BigEdu.ru
» » » Дунін-Марцінкевіч Беларус
Вернуться назад

Дунін-Марцінкевіч Беларус

Министерство образования РБ.

СШ №184

10 “Д ” класс

Дунін-Марцінкевіч

Выполнил: Вжос С. К.

Минск 2001.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.

(1807-1884)

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч закладваў трывалы падмурак новай беларускай літаратуры, быў мастаком арыгінальнай творчай канцэпцыі і адметнага стылю, асобай яркай і каларытнай.

Усё жыццё і творчасць Дуніна-Марцінкевіча ў служэнні грамадзянскім ідэалам, у імкненні ўзвышаць людзей духоўна, маральна. Няхай не ўсе з ідэалаў, якімі натхняўся Дунін-Марцінкевіч, былі самымі перадавымі на свой час, яго творчасць – яркая мастацкая старонка ў адлюстраванні вельмі значнага адрэзку гісторыі беларускага народа. Амаль паўстагоддзя пісаў пісьменнік, а за гыты час Беларусь з феадальнай стала капіталістычнай, перажыўшы ілюзорныя надзеі на вызваленне ад прыгоннага ладу, гераічныя дні паўстання 1863 года і трагедыю яго паражэння, затым першыя два дзесяцігоддзі парэформеннага часу, якія ўнеслі свае драматычныя карэктывы ў жыццё беларускіх гарадоў і вёсак, ахопленых працэсамі шпаркага развіцця капіталізму.

На два перыяды прынята дзяліць творчы шлях Дуніна-Марцінкевіча – дарэформенны і паслярэформенны. Але ўся яго творчасць выяўляе даволі цэльны, аднойчы сфарміраваны і мала крануты іншымі ўплывамі светапогляд. Што ж фарміравала гэты светапогляд, якія акалічнасці жыцця паэта, якія ідэйныя ўплывы, літа- ратурныя плыні, грамадскія сувязі і кантакты.

Пінская шляхта”

(1866)

У фарсе-вадэвілі Дуніна-Марцінкевіча “Пінская шляхта” свараецца паміж сабой дзве сям’і. І ўсё з-за таго, што Іван Цюхай-Ліпскі назваў Ціхона Пратасавіцкага мужыком. А як можна дараваць такую «смяротную» крыўду пінскаму шляхціцу, як можна пасля гэтага згадзіцца на шлюб дачкі Марылі з сынам Пратасавіцкага Грышкам.!

«Пінская шляхта» - выдатнае дасягненне беларускай нацыянальнай драматургіі. Да з’яўлення «Моднага шляхцюка» К. Каганца і «Паўлінкі» Я. Купалы гэта была першая беларуская камедыя. Яна і сёння не сыходзіць са сцэны прафесійных і саманадзейных тэатраў Беларусі. Насычаная камізмам, яна разам з тым вельмі сур’ёзная, як бы працяг, толькі іншымі сродкамі, тае барацьбы, якую вёў Дунін-Марцінкевіч у паўстанні 1863 года.

Даследчыкі звычайна звяртаюць увагу на вострыню крытыкі царскага чыноўніц- тва, суда. Не менш вострая гэтая крытыка і ў адрас шляхты.

«Пінская шляхта» пісалася пасля паўстання 1863 года. Паражэнне яго было кан- чатковым гістарычным паражэннем польскай, у тым ліку і беларускай, шляхты, па- ражэннем тых ідэалаў, якім сам Дунін-Марцінкевіч сімпатызаваў, якія прапаведваў. Ні польская, ні беларуская шляхта пасля 1863 года на гістарычную арэну як колькі – небудзь значная гістарычная сіла больш ужо не выйшла. Ды будучы грамадскі актыўнай на працягу многіх стагоддзяў, шляхта ў гісторыі польскага і беларускага народа, з аднаго боку, вылучыла яркіх рэвалюцыйных дзеячаў – Т. Касцюшку, А.Міцкевіча, В. Урублеўскага, Я. Дамброўскага, з другога боку, з яе асяроддзя вылу- чыўся тып фанабэрыстага ганарліўца. Юрыдычна ў Польшчы як дзяржаве шляхец- кіх вольнасцей усе дваране былі роўныя: магнат і апошні са збяднелых прадстаўні- коў так званай шарачковай шляхты. Выкарыстоўваючы шарачковую шляхту ў сваіх палітычных інтрыгах, магнаты разбэшчвалі яе палітычна і маральна. У выніку і складваўся тып шляхціца самаўпэўненага, ганарлівага, каставага, ва ўмовах Белару- сі – нецярпімага да народнага асяроддзя, грэблівага да ўсяго мужыцкага, хоць у штодзённым жыцці ні побытам, ні працай падобны шляхціц ад мужыка нічым не адрозніваўся.

Дунін-Марцінкевіч адносіўся да народных мас інакш. І таму ён мог не стаць кры- тыкам таго, чаго ўсёй душой не прымаў у ганарлівай, далёкай ад народа шляхце. «Пінская шляхта» і стала творам, у якім драматург расквітаўся з блізарукасцю шлях- ты, з яе класавай, паитычнай абмежаванасцю. Дунін-Марцінкевіч высмейваў зака- ранелае нежаданне шляхты стаць побач з народам, яе самалюбства, каставы эгаізм, фанабэрлівасць, разглядаючы усё гэта як прычыны паражэння паўстання 1863 года. Такім чынам, смех Дуніна-Марцінкевіча нараджаўся з драм 1863 года з горычы па- ражэння.

Сёння «Пінская шляхта» як фарс-вадэвіль найперш уражвае тым, што на паверхні ў ім, што вынікае з сямейна-бытавой калізіі, з уласцівай толькі жанру вадэвіля лёг- касці, гуллівасці, дасціпнасці. Але жанравая прырода фарса-вадэвіля, яго лёгкасць і нібы павярхоўнасць ніяк не засланяюць у п’есе першаснага, галоўнага – сур’ёзнасці яе сацыяльнага прыцэлу. Адначасова сатырык адкрываў агонь і па антынароднасці шляхты, і па цару, улад якога прадстаўляе ў «Пінскай шляхце» «найяснейшая карона» – судовы чыноўнік Кручкоў.

Дунін-Марцінкевіч – бліскучы, віртуозны майстар фурса-вадэвіля: разгортвання сцэнічнай інтрыгі, выкарыставання сольных спеваў, дуэтаў, танцаў, прыпевак, арганізацыі масавых сцэн. Беларускае слова ў яго поўніцца гарэзнасцю. У вуснах адных персанажаў яно грубавата-простанароднае (Ціхон Пратасавіцкі, Куторга), у другіх – летуцэнна-задуменнае (Марыська, Грышка), у трэціх – абказёненае лексіко- нам судзейства (Кручкоў, Пісулькін).

Глыбокай індывідуалізацыі характараў у п’есе няма. Гэта такая камедыя нораваў, дзе носьбітамі характэрных заган выступаюць пакрыху ўсе: і пакрыўджаны Ціхон Пратасавіцкі і крыўдзіцель Іван Цюхай-Ліпскі, і Статкевіч і Альпенскі, якіх Кручкоў звёў для чарговай сваркі, спадзеючыся на новае «жніво». Роўным жа чынам норавы шляхты выказваюцца і ў сцэне

Внимание, отключите Adblock

Вы посетили наш сайт со включенным блокировщиком рекламы!
Ссылка для скачивания станет доступной сразу после отключения Adblock!

Скачать
Рефераты по английскому языку Министерство образования РБ. СШ №184 10 “Д ” класс Дунін-Марцінкевіч Выполнил: Вжос С. К. Минск 2001. Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Оценок: 1005 (Средняя 5 из 5)

Наверняка у вас есть товары или услуги, продажа которых приносит вам максимальную прибыль. Для быстрого старта в сети вам необходимо создание посадочной страницы (одностраничного сайта), на которой будет размещена информация о маржинальных товарах/услугах интернет магазина. За 8 лет опыта разработки конверсионных страниц мы выработали оптимальную структуру, которая позволит привлекать через landing page больше продаж. На такую структуру «одевается» ваш контент — фирменный стиль, тексты, фотографии, уникальные торговые предложения, после чего страница выходит в свет. Разработка лендинга и запуск в сети — до 7 рабочих дней. Стоит отметить, что в разработку самой посадочной страницы входит и написание копирайтером продающих текстов для вашего бизнеса, чтобы каждый посетитель страницы захотел совершить покупку именно у вас. Результат: качественно разработаная продающая посадочная страница, которая готова приносить вам новых клиентов.

© 2016 - 2022 BigEdu.ru