BigEdu.ru
» » » Раман К. Чорнага "Трэцяе пакаленне": вобразы, спецыфіка вырашэння канфлікту, сучасны погляд на твор
Вернуться назад

Раман К. Чорнага "Трэцяе пакаленне": вобразы, спецыфіка вырашэння канфлікту, сучасны погляд на твор

МДУ ім. А. А. Куляшова

Кафедра беларускай літаратуры

Рэферат

Тэма:

Раман К. Чорнага “Трэцяе пакаленне”: вобразы, спецыфіка вырашэння канфлікту, сучасны погляд на твор

Выканала студэнтка ФСФ,

р/о, 3 к., “В” групы

Кісель Алена

Магілеў, 2007


Раман Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне», упершыню надрукаваны ў 1935 г. у часопісе «Полымя рэвалюцыі», на працягу доўгага часу заставаўся адным з найболей вядомых твораў беларускай літаратуры. А тое, што раман быў уключаны ў школьную праграму, забяспечыла яму асабліва шырокую папулярнасць.

У рамане «Трэцяе пакаленне» (1935) пісьменнік на шырокім гістарычным фоне паказвае пераадоленне ўлады «вечнасці» — традыцый мёртвых пакаленняў, што вісяць кашмарам над свядомасцю жывых.

Трэба шчыра сказаць, што гэты твор мае нейісую неспазнаную, неразгаданую таямніцу, ён валодае вялікай прыцягальнай сілай. I прыцягальнасць гэтую не вытлумачыш толькі майстэрствам К. Чорнага, яго ўменнем будаваць напружаны сюжэт, займальна разгортваць дзеянне, заглыбляцца ва ўнутраны свет чалавека, шчыра і пранікнёна маляваць цяжкое дзяцінства. Сакрэты паэтычнай прывабнасці рамана трэба шукаць у самабытным таленце мастака, у яго адметным поглядзе на свет. Раманіст умеў ствараць яскравыя вобразы герояў з акрэсленай сацыяльнай і непаўторнай асабістай біяграфіяй. У творчасці К. Чорнага ўвогуле нямала герояў, якія в поўнай падставай прэтэндуюць на тое, каб быць мастацкімі тыпамі. Прычым тыпамі нацыянальнымі. У характары гэтых герояў заўжды прываблівалі ўнутраная цэласнасць натуры, засяроджанасць. мэтаімкнёнасць, неадольнае жаданне дасягнуць сваёй мэты.

Міхал Тварыцкі, адзін з галоўных герояў рамана, змалку быў прыгнечаны галечай і непасільнай працай. 3 мінулага яму засталася сумная «спадчына»: магіла атручанага газамі на імперыялістычнай вайне бацькі, галодныя меншыя браты і сёстры. Бездапаможны перад Скуратовічам і адзінокі ў сваім горы падлетак Міхалка застаўся па натуры індывідуалістам. Бяда юнака перарасла ў яго віну. Лепшыя якасці сваёй натуры — працавітасць і пракгычны розум — ён скіраваў на «фалыпывую дарогу», імкнучыся яшчэ болып адасобіцца ад людзей, схавацца ад іх у нару, бо па сваёй душэўнай слепаце не бачыў сярод іх братоў і сясцёр па лёсе. «Гэтая дзіцячая душа была змучана і разарвана на часткі ўсім тым, што навісла над ёю», — так дакладна ставіць дыягназ пісьменнік-гуманіст, не абмяжоўваючыся публіцыстычным выкрыццём індывідуалізму.

Плённа выкарыстоўваючы вопыт Дастаеўскага, Чорны ў сваім даследаванні ідзе далей. Міхал можа стаць злачынцам, ворагам сваёй сям'і, аднак пісьменнік бачыць і яго духоўныя рэсурсы. Сапраўднае духоўнае разняволенне Міхала пачалося тады, калі ён сам скінуў усё «паскудства», што гняло яго душу, палохала, нібы авечку, і адначасова падштурхоўвала на антыгуманныя учынкі, — страх перад лёсам, скепсіс у адносінах да людзей. Сімвалічнае значэнне мае ў гэтых адносінах звернуты да Анатоля Скуратовіча маналог Тварыцкага ў канцы рамана — новае слова былога парабка: «Твой бацька і ты, мучачы мяне, убівалі мне ў галаву, што чалавек на свеце ад веку да веку будзе рваць горла цругому. I кожны павінен быць гатоў сам ірваць кожнаму горла, каб абараніцца. Выварочваючы маю дзіцячую душу, вы ўпэўнівалі мяне, што нявінныя дзеці, змучаныя і сіратлівыя, як пакалечаныя птушкі, будуць бадзяцца па пакутных дарогах і з грымасамі на сваіх нявінных тварах піць усю прагоркласць свету. Вы гандлявалі маім маленствам і пакутамі майго абязвечанага пашым жа ўстанаўленнем бацькі! Цераз вас бачыў я сваё дзіця босым і голым на гэтых жа дарогах! Цераз вас я смяяўся з вялікага подзвігу малога дзіцяці Ірынкі, асоба якой цяпер для мяне ў арэоле! Цераз вас я сам сябе бачу разарваным на дзве часткі! Лдзін я цяпер, другі раней. I паміж гэтых двух стаіць постаць нашага пастушка, які дрыжаў пад вашым голасам і якога вы калечылі!»

Маналог наогул займае важнае месца ў паэтыцы раманаў Чорнага: у ім звычайна адлюстроўваюцца духоўныя вынікі цоўгіх жыццёвых пошукаў героя, пераломныя моманты яго станаўлення. У канцы рамана «Трэцяе пакаленне» К. Чорны паказаў Міхала здольным змагацца за сваю і агульначалавечую будучыню.

Пасвойму да гэтых рубяжоў ідуць і іншыя героі.

Своасаблівым двайніком Тварыцкага з'яўляецда кравец, таксама прыгнечаны і прыніжаны падзёншчык без сталага месца на зямлі, вандроўны рамеснік. Кравец жыве ілюзіяй, ён лічыць сябе чалавекам бывалым, вопытным, аднак сапраўднага жыцця, яго размаху ён не ведаў. Вандруючы па хутарах, ён, па сутнасці, пераходзіў з адной шчыліны ў другую. Яго сапраўдная духоўная актыўнасць пачалася тады, калі ён трапіў у бяду і адчуў шчырую дапамогу рабочага калектыву, скінуў маску бывалага чалавека і загаварыў нарэшце сваім голасам, без паказнога аптымізму: «Забярыце мяне, браткі, адсюль... Лячыце мяне, я адзінокі... ». Ён правільна ацэньвае пражытыя гады: «Нідзе я не быў і нічога не бачыў. Па сваіх закутках хадзіў і болыш нічога».

У вобразе Зосі падкрэслены вялікія магчымасці працоўнай жанчыны-сялянкі. Многія з іх страчаны гераіняй незваротна ва ўмовах сацыяльнай несправядлівасці, разам з незваротнай стратай блізкіх, маладосці. Шчодрыя сілы душы Зосі шмат у чым не рэалізаваны. Пасля таго, як бандыты на чале са Скуратовічам забілі брата і бацьку, Зося жыла нібыта ў замагільным свеце, нібы механічна Гора прыглушыла яе на доўгі час, зрабіла абыякавай да сябе, I яна не заўважыла, як трапіла ў «нару»,

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по зарубежной литературе МДУ ім. А. А. Куляшова Кафедра беларускай літаратуры Рэферат Тэма: Раман К. Чорнага “Трэцяе пакаленне”: вобразы, спецыфіка вырашэння
Оценок: 1001 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru