг трагічны лёс многіх беларускіх творцаў: ён быў арыштаваны і расстраляны.
Даследчыкі зусім правамерна называюць Міхася Чарота адным з лідэраў беларускай савецкай літаратуры 20-х гадоў. Яго творчасць адбіла ў сабе рамантычныя парыванні, супярэчнасці і вялікія ілюзіі свайго часу.
Першыя паэтычныя спробы М. Чарота належалі да часоў вучобы ў семінарыі і не захаваліся. Сталая творчасць яго пачынаецца з 1919 г., калі некаторыя з вершаў — «Пад крыжам», «Звон», «Песня беларуса» — з'явіліся ў газетах «Беларусь» і «Звон», іншыя пазней увайшлі ў зборнік «Завіруха» (1922). Гэты пачатковы этап творчасці М. Чарота адметны нацыянальна-патрыятычным гучаннем вершаў. У вершы «Ахвярую Беларускаму хору Тэраўскага» (1919) са шчырым узрушэннем паэт заклікаў спяваць «родную, пекную песню» і будзіць край свой ад цяжкага сну. Верш «Памяці Алеся Гаруна» (1920) — паэтычнае смуткаванне над ахвярным лёсам нацыянальнага песняра, які «спевам разбудзіў народ свой на прадвесні» і народу ж «на алтар свой дыямэнт прынёс...» Матывы вершаў «Звон», «Песня бсларуса», «Пад крыжам», «Чужына» былі далёка не новымі для беларускай паэзіі, аднак настальгічны настрой і пачуццё любові да свайго краю, асабліва абвостранае ўдалечыні ад яго, — з шэрагу вечных тэм мастацтва. Калі ў вершы «Чужына», напісаным у Кузнецку Саратаўскай губерні ў 1917 г. у час вайсковай службы, настальгічнае пачуццё выяўлялася стыхійна-эмацыянальна: «Чужая краіна... Дзень цэлы ў сумоце, // I думкі да дому ляцяць, // Дзе хата старэнька стаіць пры балоце, // I вербы над рэчкай шумяць», — то ў вершы «Пад крыжам» Чарот паэтызуе прыклад свядомага самаахвярнага патрыятызму:
О, краю мой родны, усімі забыты!
Я сын твой, цябе не забыў,
Хай буду я куляй варожай забіты,
Ня кіну таго, хто паіў і карміў.
Пасля 1921 г. творчыя арыентацыі М. Чарота мяняюцца, нацыянальна-патрыятычныя матывы саступаюць месца рэвалюцыйнай патэтыцы. Яго першы паэтычны зборнік «Завіруха» стаў выніковым (разам з паэмай «Босыя на вогнішчы») у творчай эвалюцыі паэта за тры-чатыры гады, калі ідэйна-тэматычныя і вобразна-паэтычныя прыярытэты ўжо досыць выразна вызначыліся. Для М. Чарота і яго літаратурнага пакалення рэвалюцыя ўяўлялася той канкрэтна-гістарычнай падзеяй, якая «зазямліла» мастацкі ідэал папярэднікаў, вывела яго са сферы недасягальнай, прарочай і наблізіла да рэальнага ажыццяўлення. Такое светаразуменне адпаведным чынам паўплывала на паэтыку, якая характарызуецца сваімі ўстойлівымі вобразамі-сімваламі. Яны ўмоўна падзяляюцца на дзве групы: вобразы, якія ўвасабляюць старое кепскае жыццё, ад якога варта адмовіцца і якое варта закрэсліць, і вобразы, што
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.