BigEdu.ru
» » » Літаратура другой паловы XVI ст
Вернуться назад

Літаратура другой паловы XVI ст

Літаратура другой паловы XVI ст


ЗМЕСТ

1. ЛІТАРАТУРА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI СТ

1.1 Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст

1.2 Сымон Будны

1.3 Васіль Цяпінскі

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ


1. ЛІТАРАТУРА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI СТ

1.1 Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст

Другая чвэрць XVI ст. азнаменавалася распаўсюджаннем рэфармацыйных ідэй у шэрагу краін Заходняй Еўропы. Узнікшыя на аснове барацьбы сялянства і маладой буржуазіі супраць феадальнага ладу, яны неўзабаве выліліся ў сацыяльна-палітычны рух, які прынята называць Рэфармацыяй. Рэфармацыя з'явілася заканамерным вынікам пачатку распаду феадальнай сістэмы і зараджэння ў ёй новых, капіталістычных адносін. Яе ідэалагічная дактрына была па сутнасці першым актам арганізаванага выступлення буржуазіі супраць каталіцкай царквы, якая служыла апорай феадалізму і з'яўлялася яго неад'емнай часткай. У сілу гэтага Рэфармацыя з пачатку свайго ўзнікнення прымала форму рэлігійнай барацьбы, характар праяўлення якой у розных краінах Еўропы быў розны. Усё залежала ад ступені сталасці сацыяльных супярэчнасцей у кожнай канкрэтна ўзятай краіне і ідэйна-палітычнай згуртаванасці грамадскіх сіл, якія выступалі пад сцягам Рэфармацыі. Не апошнюю ролю пры гэтым адыгрывала і тое, наколькі шырока ў ёй прымалі ўдзел розныя слаі апазіцыі, і ў першую чаргу народныя масы, якія неслі на сваіх плячах увесь цяжар феадальнага прыгнечання.

Галоўнай сваёй задачай ідэолагі Рэфармацыі ставілі секулярызацыю (абміршчэнне) царкоўнага і манастырскага землеўладання, якое не абкладалася ніякімі падаткамі і давала духавенству вялікія даходы. Каталіцкая царква, абагаціўшыся за многія стагоддзі свайго існавання, стала адным з самых буйных феадалаў і ўяўляла сабой своеасаблівую дзяржаву ў дзяржаве. Духавенства эксплуатавала сялян і рамеснікаў, трымала ў сваіх руках адукацыю, стрымлівала развіццё свецкіх навук, рэгламентавала духоўнае жыццё чалавека, праследавала ўсякую свабодамыснасць. Разам з тым царква вымагала немалыя грошы ў народа — для сваіх шыкоўных і дарагіх культавых рытуалаў. З мэтай асабістай нажывы духавенства ўвяло ў практыку продаж індульгенцый, гэта значыць адпушчэнне грахоў за грошы. Усё гэта ўшчамляла матэрыяльныя і духоўныя інтарэсы свецкіх феадалаў. Вось чаму адным з асноўных патрабаванняў дзеячаў Рэфармацыі было стварэнне новай і да таго ж «таннай» нацыянальнай царквы.

Выступаючы супраць багацця царквы і яе магутнага ўплыву на грамадска-палітычнае жыццё, ідэолагі Рэфармацыі, аднак, не адмаўляліся ад самой рэлігіі. Яны выступалі за яе захаванне, але толькі ў крыху відазмененай форме, прыстасаванай да інтарэсаў той часткі грамадства, ад імя якой выступалі. I хоць гэтыя ідэолагі раннебуржуазнага грамадства ў значнай меры былі захоплены ідэямі Адраджэння, крытыкай сярэдневяковага светапогляду, тым не менш яны яшчэ заставаліся глыбока рэлігійнымі людзьмі, якія аб'яўлялі Свяшчэннае Пісанне Новага Запавету невычэрпнай крыніцай веры ў Бога кожнага чалавека. Адсюль іх імкненне перакладаць гэтую частку Бібліі на нацыянальныя мовы.

Пачаткам заходнееўрапейскай Рэфармацыі прынята лічыць публічнае выступленне Марціна Лютэра ў канцы 1517 г. супраць папскіх індульгенцый. У 95 тэзісах, якія сталі першым дакументам нямецкай Рэфармацыі, а потым у Вялікім і Малым катэхізісах ён выклаў сутнасць новай рэлігійнай дактрыны — лютэранства. Зыходнай перадумовай сваёй дактрыны, якая выражала інтарэсы бюргерска-буржуазнай плыні Рэфармацыі, Лютэр аб'явіў вучэнне Свяшчэннага Пісання Новага Запавету (Евангелля) адзінай і зусім дастатковай крыніцай веры ў Бога, тлумачыць якую кожны хрысціянін мог па сваім разуменні.

Значнай плынню ў Рэфарнацыі быў таксама кальвінізм, які ўзнік у Швейцарыі, калі Жан Кальвін у 1533 г. адрокся ад каталіцкай царквы і стварыў у Жэневе першую абшчыну паслядоўнікаў сваіх рэфармацыйных ідэй. Тэарэтычнае абгрунтаванне іх ён выклаў у апублікаваным у 1536 г. творы «Настаўленне ў хрысціянскай веры». Як сістэма поглядаў кальвінізм характарызаваўся строгай рэгламентацыяй грамадскага і асабістага жыцця, апраўданнем існавання класа выбраных і прыгнечаных, буржуазнага накаплення і буржуазнай дзейнасці наогул. Сваім вастрыём кальвінізм быў накіраваны не толькі супраць каталіцызму, але і супраць радыкальнага крыла Рэфармацыі. Яго ідэі сацыяльнай роўнасці і ўзброенай барацьбы Кальвін супрацьпаставіў ідэю безумоўнага панавання божага прадвызначэння, якая стала яго галоўнай догмай. Кальвінізм на практыцы ажыццявіў прынцып стварэння простай і «таннай» царквы. З царкоўвага ўжытку ён ліквідаваў упрыгожанні, сімвалы і цырымоніі, богаслужэнне звёў да чытання Евангелля, а царкоўную пропаведзь — да сумеснага спявання псалмоў, адмяніў усе царкоўныя святы, акрамя нядзелі, а ўсе таінствы абмежаваў хрышчэннем і прычасцю. Пурытанская рэформа царквы, праведзеная Ж. Кальвінам, адпавядала патрабаванням маладой буржуазіі, што забяспечыла яго ідэям шырокую еўрапейскую папулярнасць.

Ідэі Рэфармацыі, і найперш кальвінізму, імклівае распаўсюджанне якіх у краінах Заходняй Еўропы пачалося ў 40-я гг. XVI ст., праніклі і на тэрыторыю Вялікага княства Літоўскага. Для засваення іх тут ужо былі перадумовы, якія ўзніклі ў выніку хуткага росту гарадоў і фарміравання ў іх трэцяга саслоўя, інтарэсы і правы якога парушаліся і ўшчамляліся свецкімі, а таксама духоўнымі феадаламі. У выніку гарады Вялікага княства Літоўскага станавіліся не толькі цэнтрамі культурнага жыцця народа і

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по зарубежной литературе Літаратура другой паловы XVI ст ЗМЕСТ 1. ЛІТАРАТУРА ДРУГОЙ ПАЛОВЫ XVI СТ 1.1 Агульная характарыстыка літаратуры другой паловы XVI ст 1.2 Сымон
Оценок: 1000 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru