Літаратура перыяду контррэфармацыi
Змест
1. Літаратура перыяду контррэфармацыi
1.1 Агульная характарыстыка часу (эпохі) і літаратуры
1.2 Паэзія. Творчасць Андрэя Рымшы
1.3 Проза: парадыйна-сатырычныя творы
1.4 Драматургія
Спіс выкарыстаных крыніц
1. Літаратура перыяду контррэфармацыi
1.1 Агульная характарыстыка часу (эпохі) і літаратуры
З прычыны ўнутраных супярэчнасцей кіруючыя колы Вялікага княства Літоўскага вымушаны былі адмовіцца ад дзяржаўнай незалежвасці і на Люблінскім сейме 1569 г. пайсці на аб'яднанне з Польшчай. У выніку ўзнікла своеасаблівая федэратыўная дзяржава — Рэч Паспалітая. Ад заключэння гэтай дзяржаўнай уніі ў выйгрышы аказалася шляхта Вялікага княства Літоўскага, якая атрымала роўныя палітычныя правы а польскай шляхтай, што ў пэўвай ступені вызваляла яе ад усемагутнасці мясцовых магнатаў. На плечы ж беларускага і ўкраінскага народаў у дадатак да іх цяжкага сацыяльнага становішча абрушыўся яшчэ нацыянальны і рэлігійны прыгнёт. Польскія феадальныя вярхі пачалі прымаць меры, накіраваныя ва асіміляцыю беларускага і ўкраінскага народаў. Свае надзеі ў ажыццяўленні гэтай задумы яны найперш ускладалі ва актыўную дзейнасць ордэна езуітаў, прызвавага ў Польшчу ў 1564 г. Езуіты пачалі ствараць на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага шырокую сетку сваіх агульнадаступных бясплатвых школ, у якіх кожны незалежна ад сацыяльнага паходжання мог атрымаць першапачатковую адукацыю. За параўнальна невялікі тэрмін такія школы адкрыты былі ва ўсіх гарадах і найбольш значных мястэчках Беларусі і Украіны. Такім чынам, езуіты ўпершыню ажыццявілі арганізацыю сістэмы школьнай адукацыі, чаго не зрабілі для простага народа ні рэфарматары-пратэстанты, ні праваслаўнае духавенства. З'яўленне езуітаў у Вялікім княстве Літоўскім паклала тут пачатак каталіцкай Контррэфармацыі, якая яшчэ ў большай ступені абвастрыла эканамічную, палітычную, нацыянальна-вызваленчую і рэлігійную барацьбу беларускага і ўкраінскага народаў. Да канца XVI ст. пытанні рэлігіі і веравызнання набылі востры палітычны характар. Яны аказаліся ў цэнтры ўвагі грамадскай думкі і царкоўна-рэлігійнай палемічнай публіцыстыкі.
Наступленне каталіцкай рэакцыі абумовіла новую расстаноўку саслоўна-класавых і нацыянальна-вызваленчых сіл у Вялікім княстве Літоўскім. Размежаванне іх ішло па царкоўна-рэлігійнай прыкмеце. На адным полюсе групаваліся сілы уніяцка-каталіцкага веравызнання, на другім — праваслаўнага. Феадальныя вярхі беларускага і ўкраінскага народаў, прымаючы каталіцызм, станавіліся чужародным элементам у сваім нацыянальным асяроддзі. А каралеўская ўлада Рэчы Паспалітай, карыстаючыся правам патранату, ставіла праваслаўнае духавенства ў поўную залежнасць ад самавольства свецкіх феадалаў. У гэтым складаным грамадска-палітычным становішчы ўвесь цяжар ідэалагічнай барацьбы з каталіцкай экспансіяй лёг на плечы гарадскога насельніцтва праваслаўнага веравызнання. Гараджане, якія мелі вопыт цэхавай арганізацыі, аб'ядноўваліся ў царкоўныя брацтвы, што станавіліся цэнтрамі патрыятычна настроеных сіл Беларусі і Украіны. З мэтай распаўсюджання сярод народных мас асветы на царкоўнаславянскай мове брацтвы адкрывалі прыхадскія школы, арганізоўвалі друкарні і выдавалі кнігі, неабходныя для школьнага навучання, і кнігі рэлігійна-культавага прызначэння. Папулярызацыяй царкоўнай кніжнасці на стараславянскай мове, ужо ў значнай ступені далёкай ад жывой народнай мовы (гэта было самым вялікім недахопам у дзейнасці брацтваў і мела далёка ідучыя вынікі для далейшага развіцця нацыянальнай літаратуры і культуры наогул), займаліся такія відныя прадстаўнікі патрыятычна настроенай магнацкай знаці, як Рыгор Хадкевіч, слуцкі князь Юрый Юр'евіч Алелькавіч, Канстанцін Астрожскі і некаторыя іншыя. З гэтай мэтай у Заблудаўскай друкарні Хадкевіча працавалі маскоўскія першадрукары Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец.
Наступленне феадальна-каталіцкай рэакцыі, якое завяршылася падпісаннем Брэсцкай уніі 1596 г., выклікала рэзкі пратэст з боку сацыяльных нізоў Украіны і Беларусі. У гэтых умовах абвостранай антыфеадальнай і нацыянальна-рэлігійнай барацьбы, як ніколі раней, узрасло значэнне літаратуры. Яна становіцца адным з магутных сродкаў ідэалагічнай барацьбы, што абумовіла яе шырокае развіццё. Фарміруючы грамадскую думку і накіроўваючы яе ў рэчышча таго ці іншага лагера, літаратура пачынае актыўна ўрывацца ў жыццё народа і становіцца выразніцай яго спадзяванняў. Лепшыя творы вольна або міжвольна садзейнічалі абуджэнню ў беларускага і ўкраінскага вародаў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці. Сваім бурным росквітам літаратура перыяду Контррэфармацыі была абавязана развіццю школьнай справы, асветы і кнігадрукавання, якое ажывілася і набыло шырокі размах з часу Рэфармацыі. У новых умовах грамадска-палітычнага жыцця кніга станавілася магутнай аператыўнай зброяй у руках дасведчанага чалавека, служыла яму крыніцай практычна неабходных ведаў, выхоўвала і арганізоўвала.
Выдаўцы не абмяжоўваліся выпускам кніг толькі рэлігійна-культавага і школьнага прызначэння, якімі былі: «Евангелие учительное» (1569), «Псалтырь и Часословец» (1570), «Часовник, в нем же напред и азбуки» (1596), «Наука ку читаню и розуменю писма словенского» (1596), «Грамматика словенска» (1596), «Грамматики словенские правилное синтагма» (1619), «Лексикон словенороский» (1627) і інш. Іх прыцягвалі таксама творы свецкага характару, аб чым сведчаць выданні братоў Мамонічаў,
Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.