BigEdu.ru

Аляксей Русецкі (1912-2000)

Аляксей Русецкі (19122000)


Аляксей Русецкі — паэт, творчая дзейнасць якога, актыўная і дастаткова самабытная, прыпадае на другую палову XX ст. і, трэба сказаць, не губляецца ў характэрным для гэтага часу багатым суквецці талентаў і шматстайнасці мастацкіх манер і стыляў. Яго творы вылучаюцца сваімі інтэлектуальнымі вартасцямі, у роздуме аўтара над праблемамі навуковатэхнічнага прагрэсу, суадносінамі прыроды і культуры заўсёды прысутнічае выразны гуманістычны пошук і клопат пра будучыню. На агульныя запыты часу ён шукаў свае адказы, пазначаныя праўдай асабіста перажытага і вынашанага, і яны, гэтыя адказы, гучаць у яго, на нашу думку, не менш пераканаўча, чым у шырокавядомых А. Куляшова, М. Танка, П. Панчанкі, А. Пысіна... Ідэйнафіласофскія шуканні А. Русецкі вёў заадно з мастацкімі, паэтычнымі — у галіне выяўленчых і выразных сродкаў і жанравых формаў.

Творчасць — адбітак жыцця. Гэта з аднаго боку. З другога, як заўважыў яшчэ О. Уайльд, "у творчасці не можа быць таго, чаго няма ў творцы". Гаворка ідзе пра жыццёвы вопыт мастака, пра яго характар і біяграфію. Трэба адзначыць, што лёс надарыў А. Русецкага, як і ўсё яго пакаленне перадваеннай моладзі, цікавай, змястоўнай біяграфіяй. Сапраўднае яго прозвішча — Бурдзялёў Аляксей Сцяпанавіч. Нарадзіўся ён 21 лістапада (4 снежня) 1912 г. у сяле Студзянец (усходняя частка Магілёўшчыны) у бсднай сялянскай сям'і. "Яго прадзед, — як паведамляе пісьменніцкі біябібліяграфічны слоўнік, — быў прыгонны, дзед — непісьменны селянін. Бацька ж, Бурдзялёў Стэфан Ермалаевіч — вясковы грамацей, шукальнік лепшай долі. Каб забяспечыць сям'ю, ён некалькі гадоў працаваў на шахтах Данбаса. Збіраў грошы, каб выехаць у Амерыку. Прастудзіўшыся ў шахце, прыехаў дамоў і доўга хварэў. Калі ачуняў, у пачатку першай сусветнай вайны яго забралі ў апалчэнне. У 1914 г., смяротна паранены ў баі пад Варшавай, памёр у шпіталі". Сын застаўся з маці Шаўцовай Таццянай Рыгораўнай, а пасля таго як яна выйшла замуж у другі раз, вярнуўся да дзеда Ермалая Фёдаравіча, з малых год дапамагаў яму па гаспадарцы і моцна быў звязаны з сялянскімі традыцыямі і зямлёй, хадзіў з бараной і плугам, вадзіў на начлег каня, махаў касой і малаціў цэпам. Гэта, пэўна, і вызначыла асновы светапогляду і кола жыццёвых уражанняў будучага паэта. Іх было шмат. Існаванне чалавека, яго жыццёвая экзістэнцыя багацей, чым гэта часам здаецца: не толькі буйныя, велічныя падзеі здольны ўсхваляваць яго ўяўленне, запомніцца, але і з'явы простыя, звычайныя. Па часе, гадоў праз пяцьдзесят, паэт будзе ўспамінаць:

Колькі летаў сам нагамі босымі чуў цяпло вільготнай баразны, захлынаўся на пакосе росамі, встрам дыхаў жытнім і лясным...

"Я — мужыцкі сын..." (1985)

Уражанні дзяцінства засталіся з ім на ўсё жыццё. Асеннімі і зімовымі вечарамі, пазнаўшы грамату, унук чытаў дзеду і бабулі тагачасны папулярны часопіс "Сам сабе аграном", які знаёміў сялян з навейшымі дасягненнямі ў культуры земляробства, павышаў прафесійны ўзровень гаспадарання, і гэта, зазначым, вельмі красамоўны штрых да творчай біяграфіі А. Русецкага, які ў будучым, як паэт, шмат зрабіў дзеля таго, каб гарманізаваць чалавечую дзейнасць, прыпыніць яе залішнюю агрэсіўнасць у дачыненні да прыроды, сцвердзіць у чалавеку пачуццё разумнага гаспадара зямлі.

Адукацыя А. Русецкага пачалася з мясцовай пачатковай школы ў Студзянцы. Наступным этапам стала сямігодка, яна размяшчалася ў Касцюковічах. Вучнем сямігодкі ён стаў у 1926 г. Прыгадваюцца радкі з аўтабіяграфіі паэта: "Восень прынесла мне шмат радасці. Я вытрымаў уступныя экзамены ў чацвёрты клас Касцюковіцкай сямігодкі. Тады ж мяне, 14гадовага хлопца, прынялі ў камсамол. Вучыцца было няцяжка, але вясной і восенню я часам спазняўся на ўрокі. Пакуль прывядзеш каня з начлегу, паснедаеш, прабяжыш пяць кіламетраў да школы — сонца высока..." Тут ён, камсамолец, удзельнічаў у школьным гуртку аматараў паэзіі, з'яўляўся селькорам. Гэта дадаткова распаляла прагу ведаў. Пасля сямігодкі быў Аршанскі белпедтэхнікум, а далей — Маскоўскі зааветэрынарны інстытут, у які ён паступіў у 1931 г., а скончыў у 1935м. Жыццё ў Маскве з яе тэатрамі, музеямі, маладзёжналітаратурным асяроддзем узняло пазнавальны ўзровень будучага паэта. Ён часта наведваў Беларускі клуб, які існаваў у той час у Маскве, спеўкі хору пад кіраўніцтвам Н. Сакалоўскага, заняткі літгуртка, пазнаёміўся з такімі ж, як і сам, паэтаміпачаткоўцамі А. Зарыцкім, А. Жаўруком, А. Ушаковым, што вучыліся тады ў Маскве. З дыпломам ветурачабактэрыёлага яго камандзіравалі ва Узбекістан, дзе ён некалькі месяцаў працаваў па спецыяльнасці ў кішлаках Ферганскай даліны, а потым, у тым жа 1935м, быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у кавалерыйскай дывізіі ў Смаленску, у Барысаве (1935—1936). Паэтычны дэбют А. Русецкага адбыўся ў сярэдзіне 30х гадоў, калі ў газеце "Літаратура і мастацтва", часопісе "Полымя рэвалюцыі" былі надрукаваны некаторыя яго вершы: "Другое спатканне" (1934), "Спадчына", "Мой антыпод", "Аднагодкі", "Песня" (усе — 1936), "У дарозе" (1937). Хаця гэта былі яшчэ даволі кволыя вершы пачаткоўца, яны аднак неслі на сабе адзнаку цікавага лірычнага характару. Выклікаў сімпатыю іх герой — спакойны, немітуслівы малады хлопец, добразычлівы, працаўнік і стваральнік па натуры, гатовы рабіць дабро людзям. У вершы "У дарозе", напрыклад, расказваецца, як ён у ліку іншых маладых спецыялістаў прыехаў у

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по зарубежной литературе Аляксей Русецкі (19122000) Аляксей Русецкі — паэт, творчая дзейнасць якога, актыўная і дастаткова самабытная, прыпадае на другую палову XX ст. і,
Оценок: 1000 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru