BigEdu.ru
» » » Царкоўна-палемічная публіцыстыка
Вернуться назад

Царкоўна-палемічная публіцыстыка

1. Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі

Палемічная публіцыстыка як своеасаблівы від пісьменства вядома яшчэ з часоў Кіеўскай Русі, калі ў барацьбе за манаполію ў духоўным жыцці старажытнарускіх плямён сутыкнуліся місіянеры праваслаўнага і каталіцкага веравызнання. Самы ранні адгалосак гэтай канкурэнтнай барацьбы занатаваны ў «Аповесці мінулых гадоў», дзе летапісец апавядае, як і калі адбывалася прыняцце хрысціянства на Русі.

Рэлігійная барацьба ў канцы XVI ст. набыла вастрыню і злабадзённасць таму, што яна з'яўлялася формай праяўлення глыбокіх сацыяльна-палітычных супярэчнасцей у грамадскім жыцці Рэчы Паспалітай. Апіраючыся на падтрымку каталіцкай царквы, польскія феадальныя вярхі пасля Люблінскай уніі пачалі ўмацоўваць свае пазіцыі на землях Вялікага княства Літоўскага, узмацняць феадальны прыгнёт і паслядоўна праводзіць палітыку дэнацыяналізацыі беларускага і ўкраінскага народаў, што выклікала пратэст.

У развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі можна вылучыць два этапы.

Першым даволі моцным штуршком да аднаўлення перапыненых у часы Рэфармацыі старадаўніх палемічных спрэчак паміж каталіцызмам і праваслаўем з'явіўся выхад з друку кнігі на польскай мове вядомага дзеяча Рэчы Паспалітай езуіта Пятра Скаргі (1536–1612) «Аб адзінстве царквы боскай пад адзіным пастырам». Выдадзена яна была ў 1577 г. Віленскай друкарняй Мікалая Крыштофа Радзівіла і прысвечана буйнейшаму магнату і найбольш уплывоваму па тых часах патрону праваслаўнага веравызнання кіеўскаму ваяводзе князю Канстанціну Астрожскаму з тым разлікам, каб заручыцца яго падтрымкай у ажыццяўленні езуітамі царкоўнага аб'яднання праваслаўных з католікамі. Кніга выйшла ў той час, калі праваслаўная царква страціла многіх сваіх магутных апекуноў і пачала сістэматычна цярпець уціск з боку польскага каралеўскага ўрада. Перш за ўсё Скарга імкнуўся давесці, што сапраўднае веравызнанне ідзе ад рымска-каталіцкай царквы, якая з'ўляецца пераемніцай і носьбітам апостальскіх традыцый і таму мае законнае права быць галоўнай. Ён сцвярджаў, што толькі гэтая царква, захаваўшы спрадвечную маральную і духоўную чысціню, пазбегла ерэтычных памылак праваслаўнай царквы. Абгрунтоўваючы ідэю кіруючай ролі рымскага папы ў хрысціянскай царкоўнай арганізацыі, Скарга прыніжаў значэнне канстанцінопальскага патрыярха для праваслаўнай царквы Рэчы Паспалітай. Ен паказваў яго як раскольніка ў царкоўных справах і як турэцкага палоннага, які вымушаны за грошы купляць сваю духоўную ўладу ў султана. Заклікаючы праваслаўных Вялікага княства Літоўскага да царкоўнай уніі, Скарга настойліва перасцерагае іх, каб яны не аглядаліся ні на грэкаў, якіх загубіла прыродная ўпартасць і «буянасць розуму», ні на «варварскую Масковію», якая і сама, на думку Скаргі, вымушана будзе ўрэшце пайсці на унію па прыкладзе ўкраінскага і беларускага праваслаўнага насельніцтва. Такім чынам, маючы на ўвазе дзяржаўна-палітычныя мэты, Пётр Скарга ў сваёй кнізе па сутнасці выклаў ідэалагічнае абгрунтаванне царкоўнай уніі. Навязваючы праваслаўнаму насельніцтву ідэю рэлігійнага аб'яднання, ён замахнуўся не столькі на аўтарытэт праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай, колькі на права нацыянальнай самабытнасці праваслаўнага насельніцтва ў гэтай дзяржаве. Вось чаму выхад яго кнігі ў свет узняў цэлую буру ў праваслаўным лагеры. Тыраж быў вельмі хутка раскуплены і, па сцверджанні самога аўтара, амаль поўнасцю знішчаны найбольш багатай часткай беларускага і ўкраінскага праваслаўнага насельніцтва. На кнігу П. Скаргі адразу ж з'явіліся адказы, але ні адзін з іх не быў тады надрукаваны.

У канцы 1580-х гг. палемічную публіцыстыку супраць каталіцызму і уніі ўзначалілі палемісты Астрожскай школы (горад Астрог на Украіне). Важную ролю ў гэтай патрыятычнай справе адыграў валынскі магнат князь Канстанцін Астрожскі, які ў 70-х гг. XVI ст. у сваёй рэзідэнцыі адкрыў першую грэка-славянскую, праваслаўную школу і арганізаваў пры ёй друкарню. З дапамогай удала падабраных педагогаў, прапаведнікаў, друкароў і літаратараў князь Астрожскі ў хуткім часе ператварыў сваю школу ў фарпост ідэалагічнай барацьбы супраць каталіцызму і уніі. Менавіта тут узнікла і пайшла ў свет друкаваная антыуніяцкая публіцыстыка, аўтары якой ставілі сваёй мэтай шчыра служыць нацыянальва-культурным інтарэсам украінскага і беларускага народаў, змагацца за іх права мець уласную веру, незалежную ад Рыма царкву, школы, кнігі і быць гаспадарамі свайго лёсу. З дзейнасцю Астрожскай школы быў цесна звязаны першы стан развіцця палемічнай публіцыстыкі, значная частка якой з'яўляецца агульным здабыткам беларускай і ўкраінскай літаратур таго часу. Найбольш значнымі творамі, з якімі выступілі ў друку палемісты Астрожскай школы, былі «Ключ царства небесного» з дадаткам «Календаря римского нового» Герасіма Сматрыцкага (1587) і кніга Васіля Суражскага «О единой истинной православной вере и о святой соборной апостолской церкви» (1588). У іх упершыню дадзены яркія замалёўкі вострых і непрымірымых сацыяльных канфліктаў, якія нельга было абысці палемістам, што ўзяліся абвяргаць абразлівыя для нацыянальнай годнасці праваслаўнага насельніцтва выпады і сцверджанні Скаргі і іншых абаронцаў уніі. Выступаючы ў абарону праваслаўнага люду, Г. Сматрыцкі і В. Суражскі праяўляюць шчырую заклапочанасць яго лёсам і часам нават узнімаюцца да пастаноўкі і разумення некаторых вострых сацыяльных праблем свайго часу. Найбольш паказальнымі ў гэтых адносінах з'яўляюцца творы рэктара Астрожскай школы Г. Сматрыцкага (асаб

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по зарубежной литературе 1. Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі Палемічная публіцыстыка як своеасаблівы від пісьменства вядома яшчэ з часоў Кіеўскай
Оценок: 1000 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru